Населенные пункты » Пладовая

вёска ў Лунненскім сельсавеце, у саўгасе “Чарлёна”, за 22 км ад раённага цэнтра. Вядома з 16 ст. як двр фальварка, потым маёнтка Чарлёна, якім валодалі спачатку Сапегі, пазней Друцкія-Любецкія. На пачатку 20 ст. маёнтак Скідальскай воласці Гродзенскага павета. З 12.10.1940 у Лунненскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да 14.07.1944 г. акупіравана нямецкімі фашыстамі. Пасля вайны тут створаны пладовагадавальніцкі саўгас “Чарлёна”. У 1969 цэнтр саўгаса, пераўтвораны ў вёску з назвай Пладовая. Паводле перапісу 1970 121 жыхар. На 01.01.2001 29 двароў, 57 жыхароў, магазін.
Яндекс.Метрика
Опубликовано 4 января 2012

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: