Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі
            (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.)

  Матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі
             (Гродна, 23-24 кастрычніка 2008 г.)

                 

 

Сілава С.У.

 Царкоўная калабарацыя на Беларусі ў 1941 – 1944 гг.: праблема вывучэння

 С пачатку мінулай вайны мінула ўжо больш за 60 год. Тым не меньш, некаторыя старонкі Другой сусветнай вайны выклікаюць да сенняшняга часу дыскусіі. Сярод такіх балючых праблем і вывычэнне супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам рэлігійных аб’яднанняў ў гады Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі. Тэрмін «калабарацыя» азначае супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам. Гэта дастаткова легка разглядаць на прыкладзе свецкіх грамадзянскіх і палітычных аб’яднанняў, рухаў і партый. Складанасці ўзнікаюць пры разглядзе тэрміна «царкоўная калабарацыя». Ці можа наогул існаваць такі тэрмін ў гістарычнай навуке? Ці існаванне такога тэрміна ненавукова ужо ў самой фармулеўцы? Пытанні ўзнікаюць таму, што  Царква (згодна з хрысціянскім вучэннем) павінна, перш за ўсе, служыць Богу і распаўсюджваць сваю веру сярод насельніцтва, маральна выратоўваць вернікаў і неафітаў праваслаўя. Наогул неафітаў ў гады акупацыі Беларусі было даволі шмат. Адносіны з дзяржавай для Царквы, у тым ліку і Праваслаўнай, носяць другасны характар. Зразумела, што без стасункаў з свецкімі і дзяржаўнымі ўстановамі немагчыма дзейнасць Царквы, аднак пры гэтым Царква мае права не падпарадкоўвацца загадам дзяржавы. Аднак пры практычным разглядзе ўсе выглядае не так ідэальна. Пярыяд акупацыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны за кароткі час  нібыта спраецыраваў усе праблемы і супярэчнасці, якія існавалі і адносінах Царквы і дзяржавы.

Праблемы  пры вывучэнні дзейнасці Праваслаўнай Царквы на Беларусі ў 1941 – 1944 гг. пачынаюцца адразу. Перш за ўсе – гэта моцная палітызаванасць крыніц вывучэння. Гэта тычыцца амаль ўсіх архіўных матэрыялаў Генеральнага Камісарыята Беларусі (адзела палітыкі), матэрыялаў Беларускай Народнай Самапомачы,  Упаўнаважанага па справам Рускай Праваслаўнай Царквы [7,14] . Негледзячы на тое, што усе вышэй пералічаныя установы адносіліся да розных грамадскіх сістэм, а часам і да супрацьлеглых, матэрыялы па гісторыі Царквы падаваліся з больш выгадных для іх пазіцый і мэт. Па- другое, легальны акупацыйны друк на Беларусі быў адкрыта антысавецкім, гісторыя Праваслаўнай Царквы таксама знайшла ў ім месца. Аднак, падавалася зноў аднабакова, мінулае ацэньвалася толькі як «расейска – бальшавіцкае ярмо, якое скінулі толькі дзякуючы пераможнай нямецкай зброе»[5,6]. Нелегальны друк акупаванай Беларусі, нажаль,  амаль не асвятляў на сваіх старонках ні гісторыю Праваслаўнай Царквы на Беларусі, ні  стасункі з савецкімі партызанамі. Не знайшло адлюстраванне і  дапамога  з боку праваслаўнага святарства мірным жыхарам.

Разглядаючы калабарацыю, неабходна, на нашу думку, прытрымлівацца падзелу ўдзельнікаў калабарыйнага руха на некалькі груп (згодна з прапановай У.Міхнюка):

1.                    Тыя, хто сумленна суппрацоўнічаў з акупацыйным рэжымам;

2.                    Тыя, хто рабіў гэта пад прымусам;

3.                    Тыя, хто трапіў туды выпадкова.

Аднак пры разглядз  пазіцый Праваслаўнай Царквы на акупаванай Беларусі і дзейнасці праваслаўнага святарства ўзнікаюць праблемы адносін да пэўных груп. Афіцыйна главой Праваслаўнай Царквы Беларусі ў 1941 – 1944 гг. Быў мітрапаліт Панцелеіман (Ражноўскі). Менавіта яму быў дасланы мемарандум акупацыйных улад ад умовах дзейнасці Праваслаўнай Царквы на Беларусі. Аднак, мітрапалліт быў добра вядомы як прарускі архіерэй, які ў 1939 годзе за вернасць Маскоўскай Патрыярхіі быў узнагароджаны брыльянтавым крыжом. Да якой з груп аднесці яго? Да першай, ці да другой? Усе залежыць ад пазіцыі навукоўца, які разглядае  гісторыю перыяда акупацыі суадносна сваіх палітычных поглядаў [11, 13, 15]. Яшчэ складаней з ацэнкай дзейнасці мітрапаліта Філафея (Нарко), які непасрэдна праводзіў царкоўную палітыку, згодна загадам Генеральнага Камісарыята Беларусі. Аднак, рабіў ен гэта з пісьмовага дазволу мітрапаліта Панцеліймана. Пры гэтым ўсім менавіта подпіс архіепіскапа Філіфея стаіць пад віншавальнай тэлеграмай Гітлеру і пад адозвамі, якія заклікаюць не падтрымліваць партызанскі і падпольны рух на Беларусі. Аднак, не трэба забывацца і пра тое, што ў вышназваным мемарандуме казалася, што існаванне Праваслаўнай Царквы на акупаванай Беларусі можа быць толькі як царквы Нацыянальнай Праваслаўнай Аўтакефальнай царквы. І царкоўнае кіраўніцтва Беларусі апынулася перад даволі цяжкім выбарам: згадзіцца на гэта, а значыць супрацоўнічаць з акупацыйнымі ўладамі (не толькі нямецкімі, але і  з беларускімі нацыянальнымі дзеячамі), ці спыніць наогул дзейнасць Царквы на час акупацыі. Аднак апошняе было немагчымым, бо з лета 1941 г. назіраўся рэлігійный удзым насельніцтва, з якім нельга было не лічыццца. Быў праведзены царкоўны сабор па абвяшчэнню аўтакефаліі. Але абвешчана яна была фармальна, кананічнага прызанння так і адбылося. Шматлікія данясенні СД сведчаць, што і мітрапаліт Панцелеіман, і архіепіскап Філафей «захавалі прарускую арыентацыю і пераігралі акупацыйныя улады»[16]. Гэта яшчэ адна з белых старонак гісторыі Праваслаўнай Царквы на Беларусі, якую трэба дасканала і вельмі уважліва і карэктна вывучыць.

  Найбольш акрэсліваецца, на наш погляд, пазіцыя архіепіскапа Венедытка (Бабкоўскага). Па тэрытарыяльна-адміністрацыйнаму падзелу Гродзеншчына адышла да Усходняй Прусіі, а царкоўная арганізацыя трапіла пад уладу мітрапаліта Берлінскага Серафіма (Лядэ). Архіепіскап Венедыкт быў накіраваны антысавецкі, гэтых поглядаў не хаваў, даволі часта  пісаў лісты да вернікаў, дзе гэтыя думкі выказваў, заахвочваў моладзь ехаць на працу ў Германію [3, 7].

Праваслаўнае святарства, якое засталася на прыходах было пастаўлена на улік. На іх запаўняліся анкеты, для гэтага святары выклікаліся ў гестапа. Акрамя гэтага кожны год складаліся кліравыя ведамасці, якія утрымлівалаі падрабязнае апісанне не толькі царквы, яле і прыхода.

Беларускія нацыянальныя дзеячы былі зацікаўлены у Праваслаўнай Царкве як ў саюзніцы ў барацыбе супраць бальшавізма. Радаслаў Астроўскі, Іван Касяк непасрэдна займаліся прыцягненнем Царквы «да будаўніцтва новай Беларусі, дзе не будзе панаваць Польшча ці Расейшчына, дзе будзе існаваць незалежная Праваслаўная Нацыянальная Аўтакефальная Царква, якая будзе цэментам, які замацуе новую беларускую супольнасць» [5, 6]. Гэтая думка вельмі актыўна выкарыстоўвалася ў перыядычным акупацыйным друку на працягу  1941 – 1944 гг. Навукоўцам яшчэ трэба вывучыць гэтыя стасункі і адказаць на пытанне: ці стала Праваслаўная Царква тым «цэментам», якога хацелі беларускія нацыянальныя дзеячы, ці стала чымсі іншым. 

У сваей благачыннай дзейнасці Праваслаўная Царква, па загаду Генеральнага Касмісара Беларусі Вільгельма Кубэ, была звязана з Беларускай Народнай Самапомаччу. І ўсе спробы Царквы вышсці з стукруры БНС былі забаронены акупацыйнымі ўладамі. У Нацыянальным Архіве РБ знаходзіцца фонд 381 (фонд, дзе утрымліваецца дакументацыя БНС), пры аналізе дакументаў можна прасачыць ўсю складанасць адносін паміж беларускімі нацыянальнымі дзеячамі і прадстаўнікамі праваслаўнага кліра. Адной з прычын складанасці гэтых адносі было «рускае» выхаванне большасці святарства  Беларусі, іх нежаданне супрацоўнічаць з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага руха. У часы акупацыі быў загад аб увядзенні беларускай мовы ў набажэнства. Святароў, якія не ведалі мовы, ці не жадалі пераходзіць на яе, адхілялі ад набажэнстваў. Гэта таксама не паляпшала стасункі паміж Царквой і беларускім нацыянальным рухам.

Пры гэтым неабходна адзначыць, што улада акупацыйных улад на Беларусі не распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю рэспублікі. З пачаткам партызанскага руху пачалі з’яўляцца цэлыя районы, якія не кантраляваліся ні  акупацыйнымі уладамі, ні паліцыяй. Без уліку гэтага нельга праводзіць аналіз калабарацыі ў  1941 – 1944 гг.

Усе вышназванае дазваляе зрабіць выснову, што на сенняшні момант пры разглядзе калабарацыі ў акупаванай Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзнікае шэраг праблем, якія патрабуюць свайго навуковага вырашння.

По материалам: Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.): матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2008 г.) /ГрДУ імя Я.Купалы; рэдкал.: І.І. Коўкель (адк. рэд.) [і інш.]. – Гродна: ГрДУ, 2009.

 

Внимание!  Ссылки в тексте оригинальны, однако в электронной версии статьи не приводятся! Ссылайтесь на автора статьи и сайт!

 

 

 

 

Яндекс.Метрика