История региона » в. Заберазь, Бакштаўскі сельсавет

в. Заберазь, Бакштаўскі сельсавет МЕМАРЫЯЛЬНАЯ ДОШКА У ГОНАР ЮРАЦІШКАЎСКАГА ПАДПОЛЬНАГА РАЙКОМА КП(б)Б (гіст.). Устаноўлена ў 1979 г. на доме, дзе ў Вялікую Айчынную вайну размяшчаўся падпольны райком КП(б)Б. Юрацішкаўскі падпольны райком КП(б)Б арганізаваны Баранавіцкім падпольным абкомам КП(б)Б 6.7. 1943 г., зацверджаны 15.9.1943 г. Дзейнічаў да 7.7.1944 г. Сакратары М. М. Гаўрылаў (першы), В. С. Бярэзенцаў (другі сакратар; 3.1.1944 г.— 7.7. 1944 г.). Падпольны райком базіраваўся ў партызанскай брыгадзе і Аляксандра Неўскага (створана ў красавіку 1944 г. на базе аднайменнага атрада; камандзір А. Г. Байкоў, камісар М. М. Гаўрылаў). Вёў палітычную і арганізацыйную работу сярод насельніцтва, выдаваў газету «Болыпевпк», каардынаваў дзейнасць партызанскіх атрадаў.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 5 октября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: