Населенные пункты » Навікі

Вёска ў Юрацішкаўскім пасялковым Савеце. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 9 рэвізскіх душ, вёска ў складзе маёнтка Якунь, які належаў Дмахоўскім. У 1897 г. 5 двароў, 40 жыхароў. У 1909 г. 5 двароў, 48 жыхароў, якія мелі 95 дзесяцін зямлі, 9 кароў, 5 коней. У 1921 — 1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1923 г. польскімі ўладамі была знята з уліку як населены пункт. Потым адноўлена. 3 12.10.1940 г. вёска (12 двароў, 75 жыхароў) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны змагаліся 5 жыхароў вёскі, адзін з іх загінуў. 3 1950 г. у калгасе імя Н.К.Крупскай. Пазней у саўгасе, эксперыментальнай базе «Чарнэлі». 3 16.7.1954 г. у Юрацішкаўскім сельскім, з 3.5.1962 г. пасялковым Савеце. 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 50 жыхароў. Цяпер у складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 6 двароў, 14 жыхароў. Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 8 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: