История региона » Героі працы

ВАРАНЕЦКІ Андрэй Максімавіч, н. 19 лютага 1920 у в. Дубраўка Пухавіцкага раёна Мінскай вобл. Пасля заканчэння Мінскага настаўніцкага інстьпута ў 1940 накіроўваецца дырэктарам Суражкоўскай васьмігадовай школы. У час Вялікай Айчыннай вайны ў радах Савецкай Арміі. 3 1946 знаходзіўся на педагагічнай рабоце ў Бераставіцкім раёне, быў дырэктарам Эйсмантаўскай сямігадовай школы. У 1953 калгаснікі калгаса «Гвардыя» Бераставіцкага раёна выбралі А.М.Варанецкага старшынёй. Пад яго кіраўніцтвам адстаючая гаспадарка стала адной з найбольш моцных. Калгас «Гвардыя» ў 1967 быў узнагароджаны ордэнам Леніна. У 1966 А.М.Варанецкаму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Акрамя таго, ён быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і многімі медалямі. А.М.Варанецкі выбіраўся членам ЦК Кампартыі Беларусі, абкома і райкома КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і мясцовых Саветаў. Памёр А.М.Варанецкі 14 студзеня 1972 пасля цяжкай і працяглай хваробы. Калгас «Гвардыя» быў названы калгасам імя А.М.Варанецкага. Пахаваны Андрэй Максімавіч у вёсцы Вялікія Эйсманты.


Яндекс.Метрика
Опубликовано 29 сентября 2016

Комментариев: 0






Добавить комментарий

Имя: