История региона » Морына

3 вялікім натхненнем і гонарам пішу гісторыю таго ці іншага пасялення нашай мілай Іўеўшчыны. Вабіць і хвалюе яна многіх гасцей сваёй цудоўнай прыродай, таленавітымі і добрымі людзьмі. Старажытная вёска Морына (раней Морынь) — не выключэнне. Стаіць на правым беразе Нёмана, які апеты многімі пакаленнямі нашага і іншых народаў. Каля вёскі вядомыя беларускія археолагі адкрылі і даследавалі, пачынаючы з эпохі мезаліту (8-5 тыс. год да н. э.), стаянкі і селішчы нашых далёкіх прашчураў. Назва тапаніма паходзіць ад агульнаславянскага тэрміна "мор", утворанага шляхам перагаласоўкі о/е ад тегіі (памерці, мру). Версія паходжання назвы ад тэрміна, "марэна" непрымальная, бо ў далёкія часы такога слова не было. Чаму пасяленне тут узнікла?На гэта адказвае ўдумлівы, апантаны вялікай любоўю да свайго краю аўтар шматлікіх нарысаў пра яго Алег Міхайлавіч Ігліцкі, які цяпер працуе дырэктарам мясцовай школы. Перш за ўсё "вінаваты" Нёман, які калісьці быў важнай транспартнай артэрыяй, якая звязвала з Балтыйскім (Венедскім) морам і краінамі Заходняй Еўропы. Морынцы — выдатныя рыбакі і плытагоны, майстры наўсе рукі, у тым ліку і ў вырабе надзейных і даўгавечных лодак (чаек). На мясцовых высокай якасці глінах з незапамятных часоў ганчары, а іх напрыканцы XIX ст. было каля 100, рабілі цэглу і ляпілі гаршкі ды шмат іншага посуду. Тавар быў хадавым, гігіенічназручным, высокай якасці і танным. Яго часцей за ўсё мянялі на зерне, якога не хапала з малых надзелаў зямлі, у асноўным, пясчанай і малаўрадлівай. Я добра памятаю морынскую кераміку (канкурыравала з івянецкай!) яшчэ з даваенных часоў і пазней. Нажаль, гадоў 40-50 таму ганчарнае рамяство знікла, бо памерлі яго апошнія носьбіты. А ці можна яго адрадзіць, а разам — і вёску, заняцьлюдзей карыснай (і прэстыжнай) працай? У маі 1972 г. з вучнямі Юрацішскай СШ я зрабіў падарожжа ў Морына, якое вельмі ўразіладзяцей. Я зайшоў у хату даўняга майго знаёмага і калегі Івана Васільевіча Салановіча. Ён прывёў нас да двухпавярховага будынка сярэдняй школы, дзе мы наведалі невялікі, аледбайна скампанаваны пакой гісторыка-краязнаўчага музея, які нас зацікавіў крамянёвымі і каменнымі прыладамі працы нашыхдалёкіх продкаў, гісторыяй уладароў тутэйшых (і не толькі) зямель Навасельскіх (XVIII ст.), паноў Брахоцкіх (ХІХ-ХХ ст.). Даведаліся мы таксама аб узброеным выступленні морынскіх сялян (адзіным у той час на Беларусі) уліпені 1912 года супраць паліцыі з-за несправядлівага адмежавання іх земляў ад памешчыцкіх. Зацікавіў нас ілюстраваны стэнд аб падпольшчыках 30-х гадоў XX ст. Вялікія сем'і і малазямелле гналі ў канцы 20-х гадоў морынцаў шукаць лепшай долі за мяжой. Малады і дужы Пётр Лайковіч апынуўся ў Францыі. Працуючы шахцёрам, ён становіцца членам французскай камуністычнай партыі, удзельнічае ў маёўках, дэманстрацыях і забастоўках. Страціўшы работу, сродкі на існаванне, вяртаецца ў роднае Морына, дзе стварае падпольную камуністычную ячэйку (I. Бондар, В. Мантус, А. Карпіцкі). Ім дапамагаюць А. Абрамчык, П. Гудзень і інш. Падпольшчыкі мелі цесную сувязь з іўеўскай камуністычнай арганізацыяй. Але ячэйку выдалі польскай дыфензіве. Чатыры гады турмы — у Лідзе і Гродна праведзены ў якасці пакарання. Аб археалагічных каштоўнасцях, знойдзеных А. Ігліцкім у ваколіцах Морына, я даведаўся пазней з нарыса "Скарб" (22 лістапада 1988 г., "ІК") вядомага беларускага журналіста і пісьменніка Я. Пархуты, які таленавіта ўславіў морынцаў і крывічан. Ігліцкім у 1973 г. знойдзена 315 сярэбраных манет ХУ-ХУІ ст. польскай, літоўскай і прускай чаканкі, што сведчыць аб шырокіх сувязях нашых людзей з іншымі народамі і краінамі. Скарб захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. А ў 1979 г. Алег Міхайлавіч знайшоў касцяную сякеру, вымытую ў пяску Нёмана, шмат рэшткаў керамікі. Нездарма пра Морына пісаў і таленавіты беларуска-польскі паэт сярэдзіны XIX ст. Уладзімір Сыракомля (Кандратовіч). 3 XVII ст. вёска ўваходзіла ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства. Вернікі з капліцай у 1739 г. увайшлі ў склад Іўеўскай парафіі. Пасля расійскай анексіі Беларусі (з 1795 г.) Морына — у складзе Уселюбскай воласці Навагрудскага павету Мінскай губерніі. На дзяржаўныя сродкі (падаткі акцызы з насельніцтва, замешанага ўпаўстаннях 1830-31 і 1863-64 г.г.) у 1865 г. пабудавана Свята-Троіцкая царква, пры якой з 1887 г. пачала працаваць царкоўна-прыходская школа. У ёй, дарэчы, закон Божы выкладаў мясцовы бацюшка (канецХІХст.), бацькаЛідзіі Іванаўны Ржэўскай, народнай артысткі Беларусі і былога СССР. У 1897 г. у Морыне было 133 двары і 854 жыхары, а таксама 66 жыхароў у маёнтку. Працавалі шкіпінарны і цагельны заводы, карчма і хлебазапасны магазін. У час войнаў насельніцтва значна скарацілася. У 1921 г. у 130 дварах пражывала 671 чалавек. 3 1931 г. на верасень 1939 г. Морына —у складзе Уселюбскай гміны Валожынскага павету Навагрудскага ваяводства. 3 12 кастрычніка 1940 г. — цэнтр сельсавета Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці са 195 дварамі і 1092 жыхарамі. Працавалі беларуская пачатковая школа, бібліятэка, хата-чытальня. На базе былога маёнтка створаны калгас імя Сталіна. У Морынскім сельсавеце рэпрэсіравана каля 70 чалавек, у тым ліку морынскія сем'і Вараніцкіх, Гудзеняў, Найдзенаў, Пэндаў. Пад гітлераўскай акупацыяй — з 20 чэрвеня 1941 г. па 7 ліпеня 1944 г. Вёска была часткова спалена. На фронце і ў партызанах загінула 18 морынцаў, а з сельсавета — 73. Каля Морына дзейнічалі партызанская брыгада імя Кірава, атрад "Балтыец" і іншыя. Восенню 1944 г. аднавіла работу пачатковая школа, якая хутка перарасла ў сямігодку, а ў 50-я гады набыла статус сярэдняй, цагляны двухпавярховы будынак якой быў узведзены за кароткі час пад кіраўніцтвам надзвычай аўтарытэтнага, высокаадукаванага дырэктара Рыгора Кандратавіча Казункі (1924-1996 г.). Пазней ён узначаліў РАА і зрабіў дзейсны ўклад у развіццё адукацыйна-культурнага стану раёна. Морынская школа дала пуцёўку ў вялікае жыццё многім вядомым дзеячам нашай краіны, сярод якіх камбрыг, ваенны камісар БССР Я. Жынко, генералы I. Валько, М. Гудзень, М. Гурко, дзяржаўны дзеяч і паэт-лірык I. Карэнда, доктар хімічных навук, прафесар БДУ У. Ягораў і інш. Я не ведаю пра далейшы лёс настаўніка з Морына Сямёна Жамойды, які ў пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя пісаў і друкаваў таленавітыя вершы і гумарэскі. У 1947 г. у Морыне нарадзіўся Георгій Міхайлавіч Грыбаў (дацэнт у Брэсцкай ВНУ), які мае значны навуковы плён у сацыялогіі і які пабываў ва ўсіх частках свету і ў чатырох крайніх пунктах кантынентальнай Еўропы. Морына — радзіма выдатнай польскай паэтэсы Зафіі Ільінскай. У 1950 г. морынцы аднавілі калгас, далі яму імя Г. Малянкова, а пасля ўзбуйнення — "Нёман" (з 1975 г. — "Прынёманскі"). Найбольш доўга і паспяхова калгасам кіравалі Пётр Лавыш, Іван Шматко. Цяпер СВК "Морына" кіруе Валянціна Паўлаўна Семянец, паступова выводзячы з даўжнікоў, абнаўляючы асноўныя фонды. На чале сельсавета — Таісія Валянцінаўна Лось, энергічная і працаздольная. У Морынскім сельсавеце 29 пасяленняў, у якіх 662 гаспадаркі і 1219 жыхароў (у1999 г. —адпаведна 241 і 523). Валянцін ВРУБЛЕЎСКІ, "ІК", 09.06.07 г.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 15 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: