Студенческая наука

 

 

В.В. Цыганец

Інсітнае мастацтва –  мастацтва другой паловы  ХХ стагоддзя

Артыкул прысвечаны мастацтву, якое заўсёды існавала і існуе у народзе. Гэта мастацтва, якое заўважылі прафесіяналы. Яны далі яму адзнаку і назву – інсітнае мастацтва. Была вырашана і заўважана праблема непрафесійнага мастацтва.

    У ХХ стагоддзі  адметнае месца занімае інсіта. Тэрмін “insitа” уведзены ў карыстанне ў 1966 годзе славацкім даследчыкам Штэфанам Ткачом, арганізатарам міжнародных выстаў-трыенале інсітнага мастацтва ў Браціславе. У перакладе з лаціны “insitus” азначае “прыродны”, “несфармаваны”,  “арыгінальны”.  Прыметыў на сёняшні час займае асобае месца  сучаснасці і яго месца ў мастацтве новага і навейшага часу.

     Агульнапрызнана, што  мастацтва ХХ стаголлзя развівалася пад знакам  прымітывізму.  Тэндэнцыі спрашчэння пластычнай мовы асабліва заўважны напачатку складання еўрапейскага авангарду. Адбывалася гэта пад уплывам традыцыйнай культуры народаў пазаеўрапейскага рэгіёна, эстэтычнага асэнсавання першабытнага мастацтва і творчасці непрафесійных мастакоў, атрымаўшай разнастайныя дэфініцыі, апошняя з которых - інсіта. Характэрныя для яе постасць і непасрэднасць мовы для рафінаванага глядача стала загадкавай і прыцягальнай каштоўнасцю. Цікавасць да яе прывяла да ўзнікнення моды на мастаўтва самавукаў, да фарміравання асобнаганакірунку мастацтва. На працягу ўсяго стагоддзя ішлі пошукі носьбітаў мастацкай цнатлівасці, у розных краінах збіраліся нацыянальныя калекцыі, вызначаліся лакальныя адметнасці. Паступова адбывалася пераасэнсаванне гісторыі сусветнага мастацтва і разам з класічным мастацтвам сталі вывучацца узоры адыходу ад яго нормаў.

         Калі мы з вамі будзем аналізаваць усеагульную гісторыю мастацтва, то абавязкова трапім на перыяды, калі рысы прымітыву дамініруюць. Лепш гэта бачна напачатку і напрыканцы развіцця любой мастацкай традыцыі: этнічнай, канфесійнай, проста лакальнай. Для прыкладу можна ўзгадаць раннехрысціянскае мастацтва альбо разнастайныя формы мастацкай культуры лацінаамерыканскіх краін часу барока ды сённяшнюю Афрыку. Перыяды культуры,адзначаныя рысамі прымітыву, часцей за ўсё разглядаюцца ў дыяхронным аспекце і таму застаюцца тыпалагічна нявызначанамі, закрытымі тым лакальным зместам, які іх напаўняе. Іх памежная яднаючая сутнасць устрымаецца як адсутнасць стылістычнага адзінства, як электрычнае спалучэнне розных традыцый. Аднак гэта паказчык таго, што соцыум страчвае жорсткі кантроль над духоўнай дзейнасцю чалавека. Як раз адпрацаваны механізм перадачы культурнай памяці страчвае сваю моц і на замену ім прыходзіць асоба, якая на сваю рызыку пачынае ствараць новае.

         Аналіз сучаснай культуры дэманструя тыпалагічную самастойнасць інсітнага мастацтва,таму што выяўляе межы функцыянавання кожнай з трох тыпаў творчасці: традыцыйная (народная),прафесійная  і памежнай – інсітнай. Негледзячы  на тое, што гэтыя межы умоўныя  і парушаюцца  рознымі дыфузнымі формамі,  можна вылучыць кола  з’яў  з  інсітнай вобразнасцю,  грубаватай  абагуленай выяўленчай мовай і, галоўнае, неструктураванай сферай функцыянавання. Сінхронны падыход  у вывучэнні інсітнага мастацтва раскрывае яго сутнасць  - спрадвечную хаатычную спантаннасць, дзе мастацкае праяўляецца не як культурная, а як біялагічная, ад прыроды дадзеная  здольнасць да крэатыўнасці. Адсутнасць ясна адкрэсленай структуры інсітнага мастацтва з’яўляецца яго ўнутранай стадыяльнай рысай. Вельмі розныя па культурным запатрабаванням, адукацыйнаму ўзроўню  і ўмовам жыцця тыя сацыяльныя слаі, якія складаюць яго базу. Сюды адносяцца шматлікія творцы, якія складаюць дзеля “ўнутраннай патрэбы”,  усе віды аматарства з рознай ступенню непасрэднага стаўлення да свету і творчасці, некаторыя віды рыначнага мастацтва. Распачыналіся  шматлікія спробы распрацаваць дакладную тыпалогію інсітнага мастацтва, але як толькі з’яўляўся новы талент з сваёй асаблівасцю,  стылістыка прымушала пераглядзець склаўшуюся сістэму наноў.

          Трэба растлумачыць разнастайнасць тэрмінаў інсітуса, каб уявіць у цэлым гэты накірунак “прымітыў” падкрэслівае толькі стылістычную блізкасць да традыцыйнага мастацтва пазаеўрапейскіх культур, аднак не адпавядае сутнасці інсітуса, дастаткова індывідуальнага ў параўнанні з калектыўнай традыцыяй. Тэрмін ”наіўнае мастацтва”  закранае  толькі вобразы, ідэйны строй інсітнага мастацтва і таксама не можа быцьвычарпальным.Ён выяшляе характар мыыслення мастака. Тэрмін ”інсітнае мастацтва”(прыроднае). Несфармаванае, арыгінальнае)пазбаўлены ацэначнага сэнса, падкрэслівае аўтаномнасць і самакаштоўнасць кожнай творчай з’явы і разам неструктураванасць усяго тыпу культуры. Само эстэтычнае асэнсавання інсітнага мастацтва, якое адбылося  на працягу ХХ стагоддзя, мае гістарычны характар, але сутнасць гэтага мастацтва знаходзіцца ў біялагічнай прыродзе чалавека, раскрывае кампенсуючы характар творчасці ў сацыяльнай і псіалагічнай адаптацыі чалавека да прыроды і знешняга атачэння.Формы гэтага мастацтва з’яўляюцца вынікам жыццёвых перамен і сродкам прыстасавання да іх. Для  вызначэння спантаных форм творчасці людзей з нераўнаважанай псіхікай скарыстоўваюцца яшчэ два тэрміны: “ар-брют” (неапрацаваны, сыры, шчыры) і мастацтва “аўтсайдэраў”. Вакол межаў у скарыстанні дадзеных тэрмінаў вядуцца бясконцыя спрэчкі і, як правіла, імі вызначаюць узоры маргігальнага мастацтва сацыяльна ізаляваных асоб. Іх творчасць дэманструе крайнюю вынаходлівасць і непаўторнасць.

         Адсутнасць уласнай структуры робіць інсітнае мастацтва вельмі неакрэсленым у межах і асноўных напрамках развіцця. Разам з тым, умоўна можна больш дакладна вызначыць тры: аматарства, “наіўных рэалістаў”, мастакоў “унутранай патрэбы”.

         Асоба, якая прыахвочваецца да творчасці, мае поўную свабоду і развіваецца ў залежнасці ад характару свайго таленту, прыродных якасцей і абраных аўтарытэтаў.У гісторыі савецкага  мастацтва гэтая творчасць мела назву “самадзейнай”.

         Другі накірунак набліжае інсітнага мастака да эвалюцыі, якая адбываецца у народным, традыцыйным мастацтве. Кожны аўтар мае свой непаўторны характар мастацтва. Трэцюю групу складаюць мастакі розных здольнасцей і якасцей.Гэтыя мастакі працуюць толькі для сябе.Спазнаўшы ўваскрасаючую моц творчасці, яе тэрапеўтычныя якасці, яны спажываюць яе як асабісты лад жыцця і спосаб самасцвярджэння.Дзйнасць многіх аўтараў набывае рысы культу, а творы з’яўляюцца духоўнай споведдзю.

         Асноўнай вызначальнай рысай інсітнага мастацтва з’яўляецца першаснасць творчага працэса, але яна мае адносны характар, бо залежыць ад агульнага стану культуры на канкрэтны гістарычны момант. Творчы момант інсітнага мастака зводзіцца да аднаўлення вобразу па памяці, альбо мадэлявання па ўяўленню Інсітны мастак зрэдку ходзіць на плянэр, а калі і трапляе туды дык толькі за кампанію. Свае працы ён заўсёды прыдумывае. Большасць твораў наіўнага мастацтва створаны таму, што ў аўтара не было магчымасці рэалізаваць сябе і сваю праўду ў жыцці. Таму ён прыдумывае, мадэлюе, даасэнсоўвае па своему.

         Заўсёды вялікую цікавасць выклікаюць творы, якія дэманструюць міфалагізм мысленне і зварот да першасных вобразаў, просты сімвалаў, іх архітыповай сутнасці. Паводле К.Г.Юнга сімвалы бываюць “натуральнымі”, якія прайшлі  праз мноства пераўтварэнняў, сталі агульнапрынятымі ў розных народаў. Для інсітных мастакоў найбольш паказальны “натуральныя” сімвалы. “Культурныя”  сімвалы  таксама прысутнічаюць, але яны  заўсёды  маюць арыгінальную інтэрпрытацыю  аўтара.  Тут можна  назіраць зніжэнне, рэдукцыю вобраза. Часцей за ўсё  сустракаюцца  прыклады  язычніцкай рэвізіі  Хрысціянскіх сімвалаў.

         Стадыяльная  схільнасць да  міфатворчасці з’яўляецца  вынікам  мастацка-вобразнага тыпа мыслення,  якое  дамінуе  як напачатку  развіцця  асобы,  так і на этапе  станаўлення культуры  чалавецтва, а таксама ў светапогледзе інсітнага творцы. Мастацкае на гэтай ступені цалкам прасякае  ментальную структуру чалавека.  Спазнанне  свету  мае  першабытны сінкрэтычны  характар  практычнага  і духоўнага. Інсітны  мастак  часта  стварае  Ўласны міф. Калі  яму  лёс падорыць доўгі  творчы шлях, то ў  выніку ён будзе мець  распрацаваную міфалагічную  сістэму, якая,вытлумачвае не толькі яго творы, жыццё, але і ўвесь свет .  У цэнтр  такой сістэмы  будзе  пастаўлена  тая  выпакутаваная  праўда. Якая  стала  прычынай  і  зместам  яго  творчай  споведзі.

         Інсітнае  мастацтва  ярка  дэманструе  яшчэ  адзін натуральны  аспект  мастацкай  творчасці,  які  закладаецца  інстынктам  упадабленне, Яго  перавага  ў  тым, што імітацыйныя  паводзіны   апелююць  непасрэдна да  падсвядомасці. Паўтараючы ў  сваіх паводзінах, а  таксама ў выяўленчым мастацтве  акаляючы свет.  Чалавек  спазнае, і галоўнае, атрымлівае  пачуццё  сваёй  улады  над ім.  Большасць  твораў  наіўнага мастацтва  створаны таму, што  ў  аўтара  не  было  магчымасці  рэалізаваць сябе  і сваю  праўду  ў  жыцці. Таму  ён  пачынае  аднаўляць,  мадэляваць  хвалюючую  яго  сітуацыю, як  бы  дарабляючы,  даасансоўваючы тое, што  патрабавала  яго  рэакцыя.  Такім чынам, ён  рэалізуе  і  вызваляе  сябе  ад  якой  бы  то ні  было  залежнасці,  уваскрасае  сябе  да  наступнага  жыцця. 

         Сёння гэта распаўсюджанае мастацтва, а народнае мастацтва як пэўны самастойны тып творчасці развіваецца па асобых законах цэласнасці і прадстаўляе сабой фенамен грамадска – гістарычнага і культурнага жыцця народа.

 

 

Внимание!  Ссылки в тексте оригинальны, однако в электронной версии статьи не приводятся! Ссылайтесь на автора статьи и сайт!

 

 

 

 

Яндекс.Метрика