История региона » формула педагагічнага поспеху

формула ПЕДАГАГІЧНАГА ПОСПЕХУ. Павышэнне якасці адукацыі непасрэдна залежыць ад прафесійнальнага майстэрства педагога. Настаўнікі, каб спаўна выканаць сваю місію, самому патрэбна шмат вучыцца, знаходзіцца у пастаянным творчым пошуку. Напрыканцы навучальнага года традыцыйна падводзяцца вынікі метадычнай работы аддзела адукацыі Іўеўскага райвыканкама. Сёлета 29 мая на базе Іўеўскай сярэдняй школы сабраліся члены раённага метадычнага савета і Кіраўнікі раённых школьных метадычных фарміраванняў. У пачатку сустрэчы перад прысутнымі выступіла Таццяна Бакуновіч, загадчык метадычнага кабінета, якая адзначыла набыткі метадычнай работы раёна ў 2006-2007 навучальным годзе, правяла аналіз пазітыўных тэндэнцый росту прафесійнага майстэрства педагогаў і акрэсліла шляхі развіцця метадычнай службы ў наступным навучальным годзе. У выніку размовы удзельнікі паспрабавалі вывесці формулу педагагічнага поспеху. На сустрэчы было выказана шмат цёплых слоў удзячнасці Т. Бакуновіч — прафесіяналу, наватару, добраму дарадцу і ўмеламу кіраўніку. М. АЛЯХНОВІЧ ад імя ўдзельнікаў сустрэчы

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 26 сентября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: