Населенные пункты » Пілкі

вёска ў Гудзевіцкім сельсавеце, у калгасе імя Карбышава, за 36 км ад раённага цэнтра. Мяркуецца, што тут пілавалі лес, вялі яго першапачатковую апрацоўку, што ад гэтага і паходзіць назва. Упамінаецца ў 16 ст., апісана ў “Писцовой книге Гродненской экономии” 1558 пад назвай Пількова. Выдзелена 30 участкаў. У 19 – пачатку 20 ст. вёска Гудзевіцкай воласці Гродзенскага павета. Адносілася да Гудзевічкага праваслаўнага прыхода. У 1905 было 211 жыхароў. З 1921 у складзе Польшчы, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства. У 1939 адышла да БССР. З 12.10.1940 у Гудзевіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі фашыстамі, 17 вяскоўцаў ваявалі на фронце, з іх 8 загінулі. У 1949 створаны калгас імя Сталіна. Паводле перапісаў: 1959 – 205, 1970 – 242 жыхары. На 01.01.2001 83 двары, 202 жыхары, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, базавая школа, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт бытавога обслугоўвання, магазін.
Помнік землякам. У цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1967 пасаўлены абеліск.
Помнік Карбышаву Дзмітрыю Міхайлавічу. У цэнтры вёскі. Бюст савецкага военачальніка, генерал-лейтэнанта інжынерных войск Дз.М. Карбышава ўстаноўлены ў 1979. На адкрыцці помніка прысутнічала яго дачка.
Яндекс.Метрика
Опубликовано 4 января 2012

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: