Населенные пункты » КАРПАНАЎЦЫ

вёска ў Астрынскім пасялковым савеце. У 1558 г. сяло воласці Новы Двор Гродзенскай каралеўскай экано-
міі, 6 сем'яў, 6 валок зямлі. 3 прычыны вель- мі дрэннай якасці глебы (балота, пясок) ся- ляне плацілі падатак як з 5 валок — штогод разам 42 грошы. 3 1795 г. — у Расійскай ім- перыі, у Лідскім павеце. У 1866 г. ў Дубіцкай воласці, 10 дамоў, 85 жыхароў. У 1892 г. — 122 жыхары, у 1905 г. — 143 жыхары, 265 дзесяцін зямлі. 3 1921 г. ў Навадворскай гмі- не Лідскага, потым Шчучынскага павета На- вагрудскага ваяводства Полыпчы; 28 двароў, 167 жыхароў (1921). 3 12.10.1940 г. ў На- рашскім сельсавеце Васілііпкаўскага раёна Баранавіцкай, з 20.9.1944 г. Гродзенскай воб- ласці, з 20.1.1960 г. ў Шчучынскім, з 23.5.1962 г. да 25.12.1962 г. ў Скідзельскім раёне, з 14.2.1974 г. ў Астрынскім пасялко- вым савеце. У 1940 г. вёска налічвала 42 два- ры, 204 жыхары. У Вялікую Айчынную вай- ну 5.5.1942 г. ў лесе каля вёскі адбылася між- раённая антыфашысцкая канферэнцыя, на якой быў створаны акруговы антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці (аб'яднаў 35 падпольных камітэтаў і партызанскіх груп). Прысутнічалі прадстаўнікі падпольных і пар- тыйных антыфашысцкіх груп Васілішкаўска- га, Скідзельскага і Шчучынскага раёнаў. На 1.1.2001 г. 21 двор, 31 жыхар, у складзе кал- гаса імя Някрасава (цэнтр в. Нарашы).

Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Шчучынскага раёна.

Яндекс.Метрика
Опубликовано 31 мая 2011

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: