Зборнік “Гісторыя Беларусі ў ХХ стагоддзі”

Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел айчынных і замежных даследчыкаў у выданні навуковага зборніка “Гісторыя Беларусі ў ХХ стагоддзі” Выданне зборніка будзе прымеркавана да 75-годдзя беларускага гісторыка, прафесара, даследчыка гісторыі беларускага нацыянальнага руху Івана Іванавіча Коўкеля Прапануюцца наступныя праблемныя пытанні для абмеркавання на старонках зборніка: 1) Навуковая спадчына прафесара І.І. Коўкеля 2) Гісторыя беларускага нацыянальнага руху ў ХХ стагоддзі 3) Усебеларускі з’езд 1917 г. 4) Грамадска-палітычнае і сацыяльнае жыццѐ Заходняй Беларусі і БССР у міжваенны перыяд 5) Гісторыя Беларускай сялянска-работніцкай грамады 6) Гісторыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 7) Маладаследаваныя аспекты гісторыі Вялікай айчыннай вайны і пасляваеннага жыцця ў БССР 8) Беларуская дыяспара ў ХХ стагоддзі Артыкулы для зборніка павінны быць надрукаваны ў рэдактары Microsoft Word, шрыфт – Times New Roman, памер – 12, міжрадковы інтэрвал – 1,5. У пачатку неабходна пазначыць імя і прозвішча аўтара, месца працы, назву артыкула. Аб’ем артыкула – не больш за 40 000 знакаў. Рэзюмэ на англійскай мове ў канцы артыкула не больш за 500 сімвалаў. Вітаецца наяўнасць у артыкуле дадаткаў у выглядзе раней неапублікаваных дакументаў. УВАГА! Спасылкі на крыніцы і літаратуру – пастаронкавыя. Прыклад афармлення спасылак: Палуян В. Беларуская сялянска-рабочая грамада. Мінск. 1967. С. 34.

Матусевіч В. Сучасная польская гістарыяграфія аб дзейнасці беларускіх палітычных партый у міжваеннай Польшчы // Беларускі гістарычны часопіс. 2009. № 11. С. 35. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст. Кн. 1. Мінск. 2011. С. 234. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). Ф.551. Воп.1. Спр. 45. Арк. 5. Апошні тэрмін падачы матэрыялаў у зборнік – 15 кастрычніка 2017 г. Матэрыялы разам з інфармацыяй пра аўтара (прозвішча, імя, навуковая ступень, месца працы, апошняя навуковая публікацыя альбо тэма кандыдацкай/доктарскай дысертацыі) неабходна дасылаць на электронны адрас litvin.gorny@gmail.com