История региона » Врублеўскі Валянцін Антонавіч

Настаўнік, выхавацель, грамадскі дзеяч, краязнаўца, сапраўдны руплівец гісторыі і культуры роднай мовы. Нарадзіўся 6 жніўня 1931 года ў весцы Крычнікі Юрацішскай гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы ў сялянскай сям’і. Рана стаў пастушком. У 1938 годзе пайшоў у школу з польскай мовай навучання. Вучыўся добра, але памяшала вайна. З верасня 1939 года па жнівень 1940 года школа не працавала, бо не было настаўніка. У 1940-1941 навучальным годзе хадзіў у 2-гі клас беларускай школы. 33 У веску Крычнікі захопнікі прыйшлі праз тыдзень пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У першы дзень акупацыі Валіка моцна збіў немяц, пасля чаго ён застаўся інвалідам на ўсе жыццё. З 1941 па лета 1944 года ў час нямецкай акупацыі вучыўся эпізадычна і самастойна. Чатыры класы закончыў у 1945 годзе. Затым хадзіў у 5 клас Ляпешскай сямігодкі (адзіная ў былым Юрацішскім раёне). З вялікай цяжкасцю аднавіў навучанне толькі ў 1948 годзе ў Эйгердаўскай сямігодцы, якую закончыў у 1950 годзе. У 1953 годзе закончыў Юрацішскую сярэднюю школу. Вучыўся ў Мінскім інстытуце народнай гаспадаркі, аднак хвароба і галеча перашкодзілі яго закончыць. У 1961 годзе завочна закончыў БДУ і атрымаў дыплом па спецыяльнасці настаўнік геаграфіі сярэдняй школы. Працаваў настаўнікам гісторыі і геаграфіі ў шэрагу школ: Малабараўскай, Бараўскай Юрацішскай СШ, а таксама быў настаўнікам і дырэктарам Круглянскай школы. Настаўніцкі стаж – 40 год. Больш за 10 год узначальваў палітшколу Іўеўскага раёна ў 70-80-х гадах. Даўно займаецца краязнаўствам. Шмат працаваў над вывучэннем гістарычнай і культурнай спадчыны Іўеўскага раёна і іншых раёнаў Беларусі. Надрукаваў вельмі сціслую і кароткую гісторыю ВКЛ, а таксама гісторыю Іўеўскага краю, яго анамастыку разам з тапанімікай, гісторыю Юрацішак і Юрацішскай школы, нарысы пра многіх вядомых людзей. Выдаў кнігі “Іве – Юрацішкі” (2010г.), “Гісторыя школы і анамастыка” (2011г.), “Великий дух Беларуси” (2012г.). У мясцовым і рэспубліканскім друку апублікавана больш за 300 нарысаў. Выдатнік народнай адукацыі (1969г.). Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1971г.), медалямі. Жанаты. Жонка, Галіна Паўлаўна, у мінулым настаўніца беларускай мовы і літаратуры, выдатнік народнай асветы. Выгадаваў двух сыноў, мае чацвёра ўнукаў. Сёння, у пажылым узросце, працягвае духоўную працу па адраджэнні вялікай спадчыны славутай і багатай на падзеі і імёны Беларусі.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 9 февраля 2019

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: