Ян Янавіч Фогель

На мемарыяльным комплексе каля аграгарадкаМалюшычы Карэліцкага раёна, дзе ноччу з 7 на 8 ліпеня 1944 года аддаў апошні загад і быў смяротна паранены камандзір 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі Герой Савецкага Саюза Ян Янавіч Фогель, адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны вызваленню раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Своеасаблівая атмасфера цішыні і спакою панавала на ўзгорку між соснаў. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства змог прыпыніцца і ўспомніць слаўныя імёны тых воінаў, дзякуючы бясстрашным подзвігам якіх мы сёння жывём пад мірным небам.

Старшыня Карэліцкай раённай аргструктуры РДГА “Веды”Марыя Бяленава заклікала кожнага з прысутных памятаць аб тым, якой цаной была заваявана Вялікая Перамога над фашызмам.

Хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да мемарыяльнага комплексу прадстаўнікі мясцовай ўлады,жыхары раёна і вучні Малюшыцкай пачатковай школы аддалі даніну павагі камдыву Яну Фогелю.

У Навагрудскім раёне свята вызвалення раёна ад фашыстскай навалы адзначалі на цэнтральнай плошчы райцэнтра. У мітынгу і цэрымоніі ўскладання кветак да помніка абаронцам Айчыны прыняў удзел старшыня Навагрудскай раённай аргструктуры РДГА “Веды” Алег Анікевіч.