История региона » Станіслава Мацвееўна Тарэндзь

ТАРЭНДЗЬ Станіслава Мацвееўна, н. у 1917 у в. Кузьмічы, сакратар сельсавета,загінула 4.10.1945, пахавана ў в. Геранёны. САКРАТАР СЕЛЬСАВЕТА Станіслава Мацвееўна Тарэндзь была смелая дзяўчына. Не кожны згадзіўся 6 працаваць у сельсавеце пасля забойства І.А.Альшэўскага. Стаська, так звалі яе аднавяскоўцы, згадзілася. Жыхары навакольных вёсак памятаюць, як скакала яна верхам на кані ад вёскі да вёскі, выконваючы розныя даручэнні. Была вельмі вострая на язык. Аднойчы яе выклікалі ў раён. Пра гэта стала вядома бандытам. Яны падпільнавалі яе каля в. Жылі і забілі. Гэта здарылася 4 кастрычніка 1945 г. Пахавана С.М.Тарэндзь на могілках у в. Геранёны, дзе ёй пастаўлены помнік. А. Смалянічэнка.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 12 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: