История региона » Жыве песня ў Мільках

...Рэгіна забылася, што знаходзіцца на сваім вяселлі. Госці спявалі. Божа! Як яны спявалі! 1 пачуцці маладой заглушыла пачуццё прафесійнае — захапленне культасветработніка. Адкуль тыя песні, ніколі не чутыя? Адкуль тыя галасы — народныя, шырокія, жывыя?!. Вось з таго вяселля загадчыцы Чарнэльскага Дома культуры Рэгіны Длужнеўскай і пачала існаваць фальклорная група в. Мількі. Чатыры гады прайшло. Пабывалі артысты ўжо на абласным аглядзе народнага мастацтва, атрымалі грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а галоўнае — прызнанне, любоў сваіх вяскоўцаў, жыхароў раёна. Яны збіраюцца на рэпетыцыю звычайна ў хаце Веры Іосіфаўны Длужнеўскай — жанчыны, нягледзячы на сталы ўзрост, жвавай, гаваркой, вясёлай. Акрамя гаспадыні ў фальклорную групу ўваходзяць Надзея Іосіфаўна Завадская, Надзея Мікалаеўна Завадская, Вера Мікалаеўна Смушко, Ганна Пятроўна Канонік, Вера Пятроўна Клінцавіч, а таксама Рэгіна Длужнеўская. Галасы ў іх такія маладыя, гучныя, поўныя моцы і сілы, быццам увабралі за ўсё жыццё ў сябе высокі блакіт беларускага неба, сіняву азёр і рэк, яркую зелень лугоў і лясоў. Здаецца, што пяе вялікі хор, а не невялічкая група. Існуе шмат фальклорных калектываў у Беларусі. І ўсе яны ў асноўным пяюць хоць і старыя, але даўно вядомыя песні. А ў жанчын з Мілек — незвычайныя, такія прыгожыя і такія незнаёмыя. Дасталіся яны ім ад маці і бабуль. Тыя абрады, з якімі выступаюць артысткі, не пішуцца спецыяльна сцэнарыстамі. Гэта ўсё з жыцця. Узяць хоць бы «Дажынкі», што праводзілі яны на палетках калгаса «Чарнэлі». Жанчыны проста ўспаміналі тое, што было раней. Як працавалі па адной на сваёй вузенькай палосцы, то песня не «ішла» ў адзіноце. А вось ужо калі ў найм да пана ці больш заможнага вяскоўца пойдуць, дык якая праца без песні. Лунала яна над абшарамі палёў, між жоўтага калосся ў спякоце ліпеньскага ці жнівеньскага поля. Крыніца:Памяць: Іўеўскі раён. - Мінск: Белта, 2002.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 8 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: