Населенные пункты » КОЎЧЫКІ

вёска ў Мажэйкаўскім сельсавеце. У 1792 г. вёска Лідскага павета, 2 двары, 14 жыхароў. У 1905 г. ў Лябёдскай воласці, 83 жыхары, 70 дзесяцін зямлі. 3 1921 г. ў Вялікалябёдскай гміне Лідскага, по- тым Шчучынскага павета Навагрудскага вая- водства Полынчы; 12 двароў, 72 жыхары (1921). 3 12.10.1940 г. ў Халечынскім сельса- веце (16.7.1954 перайменаваны ў Агародніц- кі) Жалудоцкага раёна Баранавіцкай, з 20.9.1944 г. Гродзенскай вобласці, з 17.4.1962 г. ў Шчучынскім раёне, з 23.3.1964 г. ў Гардзе- еўскім сельсавеце (1.8.1966 перайменаваны ў Мажэйкаўскі). У 1940 г. вёска налічвала 21 двор, 102 жыхары. У 1949 г. створаны калгас імя Чарняхоўскага. 3 1950 г. вёска ў складзе калгаса імя Шверніка, з 13.2.1957 г. — у саў- гасе «Вялікае Мажэйкава» (цэнтр в. Вялікае Мажэйкава). На 1.1.2001 г. 12 двароў, 21 жыхар.

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Шчучынскага раёна.

Яндекс.Метрика
Опубликовано 31 мая 2011

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: