Кризис технократической парадигмы и проблема ценностной регуляции социальных действий

Одним из ключевых определений человека является его характеристика как существа умелого. В самом деле успешное освоение человеком вещества и законов природы, их использование для обустройства жизненной среды и создания необходимых условий существования выделило его из естественного мира и дало возможность поступательного восходящего развития. Так был совершен грандиозный переход от чисто биологической эволюции к социальному развитию.

Купалле

Купалле   (Купала)  – самае значнае летняе свята народнага календара. Было прымеркавана да летняга сонцастаяння. Святкуецца каталікамі ў ноч на 24 чэрвеня, праваслаўнымі – на 7 ліпеня. Напярэдадні збіралі травы, частку якіх назаўтра асвячалі, частку выкарыстоўвалі для варажбы, а частку – ў якасці апатрапеяў, так як К. ноч лічылася часам выйсця нячыстай сілы.  Галоўным абрадавым дзеяннем на К. з’яўляецца распальванне рытуальнага агню моладдзю. Для гэтага ўдзень хлопцы збіралі па вёсцы старыя рэчы.

Ініцыятыўная метафара шляху ў драме Янкі Купалы «Раскіданае гняздо»

Як строгае навуковае паняцце «ініцыятыўная метафара» яшчэ не існуе пакуль што ні ў літаратуразнаўчых слоўніках, ні ў даведніках па літаратуры, ні ў літаратурных энцыклапедыях. Яно не існуе яшчэ нідзе. Часткова спроба першаснага набліжэння да «штрых-пункцірнага» акрэслення яго зместу была ажыццёўлена ў падраздзеле 4.1. Тут жа мы паспрабуем удакладніць межы прапанаванага паняцця.

Янка Купала: асаблівасці паэтыкі шляху

У творчасці Янкі Купалы вершаў, якія  толькі ў загалоўку ўтрымліваюць канцэпт шляху ці дарогі, назбіраецца на добрую паэтычную кнігу. Зрэшты, і кніга з назвай матыву таксама ёсць: «Шляхам жыцця». Выбіраючы загалоўкавую фармулёўку для аднаго з лепшых паэтычных зборнікаў як ва ўласнай творчасці, так і ў беларускай літаратуры наогул, Купала, відаць, не мог прадбачыць, што ў канчатковым выніку тэма шляху і матыў шляху атрымаюць далёка не адназначнае творчае вырашэнне.

Два падарожжы ў «чужую зямлю»

Паэма Якуба Коласа заварожвае сучаснага чытача і такім пытаннем: як вонкавая «безнацыянальнасць» (героі паэмы самі не здольны і не могуць убачыць, што яны знаходзяцца на ўскрайку здзічэлага гістарычнага поля) суіснуе з неабходнасцю вялікай нацыятворчай задачы і як іх суіснаванне праяўляецца ў творы? Вось чаму праз матыў шляху і варта павесці гаворку аб адным – эстэтычным – механізме этнічнай самаідэнтыфікацыі .

«Новая зямля» і матыў беларускага шляху

Першыя пакаленні чытачоў і навукоўцаў сабралі з «Новай зямлі» шчодры «ўраджай» самых непасрэдных уражанняў, уражанняў пазнавальных, і цераз гэтую пазнавальнасць надта блізкіх. Паверхня твора акаймавалася ўстойлівай і ганаровай характарыстыкай, калі і сама ацэнка, выкрышталізаваная літаратуразнаўчым досведам, стала неўзабаве найбольш распаўсюджанай цытатай – перафразам «Новай зямлі» як «энцыклапедыі жыцця беларускага сялянства». Ледзь не паўстагоддзя таму, калі яшчэ надта ўстойліва трымаўся стэрэатып уяўленняў пра паэму як «эпас рэвалюцыі» (Ю.

Якуб Колас: універсаліі вобразнай памяці ў паэме «Новая зямля»

Значны твор мастацтва даецца нам як бы «навырост», да яго і насамрэч трэба яшчэ дарасці. Уяўленне тым больш справядлівае, калі перад намі такія мастацкія з’явы, праз якія глядзіць на нас геній народа, увасоблены індывідуальным творчым вопытам канкрэтнага аўтара. Такія творы – творы бясконцага росту, бясконцага люстранога ўзірання ў пэўную людскую супольнасць, яе існасць.

Трансфармацыя матыву ў літаратурнай свядомасці

Матыў шляху ў сістэме каштоўнасцяў мастацкага выказвання ўтварае арэал ці не найбольш пашыранага ўжывання. Ён здаўна ўваходзіць у знакавы склад самых першасных і разам з тым самых распаўсюджаных мастацкіх моваў, якімі паслугоўваецца чалавецтва пры тлумачэнні, адлюстраванні і ўвасабленні пачаткаў светабудовы.

Фальклорны матыў бяседы-вяселля ў драматычных творах Янкі Купалы

Фальклорны матыў бяседы-вяселля ў творах Янкі Купалы набывае новае, нацыянальна-адраджэнскае гучанне, бо, як слушна адзначае купалазнаўца Пятро Васючэнка,  «у мастакоў, апантаных нацыянальнай ідэяй, вобраз нявесты звязваўся з вобразам свае Радзімы, вяселле – незалежнасцю й рэалізацыяй гістарычнага лёсу нацыі»82.

  Літаральна ва ўсіх драматычных творах Янкі Купалы прысутнічае матыў вяселля, яго чаканне, залёты, але само вяселле ці адкладваецца на няпэўны час, ці немагчымае з прычынаў трагічных.

Матыў балю, бяседы-вяселля ў фальклорна-рамантычных паэмах Янкі Купалы

Многія важныя моманты матыву балю, бяседы-вяселля знаходзяць адлюстраванне і ў фальклорна-рамантычных паэмах Янкі Купалы.

Першая па часе напісання паэма «Курган» (1910) фонам для асноўнага сюжэту якраз і мае гучную бяседу-вяселле ў палацы магутнага князя, жорсткага валадара вялікіх абшараў, вобраз  якога сімвалізуе пякельнае зло:

Раз бяседа вялікая ў князя была:

     На пасад дачку княжну садзілі;

За сталом він заморскіх крыніца цякла,

Страницы