Прынёманскі яр

Прынёманскі яр (Гродзенскі р-н). Унікальнасць. Вышэй г. Гродна знаходзіцца ўчастак самой вузкай і глыбокай даліны Нёмана – Гарадзенскія вароты – месцы прарыву ракой Гродзенскага ўзвышша, дзе ўтвараюцца шматлікія яры, якія працягнуліся на 30 км. ад вусця р. Котра ўздоўж Нёмана да г. Гродна. Прыкладамі такіх яраў, якія ўтвараюць эразійны ярава - бэлечны ландшафт з'яўляюцца яры Міхайлаў, Моліцкі, Лёзаў, Срэбны Роў.

Каваная прыгажосць Гродно

Гарадзенскую архітэктуру немагчыма ўявіць без каваных аздобаў. Дзесяцігоддзі савецкай мастацкай традыцыі ў сённяшнім горадзе перапыніліся, што відаць па шматлікіх прыкладах “рэнесансу” гэтага старажытнага мастацтва. Так, у горад вярнулася мода на аздабленне ганкаў каванымі казыркамі, распаўсюджаная ў XІX – пач. ХХ ст. Адметнасцю сучаснага экстэр’еру з’яўляецца больш пышны, вытанчаны дэкор, спалучэнне казырка з каванай лямпай. Унікальным казырком аздоблены ўваход у краму “Зялярня”, што размешчана ў будынку гандлёвага цэнтра “АВС” на вул. Сацыялістычнай.

Кавальства ў тапаніміцы памежжа

Пра распаўсюджанасць кавальства сведчаць дадзеныя тапанімікі. Увогуле на Беларусі каля паўсотні мясцовасцяў маюць корань каваль-каваць. На Гродзеншчыне 17 населеных пунктаў маюць назвы  Кавалёўшчына, Кавалёўка, Кавалі, Кавалікі, Кавалічы, Каварыкі. З іх Кавалічы ў Індурскім с/савеце Гродзенскага р-на, Кавалі ў Воўпаўскім с/савеце Ваўкавыскага р-на і Ваверскім с/савеце Лідскага р-на і інш.

Школа пиаров

В конце XVIII в. на территории Беларуси, последовательно включаемой в состав Российской империи в результате разделов I Речи Посполитой, происходили определенные перемены в системе образования. Они были продиктованы конкретными потребностями развития общества, стремлением части прогрессивных кругов населения ликвидировать очевидную отсталость страны, в том числе в области образования, науки, культуры. 

Жытамлянская Свята-дабравешчанская царква

ЖЫТАМЛЯНСКАЯ СВЯТА-ДАБРАВЕШЧАНСКАЯ ЦАРКВА (Гродзенскі раён, в. Жытомля) помнік драўлянай архіт\ктуры барока. Пабудаваная ў канцы ХVІІ – пач. ХVІІІ ст. У 1864 г. капітальна адрамантавана: сцены гарызантальна ашаляваны, перабудаваны верхнія часткі апсіды і званіцы, усталяваны іканастас. Выцягнуты па падоўжнай восі будынак царквы складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму, накрытага двухсхільным дахам, апсіды і двух’яруснай званіцы (васьмярык на чацьверыку), завершанай галоўкай.

Драўляны архітэктурны дэкор

Беларусь спрадвек з’яўлялася краінай драўлянага дойлідства. На вёсцы дрэва было адзіным будаўнічым матэрыялам. Архітэктурны дэкор традыцыйнага беларускага жылля таксама выконваўся з дрэва. Ён залежаў ад заможнасці сям’і ці майстэрства гаспадара. З будаўніцтвам і аздабленнем жылля былі цесна зявязаны народныя дрэваапрацоўчыя рамёствы: цяслярства і сталярства. Сталярнае рамяство даволі рана ператварылася ў асобную прафесію і “перабралася” ў мястэчкі ды гарады. Цяслярскімі навыкамі на беларускай вёсцы да сярэдзіны ХІХ ст. валодаў амаль кожны. Толькі на мяжы ХІХ – ХХ ст.

Драўляная барочная скульптура і алтарная разьба па дрэве

Мастацкі стыль барока з’яўляўся дамінуючым у мастацтве Беларусі ў XVII – XVIII ст. Імкненне барока да адлюстравання жыцця ва ўсім яго багацці і разнастайнасці абумовіла сінтэз эстетыкі барока з мясцовымі мастацкімі традыцыямі ды густамі. Масштабнасць і пластычная выразнасць барока выклікалі ягоны зварот да скульптуры і разьбы. З улікам вялікіх коштаў мармуру і выдаткаў на апрацоўку камня беларускае барока шырока звярнулася да традыцыйнага матэрыяла – дрэва. Шырокае распаўсюджане барочнай станкавой скульптуры было звязана с Брэсцкай царкоўнай уніяй 1596 г.

Дзяды

ДЗЯДЫ восеньскія (Асяніны) з’яўляюцца адным з найважнейшых дзён у памінальным гадавым цыкле. Як адзначаюць В.І. Басько і Т.В. Кухаронак, у мінулым Дзяды на Панямонні мелі наступную структуру: наведванне царквы альбо касцёла; жалобная працэсія, наведванне могілак (звычай адсутнічае ў праваслаўных); урачыстая трапеза ў кожнай сям’і. У гэты дзень раздавалі   міласціну і ладзілі абеды для бедных. Для вячэры на Дзяды рыхтавалі вызначаную колькасць страў (звычайна 7, 9 альбо 12). Парушэнне гэтага правіла лічылася грахом.

Дажынкі

ДАЖЫНКІ  – абрадавы комплекс, звязаны з заканчэннем жніва. Заканчваючы жніво, жнеі пакідалі невялікі кавалак нязжатага жыта, старанна яго выполвалі, заклікаючы ваўкоў, мядзведзяў “бораду палоць”. Акрамя “барады”, у рэгіёне існавалі і іншыя назвы  - “кукла”, “перапёлка”, “каза”, “кветка”, “каса”, “спарыня”. Выпалаўшы, каласы злучалі зверху, абвязвалі поясам ці перакручаным жытам, на зямлю клалі хлеб, соль, часам яйкі, каменьчыкі, “бараду” упрыгожвалі кветкамі, ягадамі рабіны.

Гродзенскія яўрэйскія могілкі

ГРОДЗЕНСКІЯ ЯЎРЭЙСКІЯ МОГІЛКІ адно з самых важных матэрыяльных сведчанняў шматвяковага пражывання яўрэяў у горадзе. Старыя яўрэйскія могілкі (былая вул. Крывая) канца XIV – пачатку XIX ст. ахоплівалі тэрыторыю ўздоўж ракі Гараднічанкі паміж сінагогай і сённяшняй аўтастаянкай. На пачатку ХХ ст. прыйшлі ў заняпад. Падчас Другой сусветнай вайны тут хавалі памерлых у гета №1. У жніўні 1944 г.

Страницы