Вершаванае пасланне ў паэтычнай спадчыне Максіма Багдановіча

         Максім Багдановіч адным з першых між паэтаў нашаніўскай пары пачаў актыўна выкарыстоўваць паэтычныя пасланні. Адна з прычынаў гэтага –  практычная неабходнасць: жыў надта далёка ад  тагачасных цэнтраў Вільні і Менску. Сувязь трымаў праз пошту.  Паэтам заставаўся ва ўсім і лісты пісаў вершам. Безумоўна, ягоныя паэтычныя пасланні ёсць гэткай жа класікай беларускай паэзіі, як і ўсё, створанае мастаком. І ў гэтых творах Максім Багдановіч часта скарыстоўваў інтэртэкст.

"Гулянку справіў пан Падвей"

Матыў балю, бяседы-вяселля ў творчасці Максіма Багдановіча даволі пашыраны. Так, у паэтычнай спадчыне выяўлена выкарыстанне гэтага матыву ў той ці іншай ступені  больш чым ў трыццаці творах.

Я не самотны

Максім Багдановіч – наш найвялікшы, Богам дадзены занядбанаму Краю Паэт. Усё жыццё імкнуўя да Красы, Святла, высокім словам нагадаў людзям пра іх супольны спрадвечны шлях да зор. Зведаў болю як на ягоны ашчадна адмераны Лёсам час аж да краёў. Бо вельмі ж часта адзінота, цемень былі найбліжэй да яго. Як і ў апошнія ягоныя часіны. Што ён думаў, пра што мроіў, адыходзячы назаўсёды? Праз чарнату апошняй ночы ці бачыў святло?..

Трэба выклікаць у памяці белае, каб утрымацца ў свеце святла.

Верш Янкі Купалы "О так! Я - пралетар!..." і яго ацэнкі ў айчынным літаратуразнаўстве

1923 – 25-ыя гады не былі плённымі для Янкі Купалы: за тры гады напісана ўсяго дзевяць вершаў. Між іх – знакаміты васьмірадковік «...О так! Я – пралетар!..», якому «пашанцавала» надзвычайна: няшмат у спадчыне народнага песняра вершаў, што выклікалі гэткую ўвагу з боку літаратурнай крытыкі. Мноства пытанняў ставіць гэты верш, выклікаючы мноства адказаў.

Шляхі беларусаў - у невядомасць?..

У ацэнцы драмы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» наша літаратуразнаўства ўжо даўно схілілася да вызначэння яе сутнасці як твора рамантыка-сімвалічнага, глыбока філасофскага, дзе ўздымаюцца адвечныя праблемы дабра і зла, шчасця і нядолі, пошукаў будудчыні, дзе аўтар паказаў мноства шляхоў, якія выбіраюць для сябе беларусы.  Вядомы і той рэальны грунт, які выспеліў гэты твор, адсюль — ягоны «моцны рэалістычны пласт» (Пятро Васючэнка).

Біблейскія матывы ў ранніх паэмах Янкі Купалы

         Да ранніх паэмаў Янкі Купалы традыцыйна адносяць творы рамантычна-баладнага зместу: «Зімою»,  «Нікому», «Калека», «У Піліпаўку», «За што?», якія па часе былі створаныя некалькі раней за драматычныя ці фальклорна-рамантычныя паэмы. У іх, як зазначыў літаратуразнаўца А.А. Лойка, «была … адна вельмі прыкметная для ўсёй беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя навізна  –  незвычайнасць герояў і абставін, у якія яны ставіліся» [2, c. 140]. 

Пад Купалавай зоркай

         Янка Купала – гэтае імя гучыць як песня. Бо гэта імя таго, хто вярнуў беларусам Слова, дадзенае ім ад Бога.  Слова, якое загучала магутнай  пагудкай, што пранеслася над Краем. Людзі зразумелі, што яны – ёсць і  што жыве іх Бацькаўшчына, жыве Беларусь.

Першая скрыпка беларускай паэзіі: матыў балю, бяседы, ігрышча ў творчасці Алаізы Пашкевіч

З матывам балю, бяседы, ігрышча непасрэдна звязаны арфічныя матывы, якія ў беларускай паэзіі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. прагучалі надзвычай выразна, яскрава. Утварыўся праўдзівы аркестр, што мэтай свайго грання меў абудзіць заснулую душу беларускую да новага, да ўсведамлення сваёй самасці, нацыянальнай адметнасці. Бадай, першым на гэтую асаблівасць тагачаснай беларускай паэзіі, а менавіта схільнасць да «песенна-музыкальнай, часам і «жывапіснай» дамінанты ў названні твораў і зборнікаў яе пачынальнікаў і класікаў» [4, с.

Зоська Верас - адна з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры

У кожнай вялікай справе ёсць тыя, хто узняты на самую вяршыню, чые імёны вядомыя. Бо гэта імёны правадыроў, кіраўнікоў, ідэйных натхняльнікаў. Але для здзяйснення вялікіх спраў неабходны і безліч іншых працаўнікоў, хто не выступаў у першых шэрагах, а старанна і аддана рабіў сваю справу. У нашым вялікім Адраджэнні, грамадска-палітычным, нацыянальным, культурным, літаратурным,  пачатку ХХ стагоддзя такое месца, на першы погляд непрыкметнае, належыць Зосьцы Верас. Яе можна назваць праўдзівай Пчолкай беларускага Адраджэння, руплівасцю і шчырасцю якое рабіліся многія справы.

"Наша Ніва"пра польскую культуру (1908 — 1911 гг.)

Значэнне «Нашай Нівы» ў гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі надзвычайнае. Праіснаваўшы ўсяго дзевяць гадоў на пачатку ХХ стагоддзя, гэты перыёдык стаў тым рухавіком, што спрычыніўся літаральна да ўсіх сфераў культурнага жыцця Краю праз усё ўжо прамінулае стагоддзе.

Страницы