Заслужаныя настаўнікі


История региона » Заслужаныя настаўнікі

БОНДАР Часлава Пятроўна. Нарадзілася ў 1931 г. ў в. Бярозаўцы Маладзечанскага раёна. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут (1954). У 1967 — 90 гг. працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Бастунскай СШ. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1978). Званне прысвоена ў 1975 г. БЯРЭЗІНА Марыя Вікенцьеўна. Нарадзілася 17.5.1912 г. ў в. Дубялі Лідскага раё¬на Гродзенскай вобласці. Скончыла Лідскую гімназію (1932), Віленскі універсітэт (1939). 3 1932 г. працавала настаўніцай пачатковых класаў у Пушчыкаўскай пачатковай школе (Польшча), з 1935 г. — французскай мовы ў гімназіі ў Вільні, з 1939 г. — у агенцтве сувязі Вяканцаўскага сельсавета Воранаўскага ра¬ёна. 3 1944 г. настаўніца Вяканцаўскай, з 1954 г. Пажыжмянскай, з 1959 г. Драбішунскай, у 1967 — 71 гг. Клеткеніцкай пачатковых школ Воранаўскага раёна. Званне пры-своена ў 1965 г. ГАРБАЧОВА Клаўдзія Васілеўна. Нарадзілася 2.3.1928 г. ў в. Запруддзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Віцебскае педагагічнае вучылішча (1949). 3 1949 г. настаўніца пачатковых класаў Праважанскай, з 1951 г. Мігдалаўскай, з 1959 г. дырэктар Дзеткаўскай пачатковых школ. У 1970 — 80 гг. настаўніца пачатковых класаў Забалацкай СШ. Званне прысвоена ў 1966 г. Узнагароджана значком «Выдатнік народнай асветы» (1964). ДАЛЕЦКАЯ Ганна Аляксееўна. Нарадзілася ў 1908 г. У 1957 — 82 гг. працавала інспектарам школ, потым інспектарам па кад¬рах у аддзеле народнай адукацыі Воранаўскага райвыканкома. Званне прысвоена ў 1968 г. Узнагароджана значком «Выдатнік народнай асветы», Граматай Вярхоўнага Савета Беларусі. ДУРАНКОВА Ганна Іларыёнаўна. Нарадзілася ў 1926 г. ў в. Міцюкова Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Аршанскае педагагічнае вучылішча (1951). 3 1951 г. працавала настаўніцай у Паляцкішскай СШ, з 1960 г. ў Пажыжмянскай пачатковай школе, у 1972 — 80 гг. у Германішкаўскай базавай школе. Званне прысвоена ў 1967 г. ЗВЯРКО Кацярына Фёдараўна. Нарадзі-лася 26.3.1925 г. ў в. Багданава Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Лідскае педвучылішча (1947) і была накіравана ў Па-дзітвянскую пачатковую школу, дзе і праца-вала настаўніцай да 1984 г. Званне присвоена ў 1970 г. Узнагароджана значком «Выдатнік народнай асветы» (1955). ІОФЭ Любоў Яфрэмаўна. Нарадзілася ў 1923 г. ў Віцебску. Скончыла Аршанскае педвучылішча (1949). У 1949 — 78 гг. працавала настаўніцай у Жырмунскай СШ. Званне прысвоена ў 1968 г. КАЛАПЕТКА Дзіна Мяфодзьеўна. Нарадзілася ў 1929 г. ў в. Несцерава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыла Мсціслаўскае педвучылішча (1949), Аршанскі настаўніцкі інстытут (1955), Гродзенскі педагагічны інстытут (1959). Працавала нас-таўніцай у Нявошаўскай пачатковай, Ёткішкаўскай сямігадовай школах, у 1957 — 84 гг. выкладала рускую мову і літаратуру ў Беняконскай С III. Званне прысвоена ў 1980 г. КАРПЯНКОВА Аляксандра Дзмітрыеўна. Нарадзілася ў 1935 г. ў в. Купіск Навагрудскага раёна. Скончыла Гродзенскі педа-гагічны інстытут (1952). 3 1958 г. працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Забалацкай СШ. Званне прысвоена ў 1970 г. МІРОНЕНКА Тамара Васілеўна. Нарадзілася 12.8.1925 г. ў в. Сухарава Мінскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла Мінскае педвучылішча (1948). 