Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі
            (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.)

  Матэрыялы Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі
             (Гродна, 23-24 кастрычніка 2008 г.)

                 

 

С.П.Марозаў

 Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства – малавядомы праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага

 

В статье ,на основании архивных материалов, приводится малоизвестный проект возрождения Великого княжества Литовского через экономическую организацию – Литовское Земское кредитное товарищество.

 1861 г., як вядома, стаў пераломным у гісторыі народаў Расіі. У заходніх губернях імперыі ўслед за адменай прыгону адбыўся небывалай моцы выбух 1863 – 1864 гг. Гістарыяграфічная традыцыя лічыць, што асноўную падрыхтоўчую работу да паўстання правёў створаны летам 1862 г. у Варшаве ЦНК, а ў Беларусі і Літве, якія аказаліся недастаткова падрыхтаванымі да закліку ЦНК 22 студзеня 1863 г. да  выступлення, самую значную ролю ў паўстанцкім руху адыграў Кастусь Каліноўскі. Аднак справа 348 фонду 629 «Ратч В.Ф.», якая захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі ў Санкт-Пецярбургу [1],  дазваляе адкрыць завесу над тайнай сур’ёзнай і прадуманай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве, аж да распрацоўкі праекта ўладкавання Вялікага княства Літоўскага пасля перамогі.

Гэта архіўная справа ўтрымлівае падрыхтоўчыя  матэрыялы, сабраныя нейкім С. Крэйцам – хутчэй за ўсё прадстаўніком царскай адміністрацыі на Беларусі – для напісання нарыса пра Аляксандра Аскерку. Сярод гэтых матэрыялаў – копіі дакументаў са следчай справы А. Аскеркі, расказы відавочцаў і інш. Відаць, С. Крэйц працаваў па заданню В.Ф. Ратча, у фондзе якога зберагаецца згаданая адзінка захоўвання.

На першы план у падрыхтоўцы паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы на старонках гэтай архіўнай справы выходзіць Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства і яго старшыня Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка (1830 – 1911 гг.) – грамадскі дзеяч ліберальнага накірунку, адзін са знакамітых прадстаўнікоў старажытнага шляхецкага роду Аскеркаў [2, с. 216], ураджэнец Рэчыцкага павету Мінскай губерні. Як член Мінскага губернскага камітэта па ўладкаванню быту сялян ён удзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861 г., быў праціўнікам надзялення сялян зямлёй. Па палітычных поглядах з’яўляўся «белым» [3, с. 349], быў адным з кіраўнікоў партыі «белых» на Беларусі і ў Літве, прыхільнікам адраджэння Рэчы Паспалітай мірным шляхам і карыстаўся вялікай папулярнасцю і павагай мясцовага панства.

Ролю А. У. Аскеркі як ідэолага і кіраўніка паўстання на землях былога ВКЛ ацэньваюць па-рознаму Адны ўказваюць на яго поўную самастойнасць і незалежнасць ў сваёй дзейнасці. Іншыя, як С. Крэйц, які ў другой палове 1860-х г. рыхтаваў да выдання «выкрывальную» працу аб дзейнасці Аскеркі, праводзілі паралелі з Т. Касцюшкай: «Костюшка был только исполнительным офицером в игре магнатов, которые все заказывали и за все платили. Так же и Оскерко – только исполнитель желаний графа Старжинского, Тышкевича, Чапского, Андрея Замойского и т.д.» [1, с. 9].

Аскерка прадстаўляў інтарэсы заможнай беларуска-літоўскай шляхты, якую жадаў аб’яднаць для абароны сваіх інтарэсаў, выступлення супраць адмены прыгоннага права. З гэтай мэтай у пачатку 1860-х г. ён стварыў Літоўскае Земскае Крэдытнае Таварыства (далей ЛЗКТ).

Прычын утварэння ЛЗКТ можна назваць тры:

1. Сацыяльная. Таварыства стваралася для абароны эканамічных інтарэсаў шляхты і памешчыкаў, па якім адмена прыгоннага права нанесла ўдар. У радыкальным варыянце меркавалася зусім нівеляваць адмену прыгону.

2. Эканамічная, сутнасць якой можна выразіць прымаўкай тагачасных адміністратараў «конфискация – единственное действенное средство от патриотической горячки» [1, с. 12 адв.]. Таму важна было эканамічна завязаць усю зямлю «Заходняй Расіі» і Літвы на таварыстве, незалежным ад дзяржавы.

3. Палітычная. Існуюць некаторыя розначытанні аб часе з’яўлення ў Таварыства палітычных мэт. Паводле адных дадзеных, палітычныя мэты былі закладзены яшчэ на этапе ўтварэння ЛЗКТ. «Никакие выгоды и льготы не могли привязать магнатов к России, – пісаў С. Крэйц, – в ней они могли быть только богачами землевладельцами, а восстановленная Речь Посполитая обещала им опять олигархию по правам рождения» [1, с. 12]. «…Он (Аскерка – С.М.) задумывал восстановление Польши мирными путями, по крайней мере, в начале, реставрирование прежнего безграничного значения и богатства дворянства было важнейшей частью в этом проекте [1, с. 33]. … Посредством  Общества же (Литовского Земского Кредитного – С.М.) он хотел сплотить дворянство в единое согласное политическое тело, – разногласное и строптивое, – подчинить строгой дисциплине, которая была тем прочнее, что держала в руках земли и маёнтки…» [1, с. 33 адв.].

З другога боку, паказанні некаторых сведак на следстве па справе А. У. Аскеркі падчас і пасля паўстання 1863 г. сведчаць наступнае: «19 февраля роковой перелом, с которого литовская партия белых, от балов и восторгов к государю, переходит сперва к ропоту, потом – окончательно на сторону заграничных своих собратов… Все это мало-помалу увлекло панов к открытому мятежу. В виде такого поворота Оскерко изменил свой план и прямо превратил мирную организацию Литовского Кредитного Общества в организацию революционного жонда, а сам стал во главе его в Литве. Собственно главою de jure был комиссар Варшавы – Дюлерин, но нравственная инициатива и перевес влияния всегда были на стороне Оскерки» [1, с. 33 адв.-34].

Згаданая архіўная справа пераносіць акцэнт у падрыхтоўцы паўстання ў Беларусі і Літве з Віленскага Камітэту руху, які пазней быў падпарадкаваны ЦНК і пераўтвораны ў ЛПК, на грандыёзную эканамічна-палітычная арганізацыю, фактычна, дзяржаву ў дзяржаве, сябрамі якой, па ідэі, была амаль уся шляхта Беларусі і Літвы – ўласніца ўсёй памешчыцкай зямлі.

У 1861 г. у Вільні ў выдавецтве А. Кіркора быў выдадзены Статут ЛЗКТ. Паводле яго «дворяне и помещики Литвы соединяются в ассоциацию, стройно и со строгими постановлениями организовывают свою администрацию, почти бесконтрольную со стороны государства» [1, с. 10]. У арганізацыю планавалася уцягнуць практычна ўсё дваранства заходніх губерняў, паколькі яно ўсё было эканамічна зацікаўлена ў гэтым Таварыстве (сюды ж увайшлі б і прадстаўнікі буйнейшых магнацкіх родаў Вялікага княства Літоўскага: Тышкевічы, Тызенгаўзы, Радзівілы, Патоцкія, Любамірскія і г.д. [1, с. 10]).

Арганізацыйна ўтваралася цэлая вертыкаль: дырэктар Літоўскага Крэдытнага Таварыства – главы Дырэкцый – кіраўнікі акруг – мясцовыя выканаўцы. Усе кадры – са шляхты. С. Крэйц звярнуў увагу, што «главный директор общества, давая клятву исполнять распоряжения Глав Дирекции, где он сам – власть почти бесконтрольная, очень похож на диктатора Литвы, на правительственного главу, клянущегося соблюдать интересы сословий, вручивших ему власть» [1, с. 15]. Прычым «контроля и наблюдения за делами общества по уставу власти не имеют, а призываются только так, для увеличения эффекта: постоять, постоять и – прочь пойти» [1, с. 15].

Таварыства не здарма названа эканамічным. Планавалася, што яно возьме пад свой кантроль усю зямлю ў заходніх губернях (яго ж члены – уладальнікі гэтай зямлі), будзе ўстанаўліваць і рэгуляваць цэны на зямлю, выдаваць крэдыты, выконваць судовыя функцыі ў пытанні землеўладання.

Такім чынам, Таварыства вырашала бы дзве задачы: па-першае, трымала на праве ўласнасці большую частку зямлі заходніх губерняў і кантралявала значную частку фінансаў краю. Па-другое, стваралася цэнтралізаваная бюракратычная сістэма кіравання. Знешне гэта выглядала як філіялы арганізацыі на месцах, але паколькі шляхціцы, якія кіравалі філіяламі, адначасова валодалі гэтымі ж землямі і сялянамі, дык кантроль атрымліваўся не толькі эканамічны, але і судовы, адміністрацыйны, рэлігійны, палітычны.

Як пісаў С. Крэйц, «…администрация Литовского Земского Кредитного Общества превратилась со временем в народовый жонд в силу того, что большинство его участников не только компрометированы по мятежу, но и стоят во главе своих местностей. Сам Александр Оскерко оказался чем-то вроде Литовского Министра Внутренних Дел и деятельнейшим членом в Виленском отделении народового жонда» [1, с. 22].

Значыць, пакуль «рэвалюцыя» не пачалася, таварыства збірала людзей, землі, грошы. З пачаткам «рэвалюцыі» яно гатова было ўзяць на сябе кіруючую ролю. Планавалася, што пасля перамогі паўстання і выгнання расійскай адміністрацыі бездзяржаўя і анархіі не будзе – Таварыства адразу стала бы вярхоўнай уладай з ўжо арганізаванай вертыкаллю і фінансавай структурай.

Пасля арышту ў самым канцы мая 1863 г. А.У. Аскеркі яго месца заняў лідэр чырвоных К. Каліноўскі, які ў жніўні стаў старшынёй Выканаўчага аддзела Літвы. У дакументах дазнанняў даволі часта можна сустрэць шкадаванні з нагоды арышту Аскеркі. Дваранін Заборскі «ў развагах пра ход рэвалюцыі», казаў: «Одни варшавские не трусы, а у Литовцев не хватает духу! Хвалил действия варшавского комитета, а виленский бранил и сожалел об арестовании бывшего его президента: Александра Оскерки» [1, с. 31 адв.].

Паводле С. Крэйца, нехта Рагалінскі, даведаўшыся пра арышт Аскеркі, шкадаваў, што арганізацыя згубіла такога дзейнага чалавека і ў той жа час заўважыў, што месца яго зойме не менш здольны: «Это был последний глава жонда в Литве – К. Калиновский, со смертию (которого – С.М.) организация мятежа, так ловко составленная Оскеркою под видом Литовского Земского Кредитного Общества, окончательно разрушилась» [1, с. 32-32 адв.].

Былы Ковенскі ваявода, доктар Дзячкоўскі паказаў: «Приняв титул управляющего отделением Внутренних дел в жонде, Оскерко оказал мятежу огромные услуги: почти все жалели, когда он выбыл из организации, а об аресте его соболезнуют равно красные и белые, сознаваясь, что с ним революция понесла огромную потерю» [1, с. 34].

С. Крэйц указваў, што «если разобрать деятельность этого мирного революционера и его намерения, они покажутся несравненно выше всех подвигов Сераковских, Звиждовских и Калиновских. Пресловутый воевода Сераковский просто приехал на готовое уже восстание, которого ни повести, ни поддержать не сумел.

Калиновский…это был полусумасшедший человек, одаренный сильною волею, известной дозой ума и так называемой мужицкой хитростью… Он стремился к осуществлению какой-то идеальной Литвы из простого народа… В следственной комиссии, одному из членов он говорил, за несколько дней до виселицы: «я, хоть какое бы то ни было, а все же – правительство!» Наконец, идя на смерть, Калиновский выражается: «одно меня утешает: Поляки в Литве после этого никогда не утвердятся» [1, с. 34 адв.-35].

Нягледзячы на прадузятыя адносіны С. Крэйца да Аскеркі, паўстання і ЛЗКТ, блытаніну ў ацэнках і тэрміналогіі, вялікая колькасць выпісак і копій з розных дакументаў у згаданай архіўнай справе не пакідаюць сумнення: арганізацыя так ці іначай існавала і з эканамічнай перад паўстаннем сапраўды пераўтварылася ў палітычную. Таварыства ахоплівала сваім уплывам тэрыторыю былога Вялікага княства Літоўскага, на аднаўленне якога была разлічана дзейнасць гэтай арганізацыі. Пры пераможным паўстанні ЛЗКТ пераўтваралася ва ўжо сфарміраваную дзяржаўную структуру.

 

По материалам: Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі (апошняя чвэрць ХІХ – пачатак ХХІ ст.): матэрыялы Рэсп. навук. канф. (Гродна, 23-24 кастр. 2008 г.) /ГрДУ імя Я.Купалы; рэдкал.: І.І. Коўкель (адк. рэд.) [і інш.]. – Гродна: ГрДУ, 2009.

 

Внимание!  Ссылки в тексте оригинальны, однако в электронной версии статьи не приводятся! Ссылайтесь на автора статьи и сайт!

 

 

 

 

Яндекс.Метрика