Студенческая наука

 

А.Л. Комар

Гістарыяграфія дзейнасці агульнарасійскіх палітычных партый на Беларусі ў гады першай расійскай рэвалюцыі

На протяжении многих десятилетий история политических партий изучалась под определённым углом зрения: утверждение веры в тотальную победу марксистской доктрины, стратегии и тактики большевиков и соответственно в доктринальное и политическое убожество других (“буржуазных”,  “мелкобуржуазных”, “контрреволюционных”, “непролетарских” и т.д.). Поэтому перед исследователями стоит задача обратиться к истории тех политических партий, которые ранее игнорировались. В статье рассматривается степень исследования деятельности общероссийских политических партий на территории Беларуси в годы первой российской революции в отечественной исторической науке.
 

На сучасным этапе адбываецца пераасэнсаванне многіх гістарычных працэсаў, у тым ліку дзейнасці і ролі палітычных партый. Гістарыяграфію дзейнасці агульнарасійскіх палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў гады першай расійскай рэвалюцыі можна падзяліць на два напрамкі: на даследаванне ліберальна – буржуазных і кансерватыўна – манархічных партый і асобна – рэвалюцыйна – дэмакратычных партый.

Першым этапам у даследаванні гэтай праблемы быў міжрэвалюцыйны перыяд – 1907- 1917 гг. Вялікую ўвагу аналізу манархічнага руху ў Расіі і класіфікацыі палітычных партый надаваў у 1906 – 1917 гг. У.І. Ленін [10].

Канец 20-х – пачатак 60-х гг. ХХ ст. – другі этап у даследаванні ліберальна – буржуазных і кансерватыўна – манархічных партый. Спробы вывучэння гісторыі расійскіх дарэвалюцыйных партый рабіліся толькі эмігрантамі. Пачынаючы з 30-х гг., савецкія даследчыкі займаліся ў асноўным гісторыяй бальшавікоў. Выключэннем можа служыць толькі манаграфія Аляксандра Цвікевіча [27].

З 60-х гг. ХХ ст. пачаўся трэці этап у вывучэнні дзейнасці агульнарасійскіх палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў гады першай расійскай рэвалюцыі. Да гісторыі ліберальна- буржуазных і кансерватыўна – манархічных партый  звяртаюцца такія даследчыкі як Г.З. Іоффе, Л.М. Спірын і інш. [22], С.М. Сідзельнікаваў [20]. У беларускай гістарыяграфіі гэтай праблематыкай пачаў займацца М.С. Сташкевіч [23], К.І. Шабуня [28], У.І. Салашэнка [21], М.А. Марцюхова [14].

З другой паловы 80-х гг. ХХ ст. пачынаецца чацвёрты этапу ў вывучэнні праблем ліберальна – буржуазных  і клерыкальна – манархічных партый. Даследаваннем партый кадэтаў і акцябрыстаў у 80-х гг. пачаў займацца В.В. Шэлахаеў [30], А.І. Уткін [26]. У 90-я гг. беларускія даследчыкі М. Сташкевіч і А. Барыс у сваіх артыкулах разглядаюць перадумовы і працэс стварэння палітычных партый на Беларусі ў пачатку ХХ ст. [3, 23].

Буйнымі даследчыкамі у наш час па гісторыі ўзнікнення і дзейнасці манархічных, ліберальных і сацыял – дэмакратычных партый на Беларусі з’яўляецца М.М. Забаўскі [6, 7,8], К.М. Бандарэнка і Д.С. Лаўрыновіч [1,2].

У даследаванні рэвалюцыйна – дэмакратычных палітычных партый можна вылучыць два перыяды: дакастрычніцкі і паслякастрычніцкі.

Першы перыяд – дакастрычнiцкi. Першымі гісторыкамі РСДРП сталі тыя, хто стаяỷ ля  яе вытокаў: Г.В. Пляханаў, П.Б. Аксельрод, В.І. Ленін, Л.Д. Троцкі. Паслякастрычніцкі перыяд падраздзяляецца на некалькі этапаў. Першы этап – 20-30-я гг. ХХ ст., калі савецкія даследчыкі займаліся ў асноўным вывучэннем гісторыі расійскай сацыял – дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) і іншых партый рэвалюцыйна – дэмакратычнага напрамку.

Наступны перыяд – 40-50-я гг. У гэты час выдаюцца працы В.В. Шацілы [29], Н.М. Мяшкова [15], Е.П. Лук’янава і А.Н. Воранавай [12,13].

60-80-я гг. ХХ ст. – былі плённым перыядам у даследаванні агульнарасійскіх рэвалюцыйна – дэмакратычных партый. Гістарыяграфія палітычных партый, як і ўся гістарычная навука, заставалася палітазаванай. Манаграфіі па гісторыі палітычных партый атрымоўвалі стэрыатыпныя назвы такія як, “Борьба ленинской партии против…”, “Борьба коммунистической партии с …’’, “ Крах партии…” [4]. Буйной абагульняючай працай па гісторыі палітычных партый Расіі з’яўляецца калектыўная манаграфія «Непролетарские партии России. Урок истории» [16].

90-я гг. ХХ ст. – пачатак ХХІ ст. – наступны перыяд у даследаванні рэвалюцыйна – дэмакратычных партый.  У 90-я гг. выходзіць у свет вялікая колькасць прац па гісторыі партый рэвалюцыйна- дэмакратычнага лагера С.В. Цюцюкіна [25], М.І. Леонава [11], П.І. Брыгадзіна [5].

Падзеі, якія адбываліся ў канцы ХІХ – першай трэці ХХ ст., знаходзілі адлюстраванне не толькі на старонках савецкіх гісторыкаў. У 1976 г. у ЗША Рычардам Пайпсам была выдадзена манаграфія ў двух частках – “Руская рэвалюцыя”. Рычарда Пайпса можна па праву лічыць патрыярхам саветалогіі [17].

Вялікае значэнне для ўяўлення агульнай карціны развіцця грамадска – палітычнага руху ў Расіі і Беларусі прадстаўляюць абагульняючыя працы: “История политических партий России” [9], “Палітычныя партыі Беларусі” [24], энцыклапедыя: “ Политические партии России. Конец XIX – первая треть XX вв.” [18], працаПолитические партии России: история и современность” [19].

Такім чынам, мы можна зрабіць некалькі важных вывадаў. Па-першае, відавочна, што дзейнасць рэвалюцыйна-дэмакратычных партый даследавана больш дасканала. Па-другое, на сённяшні час дзейнасць агульнарасійскіх палітычных партый даследуецца больш у расійскай гістарыяграфіі ( абагульняючыя працы па гісторыі палітычных партый), чым у айчыннай гістарыяграфіі. Але неабходна адзначыць, што сёння гісторыяй агульнарасійскіх палітычных партый на прафесійным узроўні займаюцца многія беларускія даследчыкі. Аб гэтым сведчыць рэспубліканская канферэнцыя “Грамадскія рухі і палітычныя партыі ў Беларусі апошняй чвэрці XIX – пачатку XXI стст.” На базе факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ ім. Я.Купалы, навуковым кіраўніком якой з’яўляўся Коўкель Іван Іванавіч, прафесар кафедры гісторыі Беларусі. І па-трэцяе, на сённяшні час на жаль не існуе агульнай працы па гісторыі дзейнасці агульнарасійскіх палітычных партый на тэрыторыі Беларусі.

 

 

Внимание!  Ссылки в тексте оригинальны, однако в электронной версии статьи не приводятся! Ссылайтесь на автора статьи и сайт!

 

 

 

 

Яндекс.Метрика