Паміж горадам і вёскай (картаграфічныя крыніцы да гісторыі мястэчак Гарадзеншчыны ў XIX – пачатку ХХ ст.)

Згодна з гісторыка-этнаграфічным раяніраваннем Гарадзенскі рэгіён адносіцца да Панямоння.  У пачатку разглядаемага перыяду тут ужо налічвалася каля 70 мястэчак – больш, чым на суседніх беларускіх землях [13, с. 250-251]. Іх узнікненне і даволі хуткае развіццё было звязана з удалым месцазнаходжаннем (на скрыжаванні дарог,  зручнае месца гандлю і рамяства), агульным сацыяльна-эканамічным развіццём.

Матэрыялы Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. як крыніца па гісторыі гарадоўі мястэчак Беларусі

Адзіным навукова арганізаваным усеагульным перапісам ў Расійскай імперыі з’яўляўся перапіс 28 студзеня 1897 г. У гэты дзень на тэрыторыі ўсёй краіны па агульнай праграме і адзінай методыцы былі атрыманы звесткі аб геаграфічным, узроставым, рэлігійным размеркаванні насельніцтва, аб яго пісьменнасці, занятках, побытавых і іншых асаблівасцях.

Гарады і мяшчане ў пасольскай дакументацыі шляхты ВКЛ у 1632-1648 гг.

Станавая дзяржава, якой з'яўлялася Рэч Паспалітая і яе неад'емная частка – Вялікае княства Літоўскае, мела дакладную дыферэнцыяцыю функцый і правоў асобных сацыяльных груп. Вядучая роля ў такім грамадстве была адведзена шляхце – прывілеяванаму стану, уласніку асноўных сродкаў вытворчасці і манапольнаму карыстальніку з палітычных правоў і абавязкаў. Рэч Паспалітая невыпадкова называецца шляхецкай рэспублікай. Толькі шляхце належалі грамадзянскія правы, толькі яна ажыццяўляла іх і была здольная самастойна вырашаць свой лёс і лёс іншых станаў: сялянства і мяшчанаў.

П.Бобровский и А.Киркор о городах Гродненской губернии в середине и второй половине ХIХ в.

Состоянию городов Гродненской губернии в середине и второй половине Х1Х в. большое внимание уделяют в своих исследованиях П.О.Бобровский и А.К.Киркор. Павел Осипович Бобровский (1832 – 1905) – генерал, ректор Военной академии, сенатор, ученый. Работая в качестве статистика Генерального штаба в Гродненской губернии, он создал монументальный труд – четырехтомные «Материалы для географии и статистики Российской империи, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губерния».

Западнобелорусские города середины ХIX в. по "Материалам по географии и статистики Российской империи. Гродненская империя"

В отечественной историографии ХІХ века наблюдался неподдельный интерес имперских исследователей к изучению исторической самобытности белорусских городов. В сравнении с урбанистическими центрами России белорусские города и местечки в период их вхождения в состав империи сохраняли уникальный отпечаток местного культурного колорита. Целый ряд краеведов популяризировал российским читателям исторические особенности городов «Северо-Западного края».

Вобраз мастака ў апавяданні Змітрака Бядулі "Велікодныя яйкі"

Знакамітая дыскусія аб шляхах развіцця беларускай літаратуры ў «Нашай ніве» 1913-га году была распачата не Вацлавам Ластоўскім, як тое падаецца ў многіх даследаваннях, а Змітраком Бядулем. Так, Ластоўскі даволі балюча закрануў якраз найвялікшых: Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча (вядома, як Купала, «наравістае дзіця» (Максім Багдановіч) ставіўся да крытыкі). Ягоны артыкул «Сплачывайце доўг», што быў надрукаваны ў «Нашай ніве» 5 ліпеня, справакаваў адказ «аднаго з парнаснікаў».

Нашаніўцы пра Сяргея Палуяна

Вечны юнак Сяргей Палуян быў самай яркай постаццю між нашаніўскіх творцаў, якую падаравала Беларусі Палессе. Узгадоўваўся ён на Піншчыне. Зямля гэтая «сумная, як доля вечна адзінокага чалавека, пустынная і пекная пакрасай бесканечнай маркотнасьці, маркотнасьці за сонцам, сьвятлом і хараством тых мар, што вечна, як дымка туманоў над удоламі гэтай старонкі, снуюцца ў душах тутэйшага народу» [16, c. 274], – гэтак вобразна, паэтычна ахарактарызаваў родную старонку паэта Вацлаў Ластоўскі.

Вершаванае пасланне ў паэтычнай спадчыне Максіма Багдановіча

         Максім Багдановіч адным з першых між паэтаў нашаніўскай пары пачаў актыўна выкарыстоўваць паэтычныя пасланні. Адна з прычынаў гэтага –  практычная неабходнасць: жыў надта далёка ад  тагачасных цэнтраў Вільні і Менску. Сувязь трымаў праз пошту.  Паэтам заставаўся ва ўсім і лісты пісаў вершам. Безумоўна, ягоныя паэтычныя пасланні ёсць гэткай жа класікай беларускай паэзіі, як і ўсё, створанае мастаком. І ў гэтых творах Максім Багдановіч часта скарыстоўваў інтэртэкст.

"Гулянку справіў пан Падвей"

Матыў балю, бяседы-вяселля ў творчасці Максіма Багдановіча даволі пашыраны. Так, у паэтычнай спадчыне выяўлена выкарыстанне гэтага матыву ў той ці іншай ступені  больш чым ў трыццаці творах.

Я не самотны

Максім Багдановіч – наш найвялікшы, Богам дадзены занядбанаму Краю Паэт. Усё жыццё імкнуўя да Красы, Святла, высокім словам нагадаў людзям пра іх супольны спрадвечны шлях да зор. Зведаў болю як на ягоны ашчадна адмераны Лёсам час аж да краёў. Бо вельмі ж часта адзінота, цемень былі найбліжэй да яго. Як і ў апошнія ягоныя часіны. Што ён думаў, пра што мроіў, адыходзячы назаўсёды? Праз чарнату апошняй ночы ці бачыў святло?..

Трэба выклікаць у памяці белае, каб утрымацца ў свеце святла.

Страницы