История региона » Макуцэвіч Вячаслаў Пятровіч

МАКУЦЭВІЧ Вячаслаў Пятровіч. Нарадзіўся 7.1.1950 г. у г.п. Юрацішкі Іўеўскага раёна. Беларус. У 1967 г. закончыў Юрацішкаўскую сярэднюю школу, у 1972 г. — Беларускі політэхнічны інстытут. У 1972 г. лейтэнант запасу В.П.Макуцэвіч Партызанскім райваенкаматам г. Мінска прызваны ў Савецкую армію. Службу праходзіў у Групе савецкіх войскаў у Германіі, з 1972 г. — у Кантэміраўскай дывізіі. 3 1981 г. служыў у Афганістане. Камандзір інжынерна-дарожнай роты. Капітан В.П.Макуцэвіч загінуў 17.2.1983 г. Пахаваны ў г.п. Юрацішкі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна), медалямі.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 20 января 2018

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: