История региона » Мой настаўнік

МОЙ НАСТАЎНІК Сяргей Ільіч Васюкевіч нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Юрацішкаўскай сямігодкі ў 1938 г. быў прыняты на вучобу ў Варшаўскую духоўную семінарыю. Аднак пачатак 2-й сусветнай вайны перакрэсліў планы юнака стаць святаром. У 1940 г. ён быў накіраваны на пасаду настаўніка ў Юрацішкаўскую школу. Сяргей Ільіч вызначаўся энергічнасцю і працаздольнасцю, уважлівасцю да субяседніка, тактоўнымі манерамі. Ён шмат часу праводзіў з вучнямі пасля ўрокаў, дапамагаў рашаць арыфметычныя прыклады, пісаць дыктоўкі. Але больш за ўсё запомніліся кросы, скачкі з шастом, катанне на каньках, якія настаўнік прывёз з Варшавы. Восенню 1943 г. С.І.Васюкевіч стаў партызанам атрада імя Аляксандра Неўcкага (з вясны 1944 г. уваходзіў у аднайменную брыгаду). Пасля вызвалення Юрацішак 7 ліпеня 1944 г. ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Сяргей Ільіч быў прызначаны на пасаду інспектара райана. Фактычна ж разам з Пятром Макуцэвічам, Розай Буцько, Надзеяй Лямза, Пятром Цумаравым і загадчыкам райана Кірэйчыкам ён з'яўляўся арганізатарам народнай адукацыі ў раёне пасля вызвалення. Але працаваў С.І.Васюкевіч на пасадзе інспектара нядоўга. У ноч на 1 красавіка 1945 г. яго жыццё абарвала бандыцкая куля... Пахаваны С.І.Васюкевіч у брацкай магіле ў г.п. Юрацішкі. В.А. Урублеўскі.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 12 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: