Населенные пункты » Бакунова

БАКУНОВА 1-е, вёска ў Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. засценак у Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, дзяржаўная ўласнасць, адносіўся да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1861 г. 9 рэвізскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 5 двароў, 38 жыхароў; частка жыхароў займалася сплавам лесу па р. Бярэзіна. У 1909 г. 5 двароў, 45 жыхароў. У 1921 —1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёска ў Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. 3 1951 г. вёска ў складзе калгаса «33-я гадавіна Кастрычніка». У 1970 г. 46 жыхароў, у 1986 г. 12 двароў, 39 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса імя У.І.Ульянава. У 1999 г. 10 двароў, 29 жыхароў. БАКУНОВА 2-е, вёска ў Бакштаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 17 рэвізскіх душ, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1897 г. засценак, 7 двароў, 46 жыхароў. У 1909 г. 8 двароў, 72 жыхары, 57 дзесяцін зямлі. У 1921—1939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 8 двароў, 36 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. У 1970 г. 52 жыхары, у 1986 г. 14 двароў, 47 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса імя У.І.Ульянава. У 1999 г. 16 двароў, 31 жыхар.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 15 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: