Населенные пункты » Першамайск

Вёска, у якой я жыла сямнаццаць гадоў, называецца Першамайск. У маёй вёскі вельмі цікавая гісторыя паходжання. Вёска Першамайск вядома з 15 стагоддзя. Яна мела некалькі назваў. Спачатку вёска называлася Забалоцце. Называлася яна так таму, што знаходзіцца вельмі блізка ад мястэчка Забалаць Воранаўскага раёна. З цягам часу вёску перадалі баярыну па фаміліі Сабакін. І мясцовыя жыхары сталі называць сваё мястэчка Сабакінцы. Гэта назва існавала 300 гадоў. У 19 стагоддзі праваслаўныя святары прапанавалі пераіменаваць вёску Сабакінцы ў сяло Пакроўскае ад назвы мясцовай царквы Пакрова Найсвятой Багародзіцы. Але гэта прапанова абмяркоўвалася амаль 30 гадоў. І толькі 13 верасня 1899 года сцвярдзілі гэтую назву. Але неўзабаве польскай уладзе не спадабалася гэтая назва. У сярэдзіне 20 стагоддзя прапанавалі пераіменаваць Сабакінцы Ў Нарбутова: у гонар аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў Людвіга Нарбута. І ў ліпені жыхарв маглі афіцыйна назваць сваю вёску Нарбутова. Але гэтая назва доўга не праіснавала. У верасні 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. Першай ахвярай стала Польшча. І мястэчка зноў стала Сабакінцамі. У пачатку 50-ых гадоў 20 стагоддзя мясцовая ўлада вырашала зноў пераіменаваць вёску з-за недарэчнай назвы. Так, у 1954 годзе вёска атрымала назву Першамайск, якая існуе на сёняшняга дня.
Яндекс.Метрика
Опубликовано 16 июля 2015

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: