История региона » Ганаровы сцяг райвыканкама

У кабінеце старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Агра-Ліпнішкі" Часлава Сяргеевіча Хацяновіча на самым бачным месцы стаіць Ганаровы сцяг райвыканкама. Ён прысуджаны калектыву СВК за порямогу ў леташнім рпбнным спаборніцтве за дасягненш! лепшых паказчыкаў у развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэты знак працоўнай доблесц! з'яўляецца пераходным, па ўмовах спаборніцтва прысуджаецца пераможцам на год, пасля чаго можа быць перададзены мацнейшаму сельгаскааператыву. Аднак ліпнішкаўскія раслінаводы і жывёлаводы не маюць намеру ўступіць сёлета свой ганаровы працоўны трафей ні аднаму з сапернікаў і вядуць упартую барацьбу за дасягненне гэтай мэты. Нядрэнна закончылі першы квартал жывёлаводы. Дасягнута прыбаўка ў параўнанні з леташнімі паказчыкамі і ўдою малака ад каровы, і сутачных прываг буйной рагатай жывёлы на вырошчванні і адкорме. Гэтак жа нядрэнна падрыхтаваліся да вясеннепасяўной кампаніі раслінаводы. Як толькі стала магчымым вывесці на палеткі сельскагаспадарчую тэхніку, адразу ўключылі яе ў работу. Праўда, на высокія тэмпы спачатку ніхто не разлічваў, агрэгаты працавалі выбарачным парадкам, бо, як сказаў галоўны аграном сельгаскааператыва Леанід Гардзейка, доўга нельга было знайсці такога поля, якое можна было б апрацаваць за адзін заход. Але і ў такіх умовах механізатары Яўген. Конан і Фелікс Лапата ўйудраліся на культывацыі глебы выконваць ледзь не па паўтары нормы ў дзень. Да слова, у іх гонар ля цэнтральнай мехмайстэрні падняты флаг працоўнай славы. Дарэчы, ранняя культывацыя тут заўсёды разглядваецца як важнейшы агратэхнічны прыём, які дазваляе з вясны зберагчы нільгаць у глебе і атрымаць за кошт гэтага неблагую прыбаўку ўраджаю. А таму і ўвага ёй надаецца першаступенная. Праводзіцца культывацыя толькі ўскос напрамку ворыва, як кажуць, па дыяганалі. Гэтым дасягаецца лепшая выраўненасць паверхні палёў, а ў далейшым — больш высокая якасць сяўбы і іншых работ. У разрад першаступенных уваходзіць і падкормка азімых культур — жыта і трыцікале, якія займаюць па 310 гектараў. Акрамя таго маецца 450 гектараў шматгадовых траў. Як і ў мінулыя гады, праблем з іх вясенняй "падхарчоўкай" не будзе. Тукі ёсць. Для ўнясення вадкіх ўдабрэнняў (КАСа) набыты чатыры агрэгаты. Столькі ж іх маецца і для раскідвання тукаў. Тэхніка працуе з поўнай нагрузкай. Ужо закончана падкормка траў каліем, і зараз ён уносіцца на сенакосы і пашы. На апошняй трэці плошчаў вядуцца работы на пасевах азімых культур. Старанна працуюць на вясеннім унясенні мінеральных удабрэнняў Віктар Аўдзевіч, Валерый Місевіч і іншыя механізатары. 3 наборам абаротаў вядуцца і другія палявыя работы. Кіраўніцтва гаспадаркі, спецыялісты, механізатары прымаюць усе меры, каб стварыць надзейную аснову будучаму ўраджаю, закончыць сяўбу ранніх яравых культур да 20 красавіка і атрымаць у бягучым годзе не менш 40 цэнтнераў збожжа з гектара. Дарэчы, сёння на палі выйшлі сеялкі. Ралінаводы гаспадаркі прыступілі да сяўбы яравой пшаніцы, якая тут дае добрыя намалоты. А. СЕЛЬСКІ.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 26 сентября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: