История региона » Дэмаграфічная сітуацыя ў раёне

Характарная рыса цяперашняй дэмаграфічнай сітуацыі — нізкая нараджальнасць і высокі ўзровень смяротнасці. Змяненне гэтых паказчыкаў прыводзіць да змянення колькасці насельніцтва. На пачатак 2007 года ў раёне пражывала 31,6 тыс. чалавек, з іх 8,2 тыс. (26 працэнтаў) ў г.Іўе, 1,5 тыс. (4,7 працэнта) у г.п.Юрацішкі і 21,9 тыс. чалавек (69,3 працэнта) — у сельскай мясцовасці. У параўнанні з 1990 годам колькасць насельніцтва ў цэлым па раёне зменшылася на 9,2 тысячы чалавек. Асноўны фактар, які паўплываў на змяншэнне насельніцтва—натуральны спад (перавышэнне колькасці памерлых над народжанымі). За 1990-2006 гады ў цэлым па раёне ён склаў 6,6 тыс. чалавек, у сельскай мясцовасці —7,0 тысяч. Пачынаючы з 1991 і па 1995 гады назіраецца ўстойлівы натуральны спад, у сярэднім 274 чалавекі ў год, з 1996 і па 2000 гады — ў сярэднім на 405, з 2001 і па 2005 гады — ў сярэднім 520 чалавек у год. Так, у 1990 годзе памерлых было зарэгістравана на 223 чалавекі больш, чым народжаных, у 2006 годзе — на 411 чалавек.Такім чынам, натуральны спаду параўнанні з 1990 годам павялічыўся на 84,3 працэнта. У 2004-2005 гадах была самая нізкая нараджальнасць —8,2 чалавека на 1000 насельніцтва. У сельскай мясцовасці найменшы ўзровень нараджальнасці—6,9 дзяцей на 1000 насельніцтва быў у 2004 годзе.Узровень нараджальнасці ў 2006 годзе склаў 9,1 чалавека на 1000 насельніцтва, а ў сельскай мясцовасці —7,8 чалавека. У мінулым годзе ў раёне нарадзілася 289 дзяцей, што на 156 чалавек (на 35,1 працэнта) менш, чым у 1990 годзе.Сярод народжаных у мінулым годзе 152 хлопчыкі і 137 дзяўчынак. А ўвогуле на 100 дзяўчынак прыходзіцца 111 хлопчыкаў. На зніжэнне нараджальнасці аказваюць уплыў змяненні ў полаўзроставым складзе насельніцтва, а таксама негатыўныя тэндэнцыі ў сямейна-шлюбных адносінах. У апошнія гады адзначаецца змяншэнне колькасці жанчын найбольш актыўнага дзетароднага ўзросту – 20–29 гадоў. У параўнанні з перапісам 1999 года колькасць жанчын такога узросту скарацілася на 41 працэнт і да пачатку 2007 года склала 1,3 тысячы чалавек. На зніжэнне нараджальнасці ўплывае скарачэнне шлюбаў. У параўнанні з 1990 годам колькасць шлюбаў у раёне зменшылася на 174 (47,2 працэнта). Пагоршыліся і суадносіны паміж зарэгістраванымі і скасаванымі шлюбамі: калі ў 1990 годзе на 1000 шлюбаў прыходзіўся 141 развод, то летась — ужо 246. Разам з тым у апошнія гады намецілася тэндэнцыя росту колькасці пазашлюбных дзяцей: у 1990 годзе іх нарадзілася 33, у 2006 — 52. Існуючы ўзровень нараджальнасці пры цяперашнім узроўні смяротнасці не забяспечвае простага аднаўлення насельніцтва. За апошнія 10 гадоў мае месца рост смяротнасці на 1000 жыхароў раёна: у 1999 годзе 20,9 памерлых на 1000 насельніцтва, у2006 —21,9 чалавека. Самага высокага ўзроўню смяротнасць дасягнула ў 2005 годзе — 26,5 чалавека на 1000 насельніцтва. Больш хуткімі тэмпамі яна расце ў сельскай мясцовасці. Калі ўзровень смяротнасці сельскага насельніцтва ў параўнанні ўсё з тым жа 1999 годам павялічыўся на 12,4 працэнта на 1000 насельніцтва і летась склаў 27,2 чалавека, то гарадскога насельніцтва—зменшылася на 17,4 працэнта на 1000 насельніцтва. У мінулым годзе ў раёне памерла 700 чалавек, у тым ліку ў г.Іўе - 82, у г.п.Юрацішкі — 15, у вёсках — 603 чалавекі. Большасць насельніцтва памірае ва ўзросце, старэйшым за працаздольны, што некалькі абумоўлена старэннем насельніцтва. Так, на пачатак бягучага года доля гэтай катэгорыі насельніцтва (ад агульнай колькасці памерлых) склала 78 працэнтаў (546 чалавек), у тым ліку ў гарадской мясцовасці —70 працэнтаў (68 чалавек), сельскай — 79 працэнтаў (478 чалавек). Летась памерла 667 чалавек гэтага ўзросту, з іх у гарадской мясцовасці 88 чалавек, на вёсцы — 579 чалавек. Як у цэлым па раёне, так і па асобных узроставых групах смяротнасць мужчын вышэйшая, чым жанчын. Шмат мужчын памірае ў працаздольным узросце (летась — 131 з агульнай колькасці 352 памерлых), жанчын — 19 з 348. Сярод прычын смяротнасці на першым месцы стаяць хваробы сістэмы кровазвароту — больш палавіны ўсіх выпадкаў. На другім —смяротнасць ад няшчасных выпадкаў. Паменшылася смяротнасць ад злаякасных новаўтварэнняў (на 15 працэнтаў) і хваробаў органаў дыхання (на 28 працэнтаў). Смяротнасць немаўлят склала 10,4 чалавека на 1000 народжаных і ў параўнанні з 1990 годам паменшылася на 33,8 працэнта. АДДЗЕЛ СТАТЫСТЫКІ ПА ІЎЕЎСКАМУ РАЁНУ.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 28 сентября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: