История региона » в. Ятаўтовічы, Іўеўскі сельсавет

в. Ятаўтовічы, Іўеўскі сельсавет МАГІЛА АХВЯР ФАШЫЗМУ (гіст.). На паўночнай ускраіне вёскі, злева ад шашы Мінск — Гродна. Пахаваны астанкі мірных жыхароў, якіх 22.2.1943 г. спалілі пямецка-фашысцкія карнікі. Загінулі 96 чалавек — старыя, жанчыны, дзеці; згарэлі 34 двары. У 1961 г. на ўшанаванне памяці ахвяр фашызму на магіле пастаўлены помнік — скульптура жанчыны. КАСПЯРОВІЧ Мікалай Вікенцьевіч. Нарадзіўся ў 1932 г. у в. Пойдзішкі Іўеўскага раёна. Капітан 1-га рангу. Закончыў Калінінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча (1957). Быў камандзірам атамнай падводнай лодкі, злучэння ваенных караблёў. Памёр у лютым 1982 г. В.А. Урублеўскі.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 5 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: