Студенческая наука

 

Д.К. Бандарэнка

Беларусь і Польшча ў 1991-2004гг: арыентыры супрацоўніцтва.

                У дадзеным артыкуле разглядаецца гісторыя  беларуска-польскіх адносін канца XXпачатку XXI стагодзяў. Аўтар спрабаваў раскрыць дынаміку развіцця палітычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай, вызначыць яго асноўныя этапы, адлюстраваць асаблівасці ўзаемаадносін паміж краінамі  ў залежнасці ад знешнепалітычных арыентыраў абедзвюх краін. 

У канцы 80-х-пачатку 90-х гадоў XX стагодзя на міравой палітычнай арэне адбыліся значныя змены. У выніку распада Савецкакага Саюзу і сыцыялістычнага лагеру на палітычнай карце з’явілася шмат самастойных і незалежных краін, кожная з якіх павінна была вызначыць свой далейшы лёс, арыентыры супрацоўніцтва з іншымі краінамі. Не стала выключэннем і Беларусь, якая па сутнасці ўпершыню ў гісторыі атрымала магчымасць стварэння сваёй уласнай, незалежнай краіны. У пачатку 90-х гадоў Беларусі прыходзілася выбіраць, у якім напрамку будаваць сваю знешнюю палітыку, які вектар лічыць прыярытэтным. Справа ў тым, што геапалітычна Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні асі Усход -Захад. З аднаго боку гэта дае новыя магчымасці і значныя выгады, дазваляе краіне балансаваць паміж рознымі сіламі для пошукаў найбольш зручных умоў для развіцця, а з другога – павышаную ўвагу з боку іншых, больш магутных краін, якія часам  жадаюць падпарадкаваць свайму ўплыву беларускія землі. Але не толькі Беларусь мае такія геапалітычныя ўмовы існавання на Еўрапейскім канціненце. Найбольш яскравым прыкладам такога існавання з’яўляецца заходні сусед Рэспублікі Беларусь - Рэспубліка Польшча, якая таксама гістарычна знаходзіцца на перапляценні шляхоў Захад-Усход. Па культурнай традыцыі Польшча належыць да заходнееўрапейскай культуры, а Беларусь – да ўсходняеўропейскай. У той жа час Польшча з’яўляецца найбольш прасунутай на ўсход заходняй дзяржавай, а Беларусь – заходняй дзяржавай Усходняй Еўропы. Таму цікава параўнаць, якімі шляхамі ішлі Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Польшча, якія знешнепалітычныя прыярытэты ставілі яны перад сабой і як у залежнасці ад ажыццяўлення гэтых прыярытаў будаваліся іх узаемаадносіны.

Беларуска-польскія адносіны ў пачатку 1990-х гг. набылі новую якасць i змест, сталі адносінамі паміж дзвюма незалежнымі і суверэннымі дзяржавамі. На працягу 1991-2004 гг. можна выдзяліць два перыяды супрацоўніцтва.

 Першы перыяд доўжыўся  з 1991 па 1996 год. 27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, якая паклала пачатак самастойнага выступлення Беларусі на міжнароднай арэне.   У кастрычніку 1990 года адбыўся першы візіт польскага міністра замежных спраў К. Скубішэўскага ў Мінск. Мэтай візіта К. Скубішэўскага з’яўлялася жаданне  польскай стараны падпісаць Дэкларацыю аб асновах міждзяржаўных адносін з Беларускай ССР.  Але беларускія ўлады заявілі, што БССР не падпісвала савецка-польскі дагавор аб дзяржаўнай мяжы ад 16 жніўня 1945г. i таму не можа прызнаць яго сапраўдным для Беларусі [1, с.121]. Пытанне межаў паміж Беларуссю i Польшчай было ўрэгулявана праз год. У кастрычніку 1991 г. была падпісана беларуска-польская Дэкларацыя аб добрасуседстве, узаемаразуменні i супрацоўніцтве. Кропка ў вырашэнні гэтага пытання была пастаўлена ў Дагаворы аб добрасуседстве i супрацоўніцтве (падпісаны 23 чэрвеня 1992г.), падчас візіту ў Польшчу старшыні Вярхоўнага Савета С. Шушкевіча. У дакуменце бакі прызнавалі існуючыя паміж дзяржавамі межы. [1, c.138].  

Польскі сейм прызнаў незалежнасць Беларусі дэ-факта 30-31 жніўня 1991 г., а на дзяржаўным узроўні - 27 снежня 1991 г. (адна з першых краін) [1, c.121]. Фармальна краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны 2 сакавіка 1992 года i неўзабаве абмяняліся амбасадамі. Адразу ж пачаўся працэс стварэння i развіцця дагаворна-прававой базы для рэгламентацыі двухбаковых адносін. Толькі на працягу 1992 года адбылося пяць афіцыйных візітаў прадстаунікоў бакоў у Мінск i Варшаву, у тым ліку візіт у Мінск прэзідэнта Польшчы Л. Валенсы ў чэрвені 1993г.  [2, c.4].

Але знешнепалітычныя прыярытэты Польшчы і  Беларусі ўжо з пачатку 90-х гадоў пачалі істотна адрознівацца. Рэспубліка Беларусь стала ўмацоўваць сувязі з дзяржавамі СНД, i перш за ўсе, з Расіяй. У сваю чаргу Польшча ўжо з канца 80-х гадоў прыярытэтным напрамкам сваеў знешняй палітыкі лічыла заходні вектар і імкнулася да членства ва ўcix еўрапейскіх арганізацыях: НАТА, ЕС, Арганізацыі па эканамічным супрацоўніцтве i развіцці.

З 1993г. адносіны паміж Беларуссю і Польшчай пачалі пагаршацца. Гэта было звязана з павялічэннем розніцы ў пазіцыях краін па пытаннях міжнароднай бяспекі. У пачатку 1994 г. Беларусь далучылася да Дагавора аб калектыўнай бяспецы краін - удзельніц СНД, што ў Польшчы i многіх іншых краінах было расцэнена як адыход афіцыйнага Мінска ад абвешчанага i замацаванага ў Канстытуцыі тэзіса аб імкненні стаць нейтральнай дзяржавай i як умацаванне ваенна-палітычнай залежнасці Беларусі ад Pacii [1, c.123]. Польшча ў сваю чаргу актывізавала намаганні па далучэнню да НАТА. У лістападзе 1993 г. польскае Міністэрства замежных спраў накіравала ў Мінск запыт з мэтай высвятліць пазіцыю беларускага боку адносна польскіх планаў далучэння да НАТА. Беларускі адказ быў стрымана-негатыўны [3, с.219]. А пасля прыходу да ўлады А. Лукашэнкі Беларусь заняла пазіцыі самага рэзкага крытыка руху НАТА на Усход. Адначасова ў ліпені 1994 года ў Беларусі прайшлі прэзідэнтскія выбары, у выніку якіх прэзідэнтам краіны стаў А. Лукашэнка. Ужо ў 1995г. курс на збліжэнне з Расіяй зноў стаў панаваць у знешняй палітыцы Беларусі. Польшча была занепакоена працэсам збліжэння Беларусі і Расіі. 30 сакавіка 1996 г. у Белавежскай пушчы адбылася першая i апошняя сустрэча прэзідэнта Беларусі А. Лукашенкі з прэзідэнтам Польшчы А. Квасьнеўскім. Яна не прывяла да якіх-небудзь істотных вынікаў i мела ў асноўным характар зандажа [4, с.3].

Адносіны Беларусі з Польшчай і ЕС істотна змяніліся пасля правядзення рэферэндума па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 1996 года. Па выніках рэферэндума Рэспубліка Беларусь стала прэзідэнтскай рэспублікай, з моцнай прэзідэнтскай уладай [5, с.337].  Пасля правядзення галасавання структуры ЕС не прызналі яго вынікі. Еўрапейскі Саюз вырашыў абмежаваць кантакты з афіцыйным Мінскам, не падтрымліваць працэс уступлення Беларусі ў Савет Еўропы i адмовіцца ад ратыфікацыі пагадненняў, заключаных у 1995-1996 гг. Беларусь фактычна была выключана з працэсу еўрапейскай інтэграцыі.

Так у гісторыі навейшых беларуска-польскіх адносін пачаўся наступны перыяд, які ахоплівае рамкі з 1996 па 2004 год. Дадзены перыяд быў бляклы і невыразны. З сярэдзіны 1990-х гг. заўважна пачынае памяншацца інтэнсіўнасць двухбаковых кантактаў. Двухбаковыя палітычныя ўзаемаадносіны паміж прадстаўнікамі памежных рэгіёнаў звузіліся ў асноўным да рамак рабочых сустрэч. Рэдкімі сталі афіцыйныя візіты на высокім дзяржаўным узроўні [6, c.6]. Супольныя рэгіянальныя прярытэты трацілі сэнс. Узнікала новая геапалітычная рэальнасць.

У Вашынгтоне, 23-24 красавіка 1999г. на сустрэчы ў вярхах кіраўнікоў дзяржаў-членаў НАТА Польшча атрымала статус члена блока. У лістападзе 1999 года пачаліся перагаворы аб членстве ў Еўрапейскім Саюзе, скончаныя ў снежні 2002 года на саміце ў Капенгагене. Дата далучэння да ЕС была прызначана на 1 мая 2004 года. У сваю чаргу ў другой палове 1990-х гг. працэс збліжэння Pacii i Беларусі стаў больш інтэнсіўным. За адносна кароткі перыяд часу была створана саюзная дзяржава (Супольнасць Беларусі i Pacii (2 красавіка 1996 г.), Саюз Беларусі i Pacii (2 красавіка 1997 г.) i Саюзная дзяржава (8 снежня 1999 г.) ). Яўнае разыходжанне геапалітычных інтарэсаў Беларусі і Польшчы прадвызначыла курс на згортванне дыялогу паміж краінамі прыкладна з 1996г., хоць з  абодвух бакоў рабіліся заявы пра неабходнасць яго актывізацыі.

Пасля лістападаўскага рэферэндума 1996 г. Варшава прыняла адносна афіцыйнага Мінска новую палітыку так званага «крытычнага дыялогу», якую працягвала ўвесь дадзены перыяд. Гэта палітыка азначала крытыку дзеянняў беларускіх улад, якія на думку польскіх улад парушалі правы чалавека i дэмакратычныя прынцыпы. Адначасова польскі ўрад не адмаўляўся цалкам ад дыялогу з афіцыйным Мінскам, хаця i панізіў узровень кантактаў. Польшча разам з іншымі заходнімі дзяржавамі i еўрапейскімі арганізацыямі не прызнала парламенцкія i прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія адбыліся ў 2000-2001 гг., у якасці справядлівых i дэмакратычных. Разам з тым польскі прэзідэнт А. Квасьнеўскі заявіў, что Беларусь не павінна быць ізалявана i з ей неабходна падтрымліваць эканамічныя адносіны [1, с.126].

Такім чынам, з моманту ўступлення Польшчы ў ЕС пачынаецца новы перыяд беларуска-польскага супрацоўніцтва, які доўжыцца па сёняшні дзень і развіваецца ў сувязі з вызначанымі ў папярэдні час знешнепалітычнымі арыентырамі дзяржаў.

 

 Появится студенческой статье стало возможным благодаря:

 

Внимание!  Ссылки в тексте оригинальны, однако в электронной версии статьи не приводятся! Ссылайтесь на автора статьи и сайт!

 

 

 

 

Яндекс.Метрика