История региона » Альшэўскі Іосіф Антонавіч

Альшэўскі Іосіф Антонавіч, н. у 1898 у в. Геранёны, старшыня сельсавета, загінуў у канцы 1944, пахаваны ў в. Геранёны. ПЕРШЫ СТАРШЫНЯ Іосіф Антонавіч Альшэўскі па нацыянальнасці паляк. Закончыў 4 класы Геранёнскага народнага вучылішча. Калі тэрыторыя Іўеўскага раёна былавызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Геранёнах ствараецца сельскі Савет, які ўзначаліў І.А.Альшэўскі, смелы і сумленны чалавек. Не мог мірыцца Іосіф Антонавіч з тымі, хто не выконваў план лесанарыхтовак. Змагаўся як мог з самагоншчыкамі. Адзін хадзіў па лясах, разбіваў прыстасаванні для вырабу самагонкі, выліваў, калі знаходзіў яе ў каго-небудзь дома. Яму пагражалі. Усяго некалькі месяцаў ён прабыў старшынёй сельсавета. У канцы 1944 г. бандыты падпільнавалі Альшэўскага, калі ён вяртаўся дамоў, і расстралялі каля самага парога... Пахаваны І.А.Альшэўскі на могілках у в. Геранёны, дзе яму пастаўлены помнік. А. Смалянічэнка.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 12 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: