Деятельность еврейских политических партий и организаций в городах и местечках Западной Беларуси (1918 - 1926 гг.)

С вхождением в состав Польши в 1921 г. западных регионов Беларуси еврейским политическим партиям и движениям, действовавшим здесь, предстояло укрепить свои позиции среди местного населения. Разные по религиозно-политической окраске еврейские партии и движения по-разному участвовали в политической жизни региона.

Гарадскі магістрат у Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.)

Пасля заняцця тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1919 г. польскімі войскамі і падпарадкавання яе Грамадзянскаму ўпраўленню ўсходніх зямель пачалі стварацца органы гарадскога самакіравання.

Гарадскія і местачковыя арганізацыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (1921 - 1939)

Ролю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускага Інстытуту Гаспадаркі і Культуры (культурніцкай арганізацыі, што знаходзілася пад уплывам БХД) у заходнебеларускім нацыянальна-вызваленчым руху цяжка пераацаніць. Максімальная колькасць арганізацыяў БІГіКу вагалася прыблізна ад 69 да 80 (каля 1200 сяброў), сама БХД налічвала да 2000 сяброў па ўсёй Заходняй Беларусі [11, s. 8, 149]. Зразумела, што не апошняе месца ў структуры мясцовых гурткоў БХД і БІГіКу займалі гарадскія і местачковыя арганізацыі, хаця набольшымі ўплывамі БХД карысталася на вёсцы.  

Уплыў працэсаў урбанізацыі на развіццё беларускага нацыянальнага руху ў Гродне (1918 – 1939)

Нашае ўяўленне аб беларускім нацыянальным адрадженні пачатку ХХ стагоддзя будуецца галоўным чынам на вывучэнні палітычных партый і іх праграмаў і таму пакутуе ад адсутнасці жывых фарбаў, якія б дапамагалі адчуць тыя характэрныя час і прастору, што вызначалі штодзённае жыццё “свядомага беларуса”. Тым больш, што сам па сабе статус беларускага грамадска-палітычнага дзеяча ў кантэксце гэтай самай паўсядзённасці прадугледжваў пэўныя асаблівасці ня толькі ў эмацыянальна-духоўнай сферы, але і на побытавам ўзроўні.

Дзейнасць Прэзідыума Рады і урада БНР у Гродна (снежань 1918 - сакавік 1919 г.)

Калі ў лістападзе 1918 г. пачалося вызваленне Беларусі ад нямецкіх акупантаў, Прэзідыум Рады і ўрада БНР спачатку пераехалі ў Вільню, а затым перабраліся ў Гродна, якое яшчэ знаходзілася пад кантролем нямецкіх войск. Немцы абяцалі перадаць Віленскую і Гродзенскую губерні пад упраўленне Літвы. Літоўскі ўрад, не маючы ўласных сіл асвоіць гэтыя тэрыторыі, заключыў пагадненне з Віленскай беларускай радай, выдзеліў ёй у складзе Тарыбы 6 дэпутатскіх месц і стварыў Міністэрства беларускіх спраў.

Канцэпт "Ідэальны горад" у беларускім нацыянальным каноне першай паловы ХХ ст.

Прыгадаем, што для недзяржаўных народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, да якіх адносяцца і беларусы, з’яўленне нацый і нацыянальных культур – гэта рэаліі канца XVIII – XX стст. Згодна з Міраславам Грохам, гэты працэс праходзіць у сваім класічным развіцці тры фазы: пе­рыяд навуковай зацікаўленасці этнічнай групай (этнічнымі групамі), з якіх фар­муецца асобны народ; перыяд агітацыі на карысць дадзенага нацыянальнага руху; перыяд, калі дадзены нацыянальны рух набывае масавы характар. Згодна з гэтай мадэллю Гроха, беларусы ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.

З гісторыі беларускіх мараў пра Вільню. Перыяд нямецкай акупацыі. 1915-1918 гг.

Пра “віленскае пытанне” першым у незалежнай Рэспубліцы Беларусь загаварыў гісторык Анатоль Цітоў [7]. Беларуска-літоўскія адносіны пасля распаду Расійскай імперыі вывучаў Анатоль Грыцкевіч [5]. Беларуска-польскія дачыненні ў Вільні знайшлі адлюстраванне ў манаграфіі Аляксандра Смаленчука [17]. Алесь Пашкевіч вывучаў сітуацыю вакол Вільні ў  часы Сярэдняй Літвы (1919 – 1922 гг.) [14]. Дзякуючы публікацыям Анатоля Сідарэвіча, стала шырока вядома дзейнасць і наукова-публіцыстычная спадчына аднаго з галоўных змагароў за Вільню Антона Луцкевіча [9].

Дзейнасць польскіх палітычных партый сярод рабочых у Гродзенскай губерні ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст.

У канцы XIX ст. адбываўся працэс інтэнсіўнага развіцця польскага грамадска-палітычнага руху ў Беларусі. У гэты перыяд пачынае складвацца сістэма польскіх палітычных партый, якія ў сваіх праграмах адлюстроўвалі эканамічныя, палітычныя і культурныя імкненні розных слаёў польскага грамадства беларускіх зямель.

Грамадска-палітычнае жыццё Гродна ў 30-я гг. ХІХ ст.

Паўстанне 1830-1831 гг. не абмінула Гродна. З 13 снежня 1830 г. горад і губерня знаходзяцца на ваенным становішчы з падпарадкаваннем галоўнакамандуючаму рускай арміі графу І.І.Дзібічу-Забалканскаму. У горадзе знаходзяцца атрады казакаў для падтрымання парадку. У час ваенных дзеянняў у Гродне дзейнічаюць: прадуктовая крама (склад), артылерыйскі парк 1-га корпуса, лятучы артылерыйскі парк, лабараторная рота №2, два мясцовых артылерыйскіх парка, шпіталь на 1200 хворых.

Гродна ў 1795 – 1802 гадах

Пытанне аб сітуацыі на заходнебеларускіх землях у першыя гады пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай мае вялікае значэнне, пакольку ў гэты час былі зроблены першыя крокі па арганізацыі на гэтай тэрыторыі расійскага кіравання і разам з тым ліквідацыі апошніх элементаў былой дзяржавы – ВКЛ. На гэтым можна паставіць апошнюю кропку ў справе дэканструкцыі ВКЛ, якая працягвалася ўжо каля чатырохсот гадоў.

Страницы