3 1946 г. працавала настаўніцай пачатковых класаў у Масалянскай сямігадовай школе Бераставіцкага раё¬на, з 1948 г. ў Клеткеніцкай пачатковай, з 1949 г. ў Воранаўскай сярэдняй, з 1957 г. ў Любартаўскай пачатковай, з 1960 г. ў Дворы-шчанскай базавай школах, з 1964 г. выхавацель Радунскай школы-інтэрната, у 1971 — 80 гг. — Воранаўскай СШ. Званне прысвоена ў 1968 г. Узнагароджана значком «Выдатнік народнай адукацыі» (1955). НІКІЦІНА Софія Сяргееўна. Нарадзіла-ся ў 1898 г. ў г. Бранск. Скончыла Маскоўскі настаўніцкі інстытут. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Воранаўскай СШ. Зван¬не прысвоена ў 1957 г. РУПРЭХТ Зінаіда Аляксееўна. Нарадзілася ў 1928 г. Скончыла Барысаўскае педвучылішча (1948). Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Радунскай СШ. Званне прысвоена ў 1972 г. СТРАЛКОЎСКАЯ Ніна Пятроўна. Нарадзілася ў 1935 г. ў г. Росаш Варонежскай вобласці. Скончыла Росашскае педвучылішча. 3 1953 г. працавала настаўніцай у Пажыжмянскай пачатковай школе, з 1960 г. ў Воранаўскай, з 1966 г. ў Забалацкай СШ. У 1974 — 91 гг. настаўніца школы № 23 г. Гродна. Званне прысвоена ў 1971 г. Узнагароджана значком «Выдатнік народнай асветы» (1964). ТРАФІМЮК Клаўдзія Мітрафанаўна. Нарадзілася 10.9.1935 г. ў г. Белая Царква Кіеўскай воблаеці. Скончыла Барысаўскае педвучылішча (1953), Мінскі педінстытут(1958). 3 1958 г. працавала настаўніцай і дырэктарам Людвіноўскай НСШ Ашмянскага раёна, з 1969 г. завучам Ашмянскага СПТВ № 18 Гродзенскай вобласці, у 1979 — 85 гт. метадыстам у Воранаўскім раённым метадыч-ным кабінеце. Званне прысвоена ў 1977 г. ШАЛЫШКА Марыя Уладзіміраўна. Нарадзілася ў 1907 г. ў г. Дзвінск. Скончыла Віцебскае педвучылішча (1933). 3 1934 г. пра¬цавала настаўніцай у школе дарослых пры санаторыі «Сасноўка», у 1935 — 41 гг. настаўніцай у Сасноўскай СШ Віцебскай вобласці, у 1947—76 гг. настаўніцай пачатковых класаў у Беняконскай СШ. Званне прысвоена ў 1968 г. Узнагароджана значком «Выдатнік народ¬най асветы» (1955). ШАШРА Іван Захаравіч. Нарадзіўся ў 1930 г. ў в. Новыя Маркавічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Магі-лёўскі (1954) і Ленінградскі педінстытуты (1967). Працаваў інспектарам рана, намеснікам дырэктара, дырэктарам Беняконскай СШ, дырэктарам Беняконскай дапаможнай школы, лагапедам у Шальчынінкайскай дапа¬можнай школеінтэрнаце. Званне прысвоена ў 1969 г. ЯКАЎЛЕВА Аляксандра Мікалаеўна. Нарадзілася 18.12.1919 г. ў в. Каўрыжкі Ба¬гу шэўскага раёна Віцебскай вобласці. Скон¬чыла Віцебскае педвучылішча (1938), Гродзенскі педінстытут (1959). У 1938 — 41 гг. настаўніца Ленінскай НСШ Ветрынскага раё¬на Віцебскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1941 г. ў партызанах у Віцебскай вобласці, потым працавала ў ваенным шпіталі. 3 1946 г. настаўніца ў Жалудоцкай СШ, у Голдаўскай сямігадовай шко¬ле, з 1955 г. завуч, дырэктар Голдаўскай СШ Гродзенскай вобласці, у 1961—74 гг. настаўніца рускай мовы і літаратуры, завуч Радунскай СШ. Званне прысвоена ў 1965 г. Узнага¬роджана ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.», знач¬ком «Выдатнік народнай адукацыі» (1960), Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі (1960).
Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 27 апреля 2017

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: