Вынікі буржуазных рэформаў 1860-х – 1870-х гадоў

Вынікі буржуазных рэформаў 1860-х – 1870-х гадоў

 

Станоўчыя

Адмоўный

Аграрная рэформа 1861 года

Адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў

Уводзілася часоваабавязанае становішча сялян на 9 год з неабходнасцю адбываць паншчыну і выконваць павіннасці на карысць памешчыка

Частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці

Высокія выкупныя плацяжы

Сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом

Захоўвалася сервітутнае права (лясы, лугі захоўваліся за памешчыкам)

Утвараліся органы кіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы

Памеры сялянскіх надзелаў у Беларусі былі вышэйшымі, чым па Расіі

Змякчэнне дзяржаўнай аграрнай палітыкі ў Беларусі пасля сялянскіх выступленняў 1860-х гадоў

Быў створаны рынак рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Земская рэформа1864 года

У беларускіх губернях рэформа была праведзена толькі ў 1911 г. з вялікімі абмежаваннямі для каталіцкага дваранства

Гарадская рэформа 1870 года (праведзена на Беларусі ў 1876 г.)

Ствараліся органы кіравання – гарадскія думы і ўправы

Выбары праходзілі на аснове маёмаснага цэнзу.

Выбарчым правам карысталіся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў

Выбарчым правам карысталіся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў

Былі ўведзены абмежаванні для некаторых катэгорыі гараджан па нацыянальнаму прызнаку (яўрэі)

Судовая рэформа 1864 года (на Беларусі пачалася ў 1872 г.)

Ліквідаваліся саслоўныя суды

На Беларусі міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся МУС

Суд станавіўся адкрытым, галосным і незалежным ад ураду

У 1900 г. у Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губернях быў уведзены інстытут земскіх начальнікаў. Яны прызначаліся з мясцовага дваранства і мелі права караць сялян без рашэння міравых судоў.

Ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў

Для засведчання розных актаў была ўведзена пасада натарыўса

Ствараўся міравы суд, які разбіраў дробныя правапарушэнні

Ваенная рэформа 1862 года

Усеагульная воінская павіннасць

Усеагульная воінская павіннасць

Новы парадак кіравання войскамі (стварэнне 15 вайсковых акруг)

Скарочэнне тэрміну службы (з 25 да 6-7 гадоў)

Адкрыццё ваенных навучальных ўстаноў

Стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам

Цэнзурная рэформа 1865 года

Адмена папярэдняй цэнзуры для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў

Абавязковая папярэдняя цэнзура існавала для правінцыяльных органаў перыядычнага друку

Актыўнае адкрываццё прыватных тыпаграфій

Адукацыйная рэформа 1864 года

Атрымліваць адукацыю маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў

На Беларусі народныя вучылішчы знаходзіліся пад дадатковым наглядам паліцыі і праваслаўнай царквы.

Увядзенне новага статута гімназіі. Гімназіі былі двух тыпаў: класічныя і рэальныя

Увядзенне новага ўніверсітэцкага статута

Грамадскія ўстановы і прыватныя асобы з дазволу ўлад маглі адкрываць пачатковыя вучылішчы