Уплыў працэсаў урбанізацыі на развіццё беларускага нацыянальнага руху ў Гродне (1918 – 1939)

Нашае ўяўленне аб беларускім нацыянальным адрадженні пачатку ХХ стагоддзя будуецца галоўным чынам на вывучэнні палітычных партый і іх праграмаў і таму пакутуе ад адсутнасці жывых фарбаў, якія б дапамагалі адчуць тыя характэрныя час і прастору, што вызначалі штодзённае жыццё “свядомага беларуса”. Тым больш, што сам па сабе статус беларускага грамадска-палітычнага дзеяча ў кантэксце гэтай самай паўсядзённасці прадугледжваў пэўныя асаблівасці ня толькі ў эмацыянальна-духоўнай сферы, але і на побытавам ўзроўні.

Дзейнасць Прэзідыума Рады і урада БНР у Гродна (снежань 1918 - сакавік 1919 г.)

Калі ў лістападзе 1918 г. пачалося вызваленне Беларусі ад нямецкіх акупантаў, Прэзідыум Рады і ўрада БНР спачатку пераехалі ў Вільню, а затым перабраліся ў Гродна, якое яшчэ знаходзілася пад кантролем нямецкіх войск. Немцы абяцалі перадаць Віленскую і Гродзенскую губерні пад упраўленне Літвы. Літоўскі ўрад, не маючы ўласных сіл асвоіць гэтыя тэрыторыі, заключыў пагадненне з Віленскай беларускай радай, выдзеліў ёй у складзе Тарыбы 6 дэпутатскіх месц і стварыў Міністэрства беларускіх спраў.

Канцэпт "Ідэальны горад" у беларускім нацыянальным каноне першай паловы ХХ ст.

Прыгадаем, што для недзяржаўных народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, да якіх адносяцца і беларусы, з’яўленне нацый і нацыянальных культур – гэта рэаліі канца XVIII – XX стст. Згодна з Міраславам Грохам, гэты працэс праходзіць у сваім класічным развіцці тры фазы: пе­рыяд навуковай зацікаўленасці этнічнай групай (этнічнымі групамі), з якіх фар­муецца асобны народ; перыяд агітацыі на карысць дадзенага нацыянальнага руху; перыяд, калі дадзены нацыянальны рух набывае масавы характар. Згодна з гэтай мадэллю Гроха, беларусы ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

З гісторыі беларускіх мараў пра Вільню. Перыяд нямецкай акупацыі. 1915-1918 гг.

Пра “віленскае пытанне” першым у незалежнай Рэспубліцы Беларусь загаварыў гісторык Анатоль Цітоў [7]. Беларуска-літоўскія адносіны пасля распаду Расійскай імперыі вывучаў Анатоль Грыцкевіч [5]. Беларуска-польскія дачыненні ў Вільні знайшлі адлюстраванне ў манаграфіі Аляксандра Смаленчука [17]. Алесь Пашкевіч вывучаў сітуацыю вакол Вільні ў  часы Сярэдняй Літвы (1919 – 1922 гг.) [14]. Дзякуючы публікацыям Анатоля Сідарэвіча, стала шырока вядома дзейнасць і наукова-публіцыстычная спадчына аднаго з галоўных змагароў за Вільню Антона Луцкевіча [9].

Дзейнасць польскіх палітычных партый сярод рабочых у Гродзенскай губерні ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст.

У канцы XIX ст. адбываўся працэс інтэнсіўнага развіцця польскага грамадска-палітычнага руху ў Беларусі. У гэты перыяд пачынае складвацца сістэма польскіх палітычных партый, якія ў сваіх праграмах адлюстроўвалі эканамічныя, палітычныя і культурныя імкненні розных слаёў польскага грамадства беларускіх зямель.

Грамадска-палітычнае жыццё Гродна ў 30-я гг. ХІХ ст.

Паўстанне 1830-1831 гг. не абмінула Гродна. З 13 снежня 1830 г. горад і губерня знаходзяцца на ваенным становішчы з падпарадкаваннем галоўнакамандуючаму рускай арміі графу І.І.Дзібічу-Забалканскаму. У горадзе знаходзяцца атрады казакаў для падтрымання парадку. У час ваенных дзеянняў у Гродне дзейнічаюць: прадуктовая крама (склад), артылерыйскі парк 1-га корпуса, лятучы артылерыйскі парк, лабараторная рота №2, два мясцовых артылерыйскіх парка, шпіталь на 1200 хворых.

Гродна ў 1795 – 1802 гадах

Пытанне аб сітуацыі на заходнебеларускіх землях у першыя гады пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай мае вялікае значэнне, пакольку ў гэты час былі зроблены першыя крокі па арганізацыі на гэтай тэрыторыі расійскага кіравання і разам з тым ліквідацыі апошніх элементаў былой дзяржавы – ВКЛ. На гэтым можна паставіць апошнюю кропку ў справе дэканструкцыі ВКЛ, якая працягвалася ўжо каля чатырохсот гадоў.

Гродна ў дні апошняга Сейма Рэчы Паспалітай

Трагічным быў фінал дзяржавы, у якой два стагоддзі разам з палякамі, літоўцамі і ўкраінцамі жылі і нашы продкі – беларусы. Здзейсніўшыя вясной 1793 г. другі падзел Рэчы Паспалітай Расія і Прусія вырашылі прымусіць яе асвяціць іх гвалт шляхам палюбоўнай уступкі ўжо захопленых тэрыторый. Воляй лёсу месцам, дзе дзяржаву прымусілі да згоды на ўступку яе зямель, – тое, што дасягаецца толькі пасля ўпартых і разбуральных войнаў, – стаў Гродна. Горад здаўна служыў, побач з Варшавай, месцам сеймавых сходаў. Яшчэ ў ліпені 1792 г.

Шклоўскія ўмацаванні ў сярэдзіне ХVІI ст.

У канцы ХV – пачатку ХVІ ст., калі змаганне за першынство ва ўсходнеславянскім рэгіёне паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім перайшло ў стадыю перманентных войнаў, на ўсходзе Беларусі была праведзена цэлая акцыя па рамонту старых і будаўніцтву новых абарончых збудаванняў. У большасці выпадкаў гэта былі замкі ў дзяржаўных гарадах. У іх ліку можна назваць крэпасці Азярышча, Бабруйск, Барысаў, Браслаў, Віцебск, Гомель, Дрысвяты, Крычаў, Любашаны, Магілёў, Мсціслаў, Мядзел, Орша, Полацк, Прапойск, Радамль, Рэчыца, Чачэрск і інш.

Магдэбургскае права і яго роля ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці

Гісторыя не церпіць мадэрнізацыі. Сучасныя гістарычныя і палітычныя тэрміны амаль не прыгодныя для цэласнага разумення падзей мінулых стагоддзяў. Але выкарыстанне архаізмаў зрабіла б навуковыя працы яшчэ больш акадэмічнымі і менш папулярнымі. Двухсэнсоўнасць, а часцей і мнагазначнасць тэрмінаў таксама негатыўна адбіваецца на працы, бо яны ўводзяць даследчыкаў з гістарычнай прасторы ў іншыя сферы – філасофскую, палітычную, ідэалагічную. Праца па ўдакладненню паняццяў значна спрасціла бы пошук гісторыкаў. Прыкладам такой работы можа стаць размежаванне тэрмінаў “дзяржава” і “дзяржаўнасць”.

Страницы