Населенные пункты » Астрына

гарадскі пасёлак, цэнтр Астрынскага пасялковага савета і калгаса «Савецкая Беларусь». Аўтар тапанімічнага слоўніка В.А.Жучкевіч звязвае паходжанне назва пасёлка з прозвішчамі Астрэйка, Астрэнь, Востры. Адпаведна Слоўніку геаграфічнаму Каралеўства Польскага, сваю назву Астрына атрымала ад ракі, на якой размешчана — Астрожы, або Астрэйка (цяпер р. Астрынка). Мясцовыя жыхары тлумачаць паходжанне назвы ад слова «востры». Згодна з паданнем, каля сучаснага пасёлка ў перыяд татара-мангольскага нашэсця адбыўся кровапралітны бой. Назвы населеных пунктаў, якія знаходзяцца каля Астрыны, носяць водгук падзей 1258 г., калі войскі валынскага князя Васількі разам з татарскім атрадам пад камандаваннем Бурундая захапілі землі паўночна-заходняга Панямоння (вёскі Галавічполле, Касцянёва, Шайбакі). Археолаг В.В.Сядоў атаясамліваў Астрыну са старажытным горадам Астрэя. Упершыню Астрына згадваецца ў кнізе запісаў Літоўскай метрыкі ў 1450 г. і ў кнізе наданняў вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Казіміра IV за 1441 —82 гг. У 15 — пачатку 16 ст. Астрына — каралеўскае ўладанне, цэнтр воласці Трокскага павета (гаспадарскі двор «Острынь сть волостью»). У 1487 г. — мястэчка. Пры Казіміры IV кірава- лася ўраднікамі, якія пазней, у актах Аляк- сандра [1492—1506] і Жыгімонта I Старога [1506 — 48] названы намеснікамі. У пачатку 16 ст. намеснікамі астрынскімі з'яўляліся Глеб Пронскі, Фёдар Храптовіч (Храбтовіч), Сямён Скіндзер. У 1520 г. кароль Жыгімонт I Стары, вінаваты А.І.Хадкевічу 500 коп грошаў, аддаў яму «двор свой... Острину до выбранья суммы его на три годы, а потом до его живота». У 16 — 18 ст. Астрына — цэнтр староства Лідскага павета Віленскага ваяводства. У 1556 г. астрынская царква св. Спаса атрымала наданні ад Жыгімонта Аўгуста і Зяневічаў. У 1641 г. мястэчка атрымала ад Уладзіслава IV магдэбургскае права і герб: у блакітным полі сярэбраная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом (апісанне 1792). Першы раз гарадскія правы былі пацверджаны 25.6.1685 г., апошні - 26.7.1792 г. У 1667 г. К.С.Пац, канцлер вялікі літоўскі. пабудаваў у Астрыне касцёл. У 1738 г. мястэчка налічвала 57 ды- моў, 17.3.1763 г. прывілей Аўгуста Ш П.Зян- ковічу перадаў Астрынскае староства яго сы- ну М.Зянковічу. 3 1793 г. Астрына — цэнтр воласці. 3 1795 г. ў Расійскай імперыі, мястэчка Лідскага павета. У 1859 г. 170 дамоў, 970 жыхароў, драўляная царква, капліца; праводзіліся штотыднёвыя кірмашы. На мясцовы гандаль добра ўплывала існаванне шматлікай татарскай абшчыны. У 1866 г. 1196 жыхароў, у 1882 г. - 1985; у 1885 г. - 295 двароў, 1210 жыхароў, валасное праўленне, царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, школа, 10 лавак, бровар, гарбарня, вадзяны млын, 8 піцейных дамоў, таржкі ў нядзелю. У 1897 г. - 2410 жыхароў, у 1909 г. 1145 жыхароў; працавалі народнае вучылішча, аднакласная царкоўна-прыходская школа (з 1898), крама. У 1919 г. - 1481 жыхар. 3 1921 г. Астрына (мястэчка, 275 двароў, 1574 жыхары) — цэнтр гміны Лідскага, з 1926 г, Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1931 г. горад, працавалі управа гмінная, царква, 2 сінагогі, пошта. Па панядзелках праводзіліся таргі, кожны месяц — ярмаркі. 3 лістапада 1939 г. ў складзе БССР, з 15.1.1940 г. гарадскі пасёлак, у Васілішкаўскім раёне (з 3.8.1954 г. цэнтр раёна) Баранавіцкай вобласці, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета таго ж раёна і вобласці, з 20.9.1944 г. ў Гродзенскай вобласці, з 20.1.1960 г. ў Шчучынскім раёне, з 25.2.1961 г. цэнтр пасялковага савета, з 3.5.1962 г. да 25.12.1962 г. ў Скідзельскім раёне. У 1940 г. 224 двары, 2744 жыхары. У Вялікую Айчынную вайну з 24.6.1941 г. да 12.7.1944 г. Астрына акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена часцямі 5-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 3-га кавалерыйскага корпуса ў ходзе Вільнюскай аперацыі. У гады акупацыі ў пасёлку дзейнічала група падпольшчыкаў. У 1949 г. створаны калгасы: імя 30-годдзя БССР, «Сталінскі Сцяг»; у 1950 — 53 гг. выходзіла газета «Калгасны шлях», орган палітаддзела Васілішкаўскай МТС. На 1.1.2001 г. 1005 двароў, 2407 жыхароў, цэнтр калгаса «Савецкая Беларусь». Бальніца, паліклініка, аптэка, сярэдняя і музычная школы, вучэбна-вытворчы камбінат, цэнтр пазашкольнай работы, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, Дом культуры, гарпасялковая і дзіцячая бібліятэкі, гандлёвыя кропкі, прадпрыемства грамадскага харчавання, хлебапякарня, кафельны завод, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, лясніцтва, участкі: жыллёва-камунальнай гаспадаркі і электрасувязі, электрастанцыя. Помнікі: Леніну, Цётцы; 2 брацкія магілы: 5 падполыпчыкаў, 21 савецкага воіна і 17 партызан, якія загінулі ў 1941—44 гг. і 11 партыйна-савецкіх работнікаў, якія загублены ў 1945—48 гг.; магіла М.В.Міхалёва; Спаса-Праабражэнская царква (пабудавана ў 1855), касцёл.

Яндекс.Метрика
Опубликовано 30 мая 2011

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: