История региона » Яешня

ЯЕШНЯ – традыцыйная страва са смажаных яек. Назва паходзіць ад галоўнага інгрыдыенту – пераважна курыных яек, хаця для прыгатавання Я. могуць выкарыстоўвацца перапяліныя, гусіныя ці страусіныя яйкі.Вядомы ў ХVІІІ ст. у Рэчы Паспалітай геральдыст і кулінар Войцах Вялёндак у сваёй кнізе “Дасканалы кухар” (Варшава, 1783 г.), вельмі высока адгукаўся пра стравы з яек, ставячы іх на другое месца пасля мясных: “Пасля мясных страваў найбольш карыснымі на кухні з’яўляюцца яйкі, рознымі спосабамі прыгатаваныя...”. Усяго ён змясціў 32 рэцэпты з яек, з якіх да Я. адносіліся 2: звычайная “яешня” і “яешня рознымі спосабамі”. Акрамя гэтага аўтар адзначыў карысць ад спажывання яек і іх даступнасць: “прадукт гэты ёсць цудоўны і карысны, які хворыя і здаровыя, бедныя і паны лёгка спажываць могуць...”. “Літоўская кухарка” (Вільня, 1881 г.) ведала 4 гатункі Я.: “бітую”, “цэлую” (з цэлым жаўтком), “з селядцом ці шынкай” і “з шарпанінай”. Пра высокі кулінарны статус Я. сведчыць прымаўка з часоў калектывізацыі на Гарадзеншчыне (40-я г. ХХ ст.), якая ўскрывае “ідэйнасць” мясцовага камуністычнага актыву: “У вас на абед гарох – на работу трох, а ў суседа – яешня – яму на работу не канешне”. Найбольш папулярная на Гарадзеншчыне была і застаецца Я. са скваркамі, якая даступная паўсюдна. Яешня са скваркамі.(рэцэптВеры Вікенцьеўны Мякені, вёска Рэўтовічы, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласць): на малым агню падсмажыць скваркі, каб пусцілі тлушч, дадацьпарэзаную дробна або колцамі цыбулю, перамяшаць і гатаваць на сярэднім агню некалькі хвілінаў. Затым убіць яйкі не парушаючы жаўток, пасаліць і гатаваць да таго часу, пакуль бялок не схопіцца. Дадаць перац, падаваць зчорным хлебам.На 1 порцыю трэба 3 яйкі; 1 цыбуліна; 5–10кавалкаў сала; соль, чорны церты перац. Літ.: WielądekW. Kucharzdoskonały.Warszawa, 1783. S.282, 284, 289. KucharkaLitewska. S.233–234.Зайкоўскі Э., Г.Тычка. Старадаўняя беларуская кухня. С.120–121.Аляксей Шаланда.


Яндекс.Метрика
Опубликовано 17 декабря 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: