Населенные пункты » Родзевичи

вёска ў Гудзевіцкім сельсавеце, у калгасе імя Карбышава, за 45 км ад раённага цэнтра. У 19 – пачатку 20 ст. вёска Гудзевіцкай воласці Гродзенскага павета. Адносілася да Гудзевіцкага праваслаўнага прыхода. У 1845 у вёсцы налічвалася 14 двароў, 102 жыхары. У 1905 152 жыхары. Побач з вёскай знаходзіліся 2 маёнткі з назвай Радзвічы, у якіх разам было 26 жыхароў. З 12.10.1940 у Гудзевіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 15.07.1944 г. акупіравана нямецкімі фашыстамі, 22 вяскоўцы ваявалі на фронце, з іх 10 загінулі. У 1950 створаны калгас “Запаветы Ільіча”. Паводле перапісаў: 1959 – 183, 1970 – 212 жыхароў. На 01.01.2001 62 двары, 154 жыхары, фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін.
Брацкая магіла савецкіх воінаў. За 3 км на ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Барысаўшчына. Пахаваны 4 лётчыкі, якія загінулі ў чэрвені 1941. У 1967 на магіле пастаўлены абеліск.
Помнік землякам. У скверы, насупраці клуба. У ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1967 пастаўлены абеліск.
Яндекс.Метрика
Опубликовано 4 января 2012

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: