История региона » Ад бачання перспектывы – да стварэння прывабнага іміджу

Ад бачання перспектывы – да стварэння прывабнага іміджу Той, хто ўпершыню трапляе на Іўеўшчыну з боку Ашмян, першае ўражанне чб раёне атрымлівае ад старажытнай вёскі Трабы, цяпер аграгарадка. Стварыць добры імідж населенаму пункту — паўсправы, падтрымліваць яго— надзённая задача мясцовых улад, кіраўнікоў арганізацый, устаноў, размешчаных на дадзенай тэрыторыі, са мога насельніцтва. Удзельнікі апошняга "дня пассельсавета", кіраўнікі раёна, раённых службаў, аддзелаў райвыканкама, старшыні сельсаветаў падчас наведання колішняга мястэчка змаглі параўнаць тое, што было, з тым, што ёсць, і даведацца, што будзе, калі спраўдзіцца намечанае. Трабы ўтульна размясціліся на "хвасце" Ашмянскай грады, акружаныя лясамі. Прырода паклапацілася са свайго боку ўпрыгожыць вёску. А як людзі клапоцяцца аб прыродзе? У першую чаргу гэты клопат кладзецца на Трабскае лясніцтва, якое ўзначальвае малады і ініцыятыўны ляснічы Я. Гардзей. І тэрыторыя, і памяшканне, у якім размешчана "кантора" лясніцтва, добраўпарадкаваны найлепшым чынам. Вядзецца новае будаўніцтва — у прыбудове да адміністрацыйнага памяшкання будзе размешчаны клас для заняткаў юных лесаводаў, членаў школьннага лясніцтва Трабская СШ, якія дзейнічаюць ужо шмат гадоў пад "крылом" старэйшых, прафесіяналаў сваёй справы. Тэрыторыя лясных угоддзяў лясніцтва складае 7 тыс. 911 га. Кожны год з мэтай лесаўзнаўлення праводзяцца пасадкі на тэрыторыі 20-30 га, у бягучым годзе пасаджана 35 га новага лесу. Лес на тэрыторыі дзесьці 150 га штогод ачышчаецца ад захламленасці. Так што прырода з людзьмі — у згодзе. У згодзе між сабой жывуць і вернікі. Католікаў і праваслаўных у Трабах пражывае прыблізна пароўну. Удзельнікам "дня пассельсавета" ўдалося нават паслухаць духоўную арганную музыку ў касцёле. Святары, дарэчы, з мясцовымі ўладамі сумесна вырашаюць многія пытанні: добраўпарадкаванне тэрыторый могілак, выканання заканадаўства па свабодзе сумлення і веравызнання, іх інтарэсы супадаюць у многіх выхаваўчых момантах. Наступным аб'ектам наведвання стаў гісторыка-краязнаўчы музей, гонар Трабскай СШ. У кнізе водгукаў— падзячныя запісы не толькі ад наведвальнікаў мясцовых, але і больш далёкіх, якіх гісторыя Траб зацікавіла, уразіла. Не толькі гісторыяй, але і мноствам экспанатаў, многія з якіх— сапраўдная рэдкасць, уразіў музей і ўдзельнікаў "дня пассельсавета". Ёсць задумка ў кіраўніка мясцовай школы В. Марусавай перасяліць музей бліжэй да вучэбнай установы —у памяшканне былой школьнай майстэрні. Сама школа пасля капітальнага рамонту, праведзенага ў рамках будаўніцтва аграгарадка, выглядае, як "з іголачкі". Светла, угульна, прыгожа. І прасторна. Адасобіліся раней сумешчаныя актавая зала і сталоўка, выдзелена асобнае памяшканне для заняткаў танцамі, рытмікай і харэаграфіяй. Есць у Трабах адно прадпрыемства, якое ў значнай ступені дапамагае вырашаць праблему працоўнай занятасці моладзі — СП "Рэлуіз-Бел" 00. На беларуска-італьянскім прадпрыемстве, якое выпускае касметыку (рэалізуецца ў сталіцы і за мяжой, у большасці — у краінах СНД), за няты 52 чалавекі, 14 мужчын, астатнія — жанчыны. Маладым сем'ям, мнагадзетным, няпоўным аддаецца перавага пры працаўладкаванні. Тут практыкуецца аказанне матэрыяльнай дапамогі, садзейнічанне ў атрыманні беспрацэнтных крэдытаў. Задаволены новым, больш прасторным і сучасна аформленым памяшканнем паштавікі. Да звычайных гандлевых у вясковых паштовых аддзяленнях платных паслуг тут далучылі яшчэ і камп'ютэрныя, ксеракапіраванне. Засталося