История региона » Лёгкім пяром і шчырым сэрцам

успамін Лёгкім пяром і шчырым сэрцам Гартаеш старонкі падшывак газет за розныя гады і застываеш у сумным роздуме: колькі таленавітых супрацоўнікаў рэдакцыі пакінулі гэты свет у росквіце творчых сіл... Тут ужо міжволі прыгадаеш, што праца журналістаў па псіхалагічнаму напружанню займае трэцяе месца пасля працы шахцёра і лётчыка. І каб не маляваць стэрэатып газетчыка, паспрабую коратка расказаць пра аднаго з былых рэдактараў газеты, які мяне прымаў на работу. Аркадзь Пятровіч Бяспалы быў чалавекам далёка не адназначным, але выключна таленавітым. Ён уяўляў сабой цэлы сусвет. Здавалася, ведаў усё на свеце. Шмат чытаў (і калі толькі паспяваў?!). Ідэі так і раіліся ў гэтай светлай галаве. Кожнаму супрацоўніку ён мог прапанаваць і падказаць не адну цікавую тэму. Ды і сам валодаў цудоўным словам не проста газетчыка, хутчэй за ўсё гэта быў талент пісьменніка. Аркадзь Пятровіч сам добра разумеў галоўную задачу і сваіх супрацоўнікаў вучыў расказваць пра чалавека ці якую-небудзь падзею з вялікай ступенню дакладнасці, захаваўшы канкрэтныя рысы, ператварыўшы індывідуальнае ў тыповае, але непаўторнае. Даступнасць і шчырасць рабіла яго аднагодкам і для саракагадовых, і для дваццацігадовых. Ён умеў размаўляць на роўных з любым чалавекам, незалежна ад адукацыі, сацыяльнага становішча, асабістых прэтэнзій. Аркадзь Пятровіч быў душой нашага калектыву, душой газеты. Тыя, хто з ім працаваў, заўсёды будуць памятаць яго як вялікага аптыміста, бо нават і тады, калі ён застаўся без ног, не страціў цікавасці да жыцця і мужна пераносіў усе нягоды. А гэта дадзена далёка не кожнаму... На жаль, яго ўжо няма сярод нас. Ніколі больш не давядзецца ўбачыць яго, пачуць голас. Затое ў газеце засталіся матэрыялы, якія можна перачытаць і сёння. Час не зменшыў іх актуальнасці, бо напісаны яны лёгкім пяром і шчырым сэрцам. І. ЖураўлёВА.

Понравилось? Пускай узнают все :) !


Яндекс.Метрика
Опубликовано 26 сентября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: