История региона » Рукапісы не гараць

Гартаю старонкі новаспечанай кнігі ўспамінаў новаспечанага аўтара, эстраднай "зоркі". Ну навошта мнё гэтыя душэўныя (далёка не заўсёды духоўныя) выплескі, навошта кумір моладзі "сенсацыйна" расказвае пра тое, што я не хачу і што мне, хутчэй за ўсё, і не патрэбна было б ведаць? Стаўлю "мемуары" на кніжную паліцу. Няхай іх купіць (а мо, лепей і не) так называемы фанат. Мяне асабіста турбуюць сёння іншыя ўспаміны, з якімі са мной падзялілася новая знаёмая, лідчанка Алена Усцінаўна Дзямідава. Яна таксама іх занатоўвае, без упэўненасці, што атрымаецца кніга. Але ж — "рукапісы не гараць"... 1 я шчаслівая, што трымала ў руках, чытала спісаныя роўным почыркам лісткі, што слухала яе гаворку і што эмагу расказаць пра яе іншым, гым, хто проста абавязаны ведаць гісторыю яе юнацтва,— яе землякам. апісы не АСКОМІСТЫ ПРЫСМАК ДЗЯЦІНСТВА — Не верце тым, хто кажа, што "пад Польшчай" жылося добра. Малая была, а памятаю, як цяжка хварэлі дзеці і моладзь, паміралі ад сухотаў. У нашай вёсачцы Граблі 11 дамоў было, а ахвяр гэтай хваробы, тады невылечнай, было ці не болей,— пачынае аповед пра сваё дзяцінства А. Дзямідава. Ёй проста ўрэзалася ў памяць, як дзяцей дароослыя ўзялі ў лес і як радасць азмрочыў уласнік лясных угоддзяў, адабраўшы і растаптаўшы сабраныя ягады. Нават у цяжарнам жанчыны горка-кіслую зялёную рабіну адабраў, якую ёй моцна хацелася пасмактаць. Горыч ад абраз "уладароўжыцця", галота, непасільная праца дзеля кавалачка хлеба — ці гэтага было шкадаваць, калі Усходняя з Заходняй Беларуссю аб'ядналіся? Жыццё пакрысе наладжвалася. У 1939 г. маці Алены, Аляксандра Іванаўна Грабліс, выбралі дэпутатам у Народны сход Заходняй Беларусі. Мары, раней не зведаныя, акрылялі і дарослых, і дзяцей. Алена мела намер вучыцца. 3 гэтай мэтай і паехала ўлетку 1941 г. у Баранавічы... У ВАЕННАЙ ВІХУРЫ Дзень 24 чэрвеня Алена чакала, як вялікае свята: яе разам з іншымі павінны былі прымаць у камсамол. Вечарам 21 чэрвеня моладзь каля рэчкі абмяркоўвала гэту маючую адбыцца падзею, хлопцы і дзяўчаты дзяліліся планамі на будучае. А ўжо назаўтра, абыходзячы трупы, дзяўчына палявымі дарогамі, лясамі брыла дадому, знямелая ад жаху. Сэрца сціскала прадчуванне вялікай бяды. І яно не падманула. 3 прыходам акупантаў пачалося сапраўднае паляванне на людзей. Сям'я Граблісаў стала адной з першых, каму выпала ў гэтай дзікай "гульні" роля загнаных. Маці-дэпутатка з бацькам дапамагалі ваеннапалонным, яўрэям, віна дзяцей была ўжо ў тым, што яны — дзеці ворагаў "новага парадку". Бацькоў гестапаўцы арыштавалі вясной 1942 г. і пасля страшэнных катаванняў у Лідскай турме 23 мая расстралялі. Алена была сведкай арышту бацькоў, бачыла, як іх білі. 3 таго дня яна назаўсёды навучылася разумець мову вачэй. Бацькі заўважылі, што яна назірае за арыштам са сховаў, і абое развіталіся з ёю позіркамі. Назаўжды. Дзеці хаваліся па лясах, у чужых людзей, жылі пад страхам смерці. Старэйшы, Міхаіл, прымкнуў хутка да партызанскай групы. Шаснаццацігадовая Алена старалася выжыць сама і абараніць ад гібелі малодшых двух брацікаў і сястрычку. Гестапаўцы між тым настойліва шукалі дзяцей. Позняй восенню бадзянні скончыліся. Яе злавілі на полі босую, брудную, знясіленую. Прывезлі ў Іўе, жорстка дапытвалі, катавалі. Ні пра брата старэйшага, ні пра партызан Алена нічога не расказала. Тады яе перавялі ў камендатуру ў Ліпнішкі. Камендант знайшоў, як яму здавалася, спосаб прымусіць дзяўчыну гаварыць. Яе братоў таксама схапілі, хацелі ўчыніць расстрэл на вачах Алены. Мясцовым жанчынам было загадана прывесці іх у Ліпнішкі. Адна не вытрывала па дарозе, схамянулася: "Што ж мы робім? Мы на смерць іх вядзём! Уцякайце!" Хлопчыкі тады ўцяклі. Але пазней іх усё ж злавілі і да смерці зацкавалі сабакамі. І сястрычка яе загінула ад рук фашыстаў, прыняла смерць мучаніцы. Пасля страшэнных катаванняў дзяўчынцы адсеклі галаву. Забілі і Міхаіла, а пасля здзекваліся надтрупам, цягалі за ногі па вёсцы, каб іншыя бачылі, чаго каштуе непаслухмянства. Але ўсё гэта было крыху пазней. І ўсё павінна было вытрываць і без таго збалелае сэрца Алены. А пакуль яна думала пра асабістую смерць. 3 Ліпнішак яе на расстрэл павезлі ў Іўе. Конную павозку суправаджаў паліцай з мясцовых, Булей, які яе шкадаваў і ў камендатуры, як мог, дапамагаў. "У Іўі на табе жывога месца не пакінуць, а потым заб'юць, уцякай",— падбухторваў ён дзяўчыну. І яна, калі паліцаі задрамалі, "рванула" цераз кустоўе да бліжэйшага хутара, недалёка ад в. Гаўя. "Адкуль ты такая страшненькая?"— папытаў гаспадар, Гутлеўскі (безліч разоўда таго і апасля чула дзяўчына гэта пытанне). Было не да гаворак, праследвальнікі наступалі на пяткі. Гутлеўскі схаваў яе ў яме перад падворкам, а пасля Алена паўзком дабралася спачатку да в. Сцігане, а затым усё пайшло па знаёмаму ўжо сцэнарыю: часовыя сховы, блуканні па лясах, хутарах, вёсках не толькі Іўеўшчыны, але і Навагрудчыны. Разам з болем за родных і нянавісцю да ворагаў выспявала жаданне помсты. Алена старалася па магчымасці дапамагаць партызанам. І аднойчы яе дапамога стала па-сапраўднаму гераічным учынкам і канчаткова прывяла ў атрад да народных мсціўцаў. Хто ведае, ці існавала б сёння на Іўеўшчыне вёска. Вялікая Показь, якую ў пачатку сакавіка 1943 г. чакаў лёс Хатыні? У вёсцы тады стаялі два партызанскія атрады — "Іскра"і "Арол". Пра гэта даведаліся фашысты і рушылі дзвюма калонамі ў абыход, акружаючы вёску. Зыход гэтай аперацыі вырашыла яна, Алена Грабліс, якая заўважыла манеўры ворагаў, пра што паведаміла своечасова партызанам. Быда выслана засада, папярэджаны штаб. Рух немцаў затрымалі, гэта затрымкі хапіла, каб вывесці партызанаў і мірны) жыхароў у небяспечнае месца. Алёна была прынята байцом у атрад "Іскра", з якім і помсціла ворагу за родных, за свой скалечаны лёс, за Радзіму аж да вызвалення. Я-ШЧАСЛІВАЯ Алена Усцінаўна ў рэдакцыю патэлефанавала сама. У яе ёсць мара — зафіксіраваць на паперы свае успаміны, разам з мноствам дакументаў, лістоў ад былых партызан, фотаздымкаў, чырвоным піянерскім гальштукам — памяццю аб тым, як яе ў 70-я гады прымалі ў ганаровыя піянеры Морынскай СШ — перадаць на радзіму, на Іўеўшчыну. У яе шмат дарагіх рэліквій: і тыя ж дакументальныя матэрыялы пра вайну, баявыя ўзнагароды —два ордэны Вялікай Айчыннай вайны II ступені, мноства медалёў, асабістыя рэчы мужа, сябра па зброі — Валянціна Аляксеевіча Дзямідава, а пасля — намесніка камандзіра брыгады па разведцы... Але ёсць адна, якую з сабой не возьмеш — іўеўская зямля, дзе пахаваныя яе брат з сястрой, закатаваныя фашыстамі, зямля, шчодра палітая яе слязьмі, тая, дзе яна назаўсёды знайшла сабе невылечную хваробу, халадамі блукаючы па балотах. Але... — Я шчаслівая, што дзеля гэтай зямлі, яе людзей вытрывала ўсе выпрабаванні, я такая шчаслівая, што змагла аддаць свій доўг Радзіме, і, паверце, вышэй за гэта нічога больш няма. Я шчаслівая, бо бачу, што наша гістарычная праўда патрэбна моладзі, якая хінецца да нас,ветэранаў.Я бясконца шчаслівая, што ўсе мае страты ўжыцці, невыносна балючыя, акупіліся мірам на нашай зямлі, блакітным небам, усмешкамі дзяцей—такімі былі развітальныя словы жанчыны, юнацтва якой прайшло пад знакам подзвігу. Л. СВЯКЛА,"ИК"

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 28 сентября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: