Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі


История региона » Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі

КАЗЛОЎСКІ Франц Іосіфавіч. Нарадзіўся 25.10.1938 г. ў в. Доцішкі. Скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1967), Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1973). У 1974 — 2000 гг. працаваў старшынёй калгаса «За Радзіму». 3 2000 г. намеснік старшыні СВК «Доцішкі». Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1988), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), «Знак Пашаны» (1973), медалём «За працоўную адзнаку», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларусі (1985). Званне прысвоена ў 1998 г. САКОЛІК Вера Ульянаўна. Нарадзілася ў 1929 г. ў в. Ляхава Паціеўскага раёна Жытомірскай вобласці. Скончыла Жытомірскі сельскагаспадарчы інстытут (1954). У 1959 — 91 гг. галоўны аграном эксперыментальнай базы «Кастрычнік». Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978), Дружбы народаў (1986), медалямі ВДНГ СССР. Званне пры¬своена ў 1973 г.
Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 27 апреля 2017

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: