История региона » Чалавек, якім я ганаруся

Даўно адгрымела Вялікая Айчынная вамна, а ўспаміны аб ёй жывуць і будуць жыць яшчэ доўга. Здаецца, вядома аб усіх падзеях, людзях. Але зноў і зноў гісторыкі, краязнаўцы, журналісты звяртаюцца да гэтам тэмы, знаходзячы новыя, невядомыя дэталі, акалічнасці, падзеі, асобы... Ад сваёй бабулі я ведала, што яе бацька, Іван Емяльянавіч Абрамчык з в. Морына, быў незвычамным чалавекам, актывістам, патрыётам, памочнікам партызан. А нядаўна знайшла ў сваякоў яго бясцэнныя дакументы: даведку аб прыналежнасці да КПЗБ, даведку а6 тым, што з'яўляўся сувязным партызанскага атрада "Балтыец", падпісаную I. А. Пралыгіным, аўтабіяграфію, характарыстыку, выпіску з працоўнай кніжкі — і перад вачамі паустала чалавечае жыццё—люстэрка цэлай эпохі. Іван Емяльянавіч Абрамчык нарадзіўся ў 1903 г. у в. Морына ў сям'і селяніна-бедняка. Бацька меў невялікі кавалак зямлі, але глеба мясцовая, як вядома, урадлівасцю не вызначалася. Таму Ёмяльян Абрамчык займаўся яшчэ і рыбалоўствам. У 1912 г. Іван паступіў вучыцца ў Морынскую царкоўна-прыходскую школу, дзе скончыў 3 класы. Пасля дапамагаў бацьку па гаспадарцы, ау 1922 г. пайшоупрацаваць па наммуда паноў—багатых купцоў на лесараспрацоўках і лесасплавах, каб пракарміць ужо сваю маладую сям'ю. Складаная палітычная абстаноўка ў Беларусі ў перыяд 20-30 г.г. абумовіла з'яўленне грамадска-палітычнагаруху ўзаходніхрэгіёнах, Членамі камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў Морыне сталі Пётр Якаўлевіч Лайковіч, Міхаіл Іванавіч Жынко, Сяргей Канстанцінавіч Жышко, Іван Емяльянавіч Абрамчык. Яны займаліся агітацыяй, напісаннем і распаўсюджваннем лістовак сярод сялян па населеных пунктах. У Летапісе в. Морына" значыцца: "27 красавіка 1932 г. гімназіст-правакатар Кузьма Аляксандравіч Пракоф'еў выдаў падпольную ячэйку КПЗБ . Уліку іншых I. Абрамчык арыштаваны польскімі ўладамі і кінуты ў Лідскую турму, "Па вызваленні ў 1933 г.,— піша Іван Емяльянавіч ў аўтабіяграфіі—заўжды знаходзіўся пад пільным наглядам панскай паліцыі". 17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія здзейсніла вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь. Жыхары в. Морына для сустрэчы з салдатамі пабудавалі трыумфальную арку і паднеслі ім на вышытым ручніку хлеб–соль. Пачаўся новы этап у гісторыі роднага краю, у гісторыі людзей, удзельнікау тых падзей. У в. Морына створаны сялянскі камітэт, у які ўвайшоў і I. Абрамчык. "Мы раздзялялі зямлю пані Брахоцкай сярод батракоў і малазямельных сялян, а ў 1940 г. аднымі з першых у раёне пачалі арганізоуваць калгас ,— піша I. Абрамчык у аутабіяграфіі. У новаствораным калгасе імя Сталіна I. Е. Абрамчык працаваў кладаўшчыком, бухгалтарам. Не паспела жыццё наладзіцца, як чорнай хмарай навісла над краінай вайна. У пачатку ліпеня 1941 г. морынцы ўбачылі страшнае аблічча ворага на свае вочы. Некалькі матацыклаў і грузавых машын па–гаспадарску праехаліся па вёсцы. Са з'яўленнем на Іўеўшчыне першых партызанскіх груповак на сувязь з імі выйшлі многія морынцы. Праз I. Абрамчыка і М. Ярмаша морынскія патрыёты падтрымлівалі сувязь з партызанамі з ваколіц Іўя, ст. Гаўя. Удзельнічалі морынцы і ў аперацыях па падрыву чыгункі. — Бывала, бацька не паяўяўся дахаты некалькідзён, начэй,—успамінае старэйшая дачка Ганна Іванаўна. Калі на левабярэжжы Нёмана ў в. Крывічы размясціўся партызанскі атрад "Балтыец" брыгады імя Кірава, I. Абрамчык стаусувязным. Штаб атрада кватараваў у доме роднай Іванавай сястры Ніны. Былі ў ваеннай біяграфіі Івана Емяльянавіча моманты, калі жыццё вісела на валаску. Аднойчы сувязны вяртаўся з задання з Ліды. У Залейках дарогу заступіў нямецкі патоуль. "Куды ідзеш? Адкуль? Дзе быў"— гергеталі на ламанай рускам мове немцы. Не разгубіўся Іван, прыкінуўся, што быў на падпітку і жэстамі тлумачыў, што быў у Заленках у дачкі, што замужам тут. У партфелі, між тым, ляжалі важныя дакументы і грошы. Невядома, ці верыў апантаны камуніст I. Абрамчык у Бога, але як быццам анёлы засланілі яго сваімі крыламі ад варожых рук. У баявых паходжаннях Івану Емяльянавічудапамагала і старэйшая дачка Анюта. I. Абрамчык і А. Гудзень тайком на месцах баёў збіралі зброю і гэтак жа тайком перапраўлялі яе праз Нёман у атрад. Тут і спатрэбілася ім Іванава дачка-падлетак. У адзін з такіх рэйдаў Іван павёз зброю разам з Анютай. Ен застаўся ля берага, а дзяўчына подбегам падалася ў вёску. Увайшоўшы ў хату, павіталася з цёткай Нінам: — Перадайце, што тата чакае ля берага. На гэтым яе місія была скончана, але страшэнныя жахі толькі пачыналіся. Прагрымеў выбух, стрэлы, хтосьці крыкнуў: "Кладземся на падлогу!" Далей, не памятаючы сябе» ад страху, яна бегла разам з усімі: крывічане кідалі хаты і ўцякалі разам з партызанамі. Хутка і в. Морына давялося прайсці тую ж дарогу. Каля могілкаў была пастаўлена вышка, немцы патруліравалі вёску. На вуліцу баяліся выходзіць не толькі маладыя, якіх вербавалі гвалтоўна. Лічы, уся вёска хавалася ў лясах. Ганна Іванаўна ўспамінае, што тут былі зроблены зямлянкі, дзе усе і хаваліся. Ноччу хадзілі дахаты. Многія морынцы, нягледзячы на небяспеку, здабывалі патрэбныя для партызан звесткі, усяляк перашкаджалі ворагу. Нямецкая помста не прымусіла сябе чакаць. У адну з вясновых начэй 1944 г. самалёт бамбіў вёску. Палалі, рваліся ў начную высь языкі полымя. Рваліся на часткі ад нясцерпнага болю людскія сэрцы. У гэту ноч згарэла каля 50 пабудоў. ...Крок за крокам блізілася доўгачаканае вызваленне... Разбураная гаспадарка патрабавала моцных рабочых рук, здольных, ініцыятыўных кіраўнікоу, што аддаюць перавагу грамадскім інтарэсам, а не асабістым. Напэўна, гэта быў час апантаных лідэраў, патрыётаў, сапраўдных камуністаў. Надзвычай сур'ёзна ставіліся людзі да сваіх абавязкаў, да свайго чалавечага, грамадзянскага прызначэння. Менавіта такім лідэрам і быў I. Е. Абрамчык. Ужо ў ліпені 1944-га ён накіраваны ў Жамыслаўльскі саўгас на пасаду дырэктара. У 1947 г. пераведзены ў Іўеўскі райвыканкам намеснікам старшыні. А ў 1948 г. узначаліў у роднай вёсцы Морынскі сельскі Савет. У 50-х гадах I. Е. Абрамчык — старшыня Старчаняцкага сельсавета. Безумоўна, жыццёвы шлях Івана Емяльянавіча ў гэты час быў цікавым, шматгранным і у той жа час—непамерна цяжкім. Праца на кіруючых пасадах, асабліва ў час уздыму ад ваенный разрухі, не магла быць лёгкай. Іван Емяльянавіч Абрамчык пакінуў значны след у гісторыі роднага краю, у памяці людзей, след, аб якім праз больш за паўвека я пішу з гонарам і павагай. В. ЯХАНТАВА.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 15 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: