Студенческая наука

 

А. Ю. Барташэвіч

Развіццё духоўнай культуры ў беларускіх гарадах XVI – XVIIIст.ст.: да праблем вывучэння

 

У артыкуле аўтар спрабуе акрэсліць паняцце гарадской культуры Беларусі як комплекснага, складанага феномена, звяртаецца да духоўнага аспекта ў яе развіцці, вызначаны асноўныя праблемы гістарыяграфіі пытання.

 

 Вывучэнне  гісторыі гарадоў перыяду позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу заўсёды прыцягвала ўвагу даследчыкаў, што займаліся гісторыяй Беларусі адзначанага перыяду. У гарадах канцэнтраваліся важныя вытворчыя сілы, пачыналі складвацца новыя грамадскія адносіны, у гарадской архітэктуры знаходзілі ўвасабленне новыя мастацкія і ідэйныя кірункі. Важнае мейсца ў даследаванні феномена беларускага горада займае вывучэнне такой складанай і шматкампанентнай дэфініцыі як гарадская культура, да якой ёсць самыя розныя падыходы. Увогуле, традыцыйна пад тэрмінам “культура” разумеюць сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, якія створаны і ствараюцца людзьмі. У айчынай гістарыяграфіі даволі часта пад тэрмінам гарадская культура разумеецца найперш менавіта матэрыяльная культура горада: асаблівасці побыту гараджан, гарадскі строй, забудова, прадметы культу і пісьменства, упрыгожванні і іншыя элементы характэрныя культурнаму слою гарадоў. Між тым, усё часцей, пад гарадской культурай разумеюць пэўную манеру паводзін, менталітэт, асобную іерархію каштоўнасцей і грамадскую актыўнасць. Тэрмін “гарадская культура” з’яўляецца даволі агульнай катэгорыяй, якая абазначае створанае людзьмі штучнае асяроддзе існавання і самарэалізацыі. Гэта арганізаваная сукупнасць фізічных, сімвалічных аб’ектаў, нарматыўных і каштоўнасных фармаванняў, якія ўключаюць ў сябе не толькі матэрыяльныя аб’екты (артэфакты), але і такія элементы культуры як нормы і этыка дадзенай гарадской абшчыны, сацыяльная псіхалогія гарадской грамады, лад жыцця і менталітэт гараджан. [2, с.98] Трэба адзначыць, што ў такой якасці гарадская культура на Беларусі толькі пачынае вывучацца.

 У дадзеным артыкуле аўтар звяртаецца менавіта да праблем вывучэння духоўнага аспекта гарадской культуры.

Эпоха з канца XVI да пачатку XVIII стст. дастаткова яскравая але і складаная ў гісторыі гарадоў і гарадскога жыцця на Беларусі. Гэты час даследчыкі схільны разглядаць асобна, адзначаючы што перыяд пасля Лівонскай вайны і да пачатку казацкіх паўстанняў на Украіне можна назваць “залатым векам” гарадской культуры ВКЛ. Да дзвюх паноўных у ВКЛ хрысціянскіх плыняў праваслаўя і каталіцызму дадаюцца спачатку пратэстантызм, а потым і ўніяцтва. Неабходнасць нармальнага функцыянавання поліканфесійнага грамадства Рэчы Паспалітай прымушала дзяржаўную ўладу шукаць кампраміс паміж заходней і ўсходней царкоўнай традыцыямі, што найбольш яскрава ўвасобілася ў акце Берасцейскай царкоўнай уніі. Беларускія землі таксама зведалі ўплыў еўрапейскай Рэфармацыі, культурны патэнцыял якой абудзіў інтэлектуальнае жыццё [1, с.443].

Трэба адзначыць, што духоўнае і культурнае жыццё ў гарадах развівалася, пераважна, у канфесіянальных рамках. Царква ў феадальным грамадстве заўсёды выконвала шэраг важных функцыі – акрамя непасрэдна ідэалагічных, нацыянальна-кансалідацыйных, царква займалася распаўсюджваннем культурных ведаў. Адпаведна, справай адукацыі і асветы на Беларусі займаліся установы, якія належалі да розных канфесіі [8, c.26].

Як рэфарматары, што ўпершыню паспрабавалі спалучыць рымскія і праваслаўна-візантыйскія традыцыі больш падрабязнага, крытычнага, навуковага стаўлення патрабуе вывучэнне дзейнасці уніяцкіх ордэнаў у справе распаўсюджвання асветы, адукацыі, дабрачыннасці. Найбольш яскрава гэта прасочваецца на прыкладзе гісторыі ордэна базыліян – аўтарытэтнага і ўплывовага на землях Беларусі. Найбольшую актыўнасць базыліяне праяўлялі ў справе арганізацыі асветы і кнігадрукавання. Сістэма адукацыі базыліян уключала ўсе тыпы навучальных устаноў: духоўныя вучылішчы, манаскія і епархіальныя, а таксама грамадскія калегіі і школы, прыходскія школы [6, с.35]. Духоўныя семінарыі базыліян, якія дзейнічалі ў Вільні і Полацку, выхоўвалі моладзь на аснове хрысціянскага вопыта як Усходу так і Захаду. Сярод вывучаемых прадметаў была латынь, царкоўнаславянская і беларуская мовы.

Па-сутнасці, асветніцкая і дабрачынная дзейнасць праваслаўных канцэнтравалася вакол брацтваў – рэлігійных арганізацыі праваслаўнага насельніцтва. Першыя брацтвы на Беларусі з’явіліся яшчэ ў XV ст., росквіт іх дзейнасці прыпадае на першую палову XVII ст. Брацтвы ставілі рэлігійныя і дабрачынныя мэты. Пад патранатам братстваў дзейнічалі, ў асноўным, пачатковыя школы выкладанне ў якіх вялося на царкоўнаславянскай ці старабеларускай мове [9, с.59]. У справе арганізацыі асветы канкурэнтам праваслаўных брацтваў былі каталіцкія установы. Запрошаныя ў Рэч Паспалітую езуіты пасля Люблінскай уніі распачалі сваю дзейнасць на тэрыторыі ВКЛ. Ужо ў другой палове XVIст. ствараюцца калегіі ў Вільні, Нясвіжы, Полацку. У 1579 годзе пачынае дзейнічаць Віленская езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная установа ў межах ВКЛ. Да 70-х гг. XVIIIст. толькі на тэрыторыі Княства езуіты стварылі каля 90 пунктаў (рэзідэнцыі, місіі, калегіі), якія на Беларусі дзейнічалі ў Нясвіжы, Пінску, Берасці, Вільні, Мінске, Навагрудку, Віцебску [3, с.507]. Абапіраючыся на магутныя рычагі палітычнага, эканамічнага ўздзеяння, гібкія і эфектыўныя формы ідэалагічнай работы езуіты, у цэлым, паспяхова вырашылі задачу стварэння новага тыпу моладзі вернай каталіцызму і папству, між тым, знаёмай з апошнімі дасягненнямі навукі свайго часу. Адпаведна, усе установы адукацыі і асветы канцэнтраваліся у гарадах ці мястэчках, і іх дзейнасць непасрэдна ўплывала на культурную сітуацыю ў горадзе, між тым, і свецкая гарадская этыка мела ўздзеянне на функцыянаванне гэтых устаноў.Cialis generique 20mg

У XVI стагоддзі разам з новымі ўплывамі Рэнесансу беларускія землі закрануў такі агульнаеўрапейскі грамадска-культурны працэс як Рэфармацыя. Развіццё рэфармацыйнага руху прывяло да распаўсюджвання новых формаў духоўнай культуры ў гарадах, у прыватнасці, літаратурнага і мастацкага мецэнацтва. Рэфармацыя дазваляе пранікаць на Беларусь і Літву розным элементам пратэстанцкай гарадской культуры з гарадоў Галандыі, Швецыі, Германіі, перш за усё, што тычыцца этычных каштоўнасцей гараджан [7, с.12]. Напрыклад, стаўленне да працы ў Магілёве др.пал. XVI - XVII стст. было традыцыйным для бюргерскіх супольнасцяў Еўропы. Праца і сумленна заробленыя грошы – вось важнейшыя дабрачыннасці чалавека. Крыніцы сведчаць аб засваенні месцічамі прававых канцэпцыі Сярэднявечча. Права адрознівае хрысціянскія народы ад паганцаў, свабодныя дзяржавы – ад несвабодных. Магдэбургскае права, напрыклад, для магілёўскага месціча XVI ст. і “права хрысціянскае” выступаюць як сінанімічныя паняцці [5, с.267]. Безумоўна, падобныя рысы былі характэрныя ментальнасці мяшчан у іншых гарадах Беларусі, трэба меркаваць, у заходнім і цэнтральным рэгіёнах у большай меры, паколькі яны былі ў большай ступені закранутыя Рэфармацыяй, уплыў заходнееўрапейскай культуры там быў мацнейшым. Трэба адзначыць, што мяшчанству беларускіх гарадоў была уласціва пачуццё ўласнай годнасці, павага да асобы, строгая рэгламентацыя маральна-этычных бакоў жыцця [4, с.138]. Такім чынам, інтэлектуальная эліта, адукаваная частка насельніцтва ў гарадах выхоўвалася ў розных, часам процілеглых ментальных праекцыях, засвойвала розныя каштоўнасці. Розная ступень уздзеяння і спалучэння агульнаеўрапейскіх мастацкіх і ідэйных кірункаў з мясцовымі традыцыямі вяла да стракатасці форм духоўнай культуры ў гарадах, да яе шматзмястоўнасці і разнапланавасці. Між тым, гэта стварае цяжкасці ў вывучэнні культурнага асяроддзя беларускіх гарадоў, вылучэння крытэраў для даследавання і г.д. Адчуваецца недахоп даследаванняў прысвечаных гораду як комплекснаму культурнаму феномену, па светапогляду, звычках, паўсядзённым жыцці гараджан, нарэшце, месцы гарадоў у беларускай культуры ўвогуле. На думку аўтара, падобныя праблемы перш за ўсё звязаны з метадалагічнымі недахопамі, захаваннем пэўных установак у асвятленні сацыяльна-палітычнай і культурнай гісторыі Беларусі, нераспрацаванасцю тэрміналагічнага апарата і г.д.

 

Появится студенческой статье стало возможным благодаря:

 

Внимание!  Ссылки в тексте оригинальны, однако в электронной версии статьи не приводятся! Ссылайтесь на автора статьи и сайт!

 

 

 

 

Яндекс.Метрика