Статьи

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Вядучы цэнтр навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь у галіне гісторыі, археалогіі і антрапалогіі, адзін са старэйшых навуковых  інстытутаў  НАН  Беларусі.  Заснаваны 15 кастрычніка 1929 г. Інстытут удзельнічае ў выкананні міжнародных навуковых праектаў, мае ўстойлівыя сувязі з навуковымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Францыі, Сербіі і інш.

БНР. Храналогія важнейшых падзей

1917 год

 27 лютага 1917 г. ў Петраградзе перамагла  Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.

12 сакавіка 1917 г.  у Мінску прайшоў Дзень беларускага значка,

25 – 27 сакавіка 1917 г. Першы з’езд прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. Стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), які ўзначаліў  Р.А. Скірмут.

Май 1917 г. – У Мінску заснавана Беларуская народная партыя сацыялістаў.

Крызіс урада БНР, яго самаліквідацыя

27 снежня 1918 г. Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню, а затым (у выніку наступлення Чырвонай Арміі і дзейнасці польскіх дабраахвотніцкіх ваенізаваных фарміраванняў) у Гродна. Пад эгідаю ўрада БНР знаходзіліся некаторыя мясцовыя арганізацыі, быў наладжаны выпуск 5 беларускіх газет. Урад БНР у гэты час вёў барацьбу супраць прэтэнзій Польскай дзяржавы на беларускія тэрыторыі, дамагаўся права на ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, паспяхова прайшлі перагаворы з урадам УНР аб дзяржаўнай пазыцы для ўрада А. Луцкевіча.

Беларуская Народная Рэспубліка і стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі

Незалежна ад палітычных патрэб урада РСФСР думка пра стварэнне савецкай дзяржаўнасці выспявала, хоць з менш карыслівых памкненняў, таксамаў асяроддзі беларускіх камуністаў, тых самых, якія год таму ўдзельнічалі ў I Усебеларускім з’ездзе, аднак тады яшчэ былі праціўнікамі стварэння не толькі незалежнай, але і аўтаномнай Беларускай Савецкай дзяржавы. Гэтая праблема абмяркоўвалася на канферэнцыі Беларускіх секцый РКП(б), што праходзіла 21 – 23 снежня 1918 г. у Маскве.

Дзейнасць БНР на міжнародным узроўні

Для таго каб стаць паўнапраўным суб’ектам міжнароднай палітыкі, неабходна было атрымаць прызнанне незалежнасці абвешчанай дзяржаўнасці. Дзеля рэалізацыі гэтага Радай БНР была разгорнута актыўная дыпламатычная работа, правядзенню якой акупацыйная ўлады не чынілі істотных перашкод.

Узнікненне новых беларускіх палітычных партый

25 красавiка 1918 г. Рада, папоўненая прадстаўнiцтвам, прыняла тэлеграмму да нямецкага кайзера Вiльгельма.

Узаемаадносіны з германскімі акупацыйнымі ўладамі

Менавіта толькі сапраўды незалежная дзяржава магла на законнай падставе патрабаваць вываду замежных войск са сваёй тэрыторыі, вяртання адарваных зямель, прэтэндаваць на кампенсацыю страт, якія прынесла вайна беларускаму насельніцтву, атрымаць матэрыяльную і фінансавую дапамогу з боку замежных дзяржаў. Але дабіцца прызнання незалежнасці і адстойваць інтарэсы Беларусі як суб’екта міжнародных адносін было справай вельмі складанай.

Выбар саюзнікаў

Пасля абвяшчэння незалежнасці перад Радаю БНР даволі востра паўстала пытанне знешнепалітычнай арыентацыі або выбару саюзнікаў. Першым актам, у якім вызначаліся асноўныя геапалітычныя задачы, што стаялі на той момант перад Радай БНР і Народным Сакратарыятам, была 3-я Устаўная грамата БНР. Рада БНР у гэтай грамаце выказала свае надзеі на тое, што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры здзейсніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы.

Культура і асвета

11 мая 1918 года  газэта  “Беларускi шлях” паведамляла:  “у апошнiя часы,  побач з палiтычным рухам на Беларусi,  з прычын якога ва ўсiх еўрапейскiх часопiсах i газэтах часта друкуюцца артыкулы    аб   Беларусi   рознымi   прыхiльнiкамi i працiўнiкамi Беларускага адраджэння друкуюцца  таксама  i  кавалкi беларускай  лiтаратуры...  Цi беларускi народ ёсць народам, мова яго - мовай,  а лiтаратура - лiтаратурай?  Гэтым пытаннем зацiкаўлены  цяпер  тыя народы,  якiя маюць стычнасцi з беларускай тэрыторыяй.  Усё гэта служыць проблым  каменем  для беларускай справы”.

Фінансава-эканамічная дзейнасць

Важнай сферай дзейнасцi Народнага Сакратарыята былi гаспадарчыя пытаннi. Адно з такiх пытанняў – фiнансы. Так, Пастановай №1 Народны Сакратарыят Беларусі 21 лютага 1918 г. абвясціў усю казённую маёмасць, установы, капіталы і каштоўнасці здабыткам беларускага народа. У складзе Народнага Сакратарыята  пасаду народнага сакратара фінансаў заняў Гелій Белкінд.

Страницы