Гістарычныя лёсы беларускай савецкай дзяржаўнасці (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі)

Інфармацыйны ліст

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі

«Гістарычныя лёсы беларускай савецкай дзяржаўнасці (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі)»

Час правядзення: 6 – 7 снежня 2018 г.

Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

 

I. Гісторыя БССР у працах айчынных і замежных даследчыкаў

II. Палітычная гісторыя Савецкай Беларусі

ІІІ. БССР: гістарычны вопыт сацыяльных, эканамічных і культурных пераўтварэнняў

IV. Палітычная і дзяржаўная эліта БССР: гісторыя і лёсы

V. Эвалюцыя ўзаемаадносін рэспублікі і цэнтра: БССР – СССР

VI. Эвалюцыя міжнародна-прававой суб’ектнасці БССР

VII. Тэрытарыяльны аспект нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва БССР

 

Па матэрыялах канферэнцыі запланавана выданне зборніка.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі і тэзісы дакладаў (па прапанаванай форме) прымаюцца да 11 лістапада 2018 г. па адрасе аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1. Кантактны тэл .: + 375-17-284-16-10. Каб. № 115. E-mail: modernhistbel @ mail . ru.

У заяве паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, e-mail. Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка. Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неабходнасць атрымання візавай падтрымкі.

Даклад аб’ёмам да 6 (шасці) старонак адзінарным інтэрвалам фармату А4 (210 Х 297 мм) павінен быць набраны ў рэдактары Times New Roman памерам 14 без пераносаў. Палі: верхняе, ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 10 мм. Першы радок – справа прозвішча (прозвішчы) і ініцыялы аўтара (аўтараў), назва ўстановы (скарочана). Трэці радок – назва матэрыялу малымі літарамі паўтлустым шрыфтам (па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст дакладу.

Выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на канферэнцыі, бярэ на сябе камандзіруючы бок. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў.

Комментарии

Аватар пользователя MartaRen

Друзья, щедро делюсь с вами информацией. Нашла тут сайт, при добавлении на который, мой баннер размещается на всех сайтах находящихся в данной системе, их не много, но они достойные! Есть посещаемые социальные сети и видно, что функционирующие Интернет магазины... Как по мне получить такую рекламу сразу всего за 5 рублей в сутки отличный вариант. Да это ротатор, но метрика стала показывать заходы с этого сервиса и некоторые длятся почти два часа с четырьмя зелеными кружками, раньше такого не было. Если что не так, не судите строго, посоветуйте, может я не права?