толькі адкрыць філіял "Беларусбанка" для зручнасці насельніцтва і каб крыху разгрузіць работнікаў пошты. Хочацца спадзявацца, што і комплексна-прыёмны гіункт, які не пазнаць пасля рамонту (змрочныя некалі памяшканні пасля перабудоввы змянілі і памеры, і колеры), стане прыцягваць больш наведвальнікаў і аказваць больш паслуг. Напэўна, на наступны ў Трабах "дзень пассельсавета" яго ўдзельнікі прыдуць не ва ўчастковую бальніцу, а ў крыху іншую медыцынскую ўстанову, дзе плануецца пакінуць дзве койкі дзённага стацыянару, і 20 адвесці пад койкі сацыяльныя, якія становяцца з цягам часу ўсё больш і больш запатрабаванымі вясковымі адзінокімі і адзінокапражываючымі людзьмі. Што зробіш — насельніцтва, якое старэе (у вёсках у першую чаргу) — прыкрая прыкмета часу, але і клопат пра яго таксама можна аднесці да прыкмет. Станоўчых. І клопат пра самых маленькіх трабчан, якія выхоўваюцца ў дзіцячым садку "Купалінка" ў нацыянальным духу, на лепшых беларускіх і мясцовых традыцыях, у адпаведнай нават бытавой абстаноўцы, створанай калектывам работнікаў з дапамогай бацькоў — таксама добрая прыкмета, як і тое, што маладыя бацькі з аддаленых вёсак сталі ахвотна аддаваць дзяцей у сад, балазе, падвоз арганізаваны. Калі вярнуцца да "транзітнікаў" праз Трабы і ўявіць іх прыпынак тут з мэтай прайсціся па магазінах, то чырванець за "візітоўку" раёна не прыдзецца. У першым жа наведаным павільёне ІП Карпіцкай прадавец вытрымала экзамен на веданне і выкананне Правіл гандлю на "добра". Да "выдатна" не хапіла ўсяго толькі адпавядаючых стандартам цэннікаў. I вышэйназваны магазін, і крама ЧУП "Нерыя", і магазін ІП Сімаравай, і магазін, які належыць ОДО "Верас", робяць гонар іх уласнікам, а "Гастраном", Таспадарчыя тавары" і прамтаварны магазін — райСТА. Тавару ўсюды хапае, асартымент павінен задавальняць насельніцтва і любых наведвальнікаў, а калі каму ўзбрыдзе ў галаву птушынага малака шукаць — хто забароніць? І тавараабарот цяпер у магазінах значны. Да добрага хутка прывыкаеш. А мясцоваму ДК і бібліятэцы, работнікі якіх добра вядомы ў раёне, творчыя і таленавітыя асобы, хочацца пажадаць, каб і для капітальнага рамонту іх будынка нарэшце знай шліся сродкі. Пакуль што ёсць магчымасць толькі для частковых рамонтных работ. Добры імідж "намалявала"? Але ёсць, ёсць праблемы у аграгарадку "Трабы". Аб іх і ў час наведвання аб'ектаў, і на абмеркаванні мерапрыемства гаварыў старшыня райвыканкама В. Пракопік. Гэта і ФАК пры сярэдняй школе, дзе не працуе ацяпляльная сістэма і не зусім рацыянальна выкарыстоўваецца карысная плошча, непрацуючая ў школе нададзены момант каналізацыя. Гэта і неабходнасць замены ацяпляльнага катла ў садку, і няякасна зробленыя месцамі бардзюры паўз дарогі, і ў самым цэнтры адміністрацыйную пабудову хацелася б хутчэй бачыць абноўленай. Прычыну ў недахопах старшыня райвыканкама бачыць, у прыватнасці, і ў тым, што не заўсёды мы яшчэ даводзім да канца тое, што задумана, не заўсёды плануем работы з дэталёвым бачаннем усіх неабходнасцей у перспектыве. Вось яны з часам і "усплываюць" як недаробкі на паверхню. Праблемы, верыцца, будуць вырашаны, недаробкі выпраўлены. Для гэтага абмеркаваны магчымасці, назначаны адказныя і даты выканання. А тым, каму прыйдзецца ўзяць адказнасць за работы на аб'ектах будучых аграгарадкоў, прайшоўшы "дзень пассельсавета" хай стане навукай, як абысціся ў гэтай справе памагчымасці "найменыкай крывёй". Л.СВЯКЛА, "ИК" от 07.07.2007 г.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 15 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: