История региона » Арыянская школа ў Іўі

Гуманісты і Рэфарматары 14 – пачатку 17 стагоддзя асаблівае значэнне надавалі асвеце народа, школьнай справе. Менавiта ў гэты перыяд на тэррыторыі ВКЛ узнікла вялікая колькасць школ, друкарняў, з’явіліся першыя падручнікі і кнігі на беларускай, польскай і літоўскіх мовах. У гэты ж час была адкрыта школа арыян у Іўі. Яе заснаваў магнат Ян Кішка, якому у той час належыла мястэчка. Тут трэба растлумачыць хто ж такія арыяне. Гэта прадстаўнікі радыкальнага напрамку літоўскай Рэфармацыі, якія крытычна адносіліся да хрысціянскага веравызнання, адкідалі царкоўны дагмат тройцы. Самі сябе яны называлі літоўскімі братамі. Акрамя Іўя арыянскія школы існавалі ў Клецку, Кайданаве, Любчы, Несвежы, Навагрудку і іншых мясцінах. Вышэйшай педагагічнай інстанцыяй ў арыян з’яўляўся сінод. Інспектарамі і апекунамі школы былі сеньёры. (У нашым выпадку гэта быў Ян Кішка). Узначаліваў школу рэктар. Ён жа з’яўляўся настаўнікам старэйшага класа. У школе былі экзамінатары, якія назіралі за вучэбным працэсам. Калі ў 1585 годзе ў Іўі была заснавана школа, паўстала пытанне, кага прызначыць яе рэктарам. За парадай звярнуліся да вядомага у той час гуманіста Лаўрэнція Крышкоўскага. Ён назваў імя маладога выхаванца Кракаўскага ўніверсітэта Яна Ліцынія Намыслоўскага. Выхадзец з сілезскага горада Намыслова, Ян Ліцыній прыехаў у Іўе поўны маладой энергіі і творчых планаў. Дадаючы да свайго славянскага імя яшчэ і лацінскае (у той час гэта была даволі распаўсюжаная з’ва), - імя народнага трыбула 4 стагоддзя да н.э. рымляніна Ліцынія – ён засведчыў, што яму дарагі дэмакратізм старажытнага дзеяча і што сам ён гатовы прысвяціць сваё жыццё служэнню народу. У школе, рэктарам якой з’яўляўся Намыслоўскі, набывалі веды дзеці шляхты і местачкоўцаў, якія належылі да розных веравызнанняў. Плата за навучэнне ў школе была рознай. Багатыя плацілі больш, дзеці беднаты іншы раз вызваляліся ад аплаты. Калі бацька аддаваў у школу двух сыноў, то за аднаго плаціў ў год 12 літоўскіх грошай, за другога – толькі шэсць. У некаторых выпадках дазвалялася плаціць за навучэнне натурай – хлебам, скацінай, дравамі, сенам і іншымі рэчамі. У Іўеўскай школе было пяць класаў, пры гэтым адлік вёўся наадварот: старэйшымі лічыліся першы і другі класы, пачатковым – пяты. Расклад у тагачасных школах быў прыкладна такі. Вучні прыходзілі ў школу раніцай і занімалі замацованае за кожным згодна з поспехамі месца. Заняткі пачыналіся з малітвы. Затым кожны вучань расказваў зададзены урок і паказываў дамашняе пісьмовае заданне. Настаўнік тлумачыў новы матэрыял, пасля чаго вучні выконвалі практыкаванні. Пасля абеда заняткі працягіваліся. Звычайна вучні перапісывалі заданне на наступны дзень і вучылі урокі, правяралі адзін аднаго пад кантролем настаўніка. Заняткі заканчываліся малітвай. Увечары вучні павінны былі расказаць бацькам, або гаспадарам кватэры, дзе яны жылі, вывучаны урок і паказаць выкананае пісьмовае заданне. У суботу, як правіла, паўтаралі ў школе ўсё вывучанае за тыдзень. У суботу і ў святы асаблівая ўвага надавалася рэлігійнаму выхаванню. Прыводзіліся гутаркі з вучнямі аб Боге, святых, аб прызначэнні чалавека, абмяркоўваліся пытанні маральнасці і паводзін чалавека. Дзякуючы дзейнасці Ліцынія, адукацыя ў Іўеўскай школе насіла гуманістычны характар. І сёння здзіўляе праграмма, якую засвойвалі вучні школы. Першым прадметам было, безумоўна, багаслоўе. Але акрамя таго, тут выкладалі асновы матыматыкі, логіку, гісторыю, паэзію, грамадскае права і кодэкс Юніціяна, рыторуку, этыку, музыку, медыцыну, фізіку, грэчаскую, лацінскую, старажытнаяўрэйскую, польскую, беларускую мовы. У школе вывучалі творы старажытных філосафаў і пісьменнікаў, тагачасных філосафаў- гуманістаў. І гэта было ў той час, калі ў другіх школах, па славах Васіля Цяпінскага – знакамітага вучонага – асветніка, “вучылі толькі чытаць”. Нездарма ж Іўеўскую арыянскую школу называлі акадэміяй. У якасці вучэбных дапаможнікаў тут выкарыстоўвалі Стары і Новы Завет, перакладзены з лацінскай мовы Сымонам Будным, напісаны ім на беларускай мове Катэхізіс, у якім аўтар крытычна аналізаваў старонкі Бібліі. Акрамя гэтага, ў Іўі і іншых арыянскіх школах ВКЛ і Польшчы шырока карысталіся вучэбнымі дапаможнікамі, спецыяльна напісанымі Намыслоўскім. У 1586 годдзе Ліцыній склаў і выдаў на лацінскай мове падручнік па логіцы “Дапаможнік для авалодання вывучэннем Арыстоцеля”. Падручнік логікі Намыслоўскага меў на мэце ўзброіць вучняў асновамі логікі і падрыхтаваць іх для правядзення дыспутаў са сваімі ідэалагічнымі праціўнікамі (у першую чаргу з езуітамі). У гэтай кнізе Ліцыній даводзіў, што асноўныя дагматы хрысціянства ў святле логікі Арыстоцеля з’яўляюцца фальшывымі. У Лоскам друкарскім двары ў 1589 годзе выйшаў у свет і другі вучэбны дапаможнік. Яна Ліцынія на лацінскай мове “Сентэнцыі для ўсеагульнага карыстання ў Жыцці”. У прадмове да яго аўтар у вершаванай форме пераказвае гісторыю стварэння Іўеўскай школы. Прысвячаючы кнігу сваім вучням, Намыслоўскі, звяртаючыся да іх пісаў: “ Калі настаўніка, якога яны цяпер любяць і паважаюць, з часам ужо не будзе, то ў іх застанецца нешта накшталт памяткі, разглядаючы якую яны ўспомняць аб працы і стараннях настаўніка, успомняць і ў маладосці, і ў сталым узросце”. Подпіс паведамляе, што напісана гэта было “в Івьевской усадьбе в январскіе календы 1585 года”. Гэты твор выхоўваў у вучняў любоў да літаратуры, гісторыі, філасофіі. У кнізе ўслаўляліся веды і людзі, якія да іх імкнуцца, усхваляўся чалавечы розум,як самая высокая каштоўнасць. “ Сэнтэнцыі” – гэта зборнік маралізатарскіх выказванняў, часткова апрацованых у вершаванай форме. Усіх сэнтэнцій 225. Гэту кнігу Лiцынія можна лічыць таксама першым падручнікам жывых замежных моў у тагачаснай дзяржаве, таму што ў ёй чаргаваліся розныя аналагічныя па зместу выказванні па лацінскай, польскай і нямецкай мовах. У сваёй дзейнасці Намыслоўскі кіраваўся ўстаноўкамі Буднага: мацаваць адзінства антыезуцкіх сіл і ўсімі сродкамі пашыраць асвету сярод народа. Прытрымліваючыся гэтых прынцыпаў, Намыслоўскі распрацаваў праграму сярэдняй і часткова вышэйшай адукацыі для моладзі і праводзіў яе ў жыццё ў Іўеускай школе. У выніку Іўеўская школа абагнала езуіцкія, брацкія і кальвінісцкія дзякуючы ўласціваму ёй духу гуманізму і грамадзянскага выхавання. Пасля смерці Яна Кішкі ( у 1592 годзе) Іўе перайшло ў рукі нашчадкаў. У 1593 годзе Ян Ліцыній ад’яджае ў Навагрудак. Іўеўская школа (або акадэмія) праіснавала да пачатку 17 стагоддзя і пакінула значны след у развіцці адукацыі ВКЛ.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 21 января 2018

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: