Населенные пункты » Андрушкі

Вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні. У 1861 г. у Гавейскай воласці, 34 рэвізскія душы, у складзе маёнтка Ільянова Радкевічаў. У 1897 г. у Ліпнішкаўскай воласці, 16 двароў, 108 жыхароў. У 1905 г. 129 жыхароў, 123 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 21 двор, 134 жыхары, якія мелі 21 карову, 18 коней, 193 дзесяціны зямлі. У 1921—1939 гг. у Ліпнішскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 21 двор, 106 жыхароў. 3 12.10.1940 г. вёска (34 двары, 104 жыхары) у Князікоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас імя С.М.Кірава, з 1953 г. у калгасе «Маладая гвардыя». 3 9.9.1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. 3 1986 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 64 жыхары. У складзе калгаса «Маладая гвардыя». У 1999 г. 12 двароў, 25 жыхароў.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 9 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: