История региона » Ян Ліцыній Намыслоўскі

Мысліцель-гуманіст, пісьменнік, перакладчык і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі нарадзіўся ў пачатку 1560-х гадоў у мястэчку Намыслаў у Сілезіі. Біёграфам Намыслоўскага не ўдалося праліць святло ні на яго паходжанне, ні на звесткі аб дзіцячых і юнацкіх гадах. Аж да 1585 года даследчыкі не распалагаюць фактамі аб яго жыцці. Ёсць меркаванне, што ён навучаўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, потым некалькі гадоў правёў ва ўніверсітэтах Германіі, дзе зблізіўся з дзеячамі Рэфармацыі і ўспрыняў яе ідэі. Дзякуючы пратэкцыі і ўдзелу віднага прадстаўніка руху арыян Лаўрэнція Крышкоўскага, Ян быў прызначаны кіраўніком арганізаванай арыянамі школы ў Іўі, а хутка (каля 1589 г.) атрымаў пасаду яе рэктара. Адзін з сучаснікаў Я.Л.Намыслоўскага, сілезскі паэт Ш. Пісторый, назваў галоўнымі прычынамі, што прымусілі Я.Н. пакінуць родныя мясціны, “пачуццё абавязку і прага служэння ісціне”. Іўеўская арыянская школы стала пры Яне Намыслоўскім адной з лепшых школ у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Ён распрацаваў прадуманую праграму сярэдняй адукацыі ў духу Адраджэння, уключыў у яе шэраг новых гуманітарных дысцыплін, прапанаваў методыку выкладання філасофі, гісторыі, геаграфіі, фізікі, матэматыкі, тэорыі музыкі, дыялектыкі, рыторыкі, медыцыны, этыкі, праваа і замежных моў. Ян Намыслоўскі – адзін з заснавальнікаў свецкай адукацыі на Беларусі. Ён намагаўся надаць навучанню і адукацыі моладзі рацыяналістычны свецкі характар, свабодны ад путаў схаластыкі. Пры выкладанні ў школе Бібліі і рэлігійных вучэнняў кіраваўся поглядамі свайго блізкага сябра і аднадумца Сымона Буднага, прыхільніка крытычнага падыходу да дагматаў царквы. Педагагічную дзейнасць Ян Намыслоўскі спалучаў з творчай дзейнасцю. Менавіта ў гэты перыяд ён стаў вядомы як літаратар і перакладчык, публіціст- багаслоў. Валодаючы шасцю мовамі, ён перакладае творы антычных аўтараў Цэзара, Флавія, Лівія і іншых, якія разглядае як фундаментальныя ў сістэме гуманітарнай адукацыі. У Іўі з-пад яго пяра выходзіць шэраг прац, з якіх найбольшую папулярнасць набыў выдадзены ў 1589 г. у Лоскім друкарскім двары вучэбны дапаможнік, “Сентэнцыі, неабходныя ў грамадскім жыцці” – адзіны ў сваім родзе зборнік маралізатарскіх выказванняў, часткова арыгінальных думак, часткова запазычаных з іншых літіратурных крыніц і апрацаваных у вершаванай форме. Гэту кнігу можна лічыць першым падручнікам замежных моў у Вялікім княстве Літоўскім. Тут чаргаваліся розныя, але аналагічныя паводле зместу выказванні на лацінскай, польскай і нямецкай мовах. У кнізе 255 павучання трох тыпаў, вытрыманых у духу Адраджэння. Сентэнцыі, вершаваныя Янам Намыслоўскім, - арыгінальныя і не маюць аналогій у працах тагачасных еўрапейскіх паэтаў. Ёсць у кнізе нямала аптымістычных тэндэнцый, у якіх выказваецца вера ў стваральна-творчыя магчымасці нацыі, у духоўную сілу чалавека. Параўнальны аналіз разнамоўных сентэнцый дае ўяўленне аб светапоглядзе і дыдактычных прынцыпах іх аўтара. У 1593 г. Яна пераводзяць вікарыем кальвінісцкага збора ў Навагрудку, які ў гэты час стаў цэнтрам рэфармацыйнага руху ў Вялікімі княстве Літоўскім. Там ён прапагандаваў ідэі Сымона Буднага і Фауста Соцына, з якім таксама зблізіўся. Ян Намыслоўскі быў вядомы як таленавіты публіцыст і прамоўца. Ён палемізаваў з кальвіністамі, езуітамі У 1615 г. за матэрыялістычныя погляды навагрудскі сінод адлучыў Яна ад арыянскай абшчыны, і ён пераязжае ў Ракаў. Пра арошнія гады яго жыцця вядома няшмат. Паступова ён аддаліўся ад актыўнай грамадскай дзейнасці і творчасці. Спадчына Яна Ліцынія Намыслоўскага і сёння мае філасофскае, маральнае і літаратурна-мастацкае значэнне.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 2 ноября 2018

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: