Фінансава-эканамічная дзейнасць

Важнай сферай дзейнасцi Народнага Сакратарыята былi гаспадарчыя пытаннi. Адно з такiх пытанняў – фiнансы. Так, Пастановай №1 Народны Сакратарыят Беларусі 21 лютага 1918 г. абвясціў усю казённую маёмасць, установы, капіталы і каштоўнасці здабыткам беларускага народа. У складзе Народнага Сакратарыята  пасаду народнага сакратара фінансаў заняў Гелій Белкінд.

Мясцовыя Рады

 Сябра Рады БНР Іосіф Красоўскі ў лісце свайму сябру, старшыні Магілёўскай беларускай рады,  Міхалу Кахановічу падкрэсліў, што дзейнасць Рады “ неабходна падтрымаць на месцах, у гэтым уся сіла”[1]. Трэба адзначыць, што пэўную падтрымку Рада БНР атрымала, і такім чынам паступова пашырала свой ўплыў на значнай тэрыторыі Беларусі.

Пытанні рээвакуацыі бежанцаў

Адступаючы на ўсход, расійскія вайсковыя ўлады вывозілі на ўсход усё прамысловае абсталяванне, маёмасць дзяржаўных і грамадзкіх ўстановаў, а таксама праводзілі  эвакуацыю  насельніцтва. Паводле падлікаў гісторыкаў, на працягу 1915–1916 гг. з Беларусі было эвакуявана звыш 1 млн. 135 тыс. чалавек. Паводле   дадзеных Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР,  на тэрыторыі Расіі ў маі 1918 г. знаходзілася 2 292 395 бежанцаў з Беларусі[1].

Тэрытарыяльнае самавызначэнне

Стварэнню нацыянальнай   дзяржаўнасцi   нязменна   спадарожнiчае нацыянальна-тэрытарыяльнае абасабленне. Абгрунтаванне дзяржаўных межаў і абарона тэрытарыяльнай цэласнасці  –  адзiн з важнейшых напрамкаў  дзейнасцi  Народнага Сакратарыяту i Рады БНР.

Абвяшчэнне БНР

Вечарам 19 лютага Выканаўчы Камiтэт з’езда скончыў сваё апошняе нелегальнае пасяджэнне, апрацаваўшы першую Устаўную Грамату да народаў Беларусi.

З’езд як люстэрка беларускага нацыянальнага руху.

Дзякуючы намаганням прадстаўнiкоў Вялiкай Беларускай Рады Я. Варонкi i Я. Мамонькi ўдалося дасягнуць згоды з Беларускiм Абласным  Камiтэтам  аб  сумесным  правядзеннi Усебеларускага з’езда.

Першы Усебеларускi з’езд 1917 г. Напярэдадні з’езда.

Рэвалюцыйныя падзеі кастрычніка 1917 г.  iстотна змянiлі палiтычную сiтуацыю i ўмовы рэалізацыі ідэі дзяржаўна-палітычнага самавызначэння Беларусі.

Беларускія палітычныя партыі і ідэя дзяржаўнасці

Звяржэнне самадзяржаўя ў лютым 1917 г. і агульная тэндэнцыя дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця абумовілі актуалізацыю пытання дзяржаўна-палітычнага самавызначэння народаў былой  Расійскай імперыі.  Неабходнасць пастаноўкі такога пытання  і пошуку спосабаў яго вырашэння паўстала і перад беларускім народам. 

Страницы